My-library.info
Все категории

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке). Жанр: Детектив издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Порт у тумане (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
9 февраль 2019
Количество просмотров:
154
Читать онлайн
Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) краткое содержание

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Порт у тумане (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон

Мэгрэ зачынiў дзверы, сунуў быў руку ў кiшэню па люльку, але перадумаў палiць.

У яго душы нарадзiлася дзiўнае пачуццё сiмпатыi, павагi да гэтай жанчыны, якая пры першай сустрэчы здалася яму вельмi банальнай iстотай.

- Гэта муж паслаў вас учора ў Парыж?

- Але. Я не ведала, што Раймон у Францыi. Муж мяне проста папрасiў забраць сына з калежа i правесцi з iм колькi дзён на поўднi. Я не разумела, нашто гэта трэба, аднак зрабiла, як ён хацеў. Але толькi я прыехала ў "Лютэцыю", Эрнэст пазванiў мне i сказаў, каб я не iшла ў калеж, а вярталася дамоў.

- А сёння ранiцай вам званiў Раймон?

- Званiў. Прасiў тэрмiнова прывезцi яму крыху грошай. Кляўся, што ад гэтага залежыць наш далейшы спакой.

- Не вiнавацiў вашага мужа?

- Не. Там, у халупе, ён нават не ўспомнiў пра яго. Гаварыў пра нейкiх сяброў, маракоў, якiм ён павiнен заплацiць, перш чым паехаць з Францыi. Казаў яшчэ нешта пра нейкае караблекрушэнне.

Прыйшоў доктар, сябра сям'i. З жахам, не верачы вачам, глядзеў на труп.

- Пан Гранмэзон скончыў жыццё самагубствам! - цвёрда вымавiў Мэгрэ. - А вам трэба вызначыць хваробу, ад якой ён памёр. Вы мяне разумееце? Палiцыю я бяру на сябе...

Ён падышоў да панi Гранмэзон, пакланiўся ёй. Тая пасля некаторых ваганняў спытала:

- Вы не сказалi мне, чаму...

- Раймон вам калi-небудзь усё раскажа... Апошняе пытанне... Шаснаццатага верасня ваш сын быў у Вiстрэаме з вашым мужам, так?

- Так, ён заставаўся там да дваццатага.

Адышоўшы спiнай да дзвярэй, Мэгрэ выйшаў з пакоя. Цяжка ступаючы, ён спусцiўся па лесвiцы на першы паверх, прайшоў па калiдоры, адчуваючы нейкi цяжар на плячах i агiду ў душы.

На вулiцы ён глыбока ўдыхнуў свежае паветра. Нейкi час стаяў пад дажджом з голай галавою, як бы хацеў асвяжыцца, скiнуць з сябе ўсё тое жахлiвае, што вынес з дома Гранмэзонаў.

Зiрнуў апошнi раз на вокны. Пасля паглядзеў на дом насупраць, у якiм мэрава ўдава правяла сваю маладосць, i глыбока ўздыхнуў.

* * *

- Выходзьце!

Мэгрэ адчынiў дзверы камеры, у якой сядзеў Раймон, i знакам загадаў арыштаванаму iсцi за iм. Камiсар iшоў паперадзе, спачатку па вулiцы, пасля па дарозе ў порт.

Раймон дзiвiўся, не разумеючы прычыны гэтага раптоўнага вызвалення.

- Вы нiчога не хочаце мне сказаць? - кiнуў Мэгрэ наўмысна незадаволеным тонам.

- Нiчога!

- Вы дадзiце вынесцi вам прысуд?

- Я паўтару перад суддзямi, што нiкога не забiваў!

- Але праўды не скажаце?

Раймон апусцiў галаву. Удалечынi ўжо вiднелася мора, чулiся гудкi буксiра, якi iшоў да пiрса, ведучы за сабою на стальным тросе "Сэн-Мiшэля". Тады, быццам бы гэта было нешта зусiм звычайнае, кiнуў:

- Гранмэзон памёр.

- Га?.. Што вы сказалi?..

Раймон схапiў яго за руку i лiхаманкава сцiснуў яе.

- Ён?..

- Налажыў на сябе рукi. Гадзiну таму назад, у сябе дома.

- Ён усё расказаў?

- Не! Хадзiў туды-назад па гасцёўнi хвiлiн пятнаццаць, пасля стрэлiў. Вось i ўсё!..

Яны зрабiлi яшчэ некалькi крокаў. Удалечынi, на сценах шлюза, стаялi, назiраючы за выратавальнымi работамi, людзi.

- Цяпер вы можаце сказаць мне ўсю праўду, Раймон Гранмэзон... Зрэшты, я ўжо ведаю яе ў сама агульных рысах... Вы хацелi забраць з сабою вашага сына?

Нi слова адказу.

- Сярод людзей, у якiх вы прасiлi дапамогi, быў i капiтан Жарыс... Але, на жаль...

- Змоўкнiце! Калi б вы ведалi...

- Хадземце сюды. Тут меней народу...

Дарога вяла да пустыннага берага, на якi накатвалiся хвалi.

- Вы праўда ўцяклi некалi з касай?

- Гэта Элен вам сказала?..

Ягоны голас стаў з'едлiвы.

- Ну вядома!.. Эрнэст расказаў ёй усё па-свойму... Што ж, я не сцвярджаю, што быў святы... Наадварот!.. Жыў, як кажуць, весела... I адзiн час захапляўся гульнёю... Выйграваў, прайграваў... Праўда, аднаго разу я скарыстаўся грашыма кампанii, i кузен гэта прыкмецiў... Я абяцаў вярнуць паступова ўсе грошы i ўмольваў яго не даводзiць справу да скандалу... Ён усур'ёз сабраўся звярнуцца ў суд i згадзiўся толькi пры адной умове: каб я паехаў за мяжу i нiколi болей не вяртаўся ў Францыю!.. Цяпер вы разумееце? Ён хацеў, каб Элен стала яго жонкаю! I ён гэтага дабiўся!

Горка ўсмiхнуўшыся, Раймон нейкi час маўчаў, пасля пачаў зноў:

- Звычайна людзi адпраўляюцца на поўдзень або ўсход... А мне падабалася поўнач, i я пасялiўся ў Нарвегii... З радзiмы я нiякiх навiн не меў... Лiсты, якiя я пiсаў Элен, заставалiся без адказу, а ўчора я даведаўся, што яны нiколi да яе не даходзiлi... Я пiсаў i кузену таксама, але адказу нi разу не атрымаў... Не, я не збiраюся здацца вам лепшым, чым я ёсць на самай справе, або разжалiць вас гiсторыяй няшчаснага кахання. Спачатку я не думаў пра гэта шмат... Вы ўбачыце, што я кажу вам абсалютную праўду!.. Я працаваў... Былi ўсякiя цяжкасцi, пра iх трэба было думаць... Хiба што вечарамi на мяне находзiла настальгiя... Здаралiся i непрыемнасцi... У кампанii, якую я арганiзаваў, справы iшлi няважна... Гэтак i праходзiў год за годам, то лепш, то горш, у чужой краiне... Там я змянiў прозвiшча... Каб лепш было працаваць, прыняў нарвежскае падданства... Калi-нiкалi ў гасцях у мяне бывалi афiцэры з французскiх суднаў, вось ад iх я i даведаўся, што ў мяне ёсць сын... Я сумняваўся, але параўнаў даты - i зразумеў, што гэта праўда!.. Напiсаў у роспачы Эрнэсту... Умольваў дазволiць вярнуцца ў Францыю, хоць на некалькi дзён... Ён адказаў тэлеграмаю: "Арышт пры перасячэннi мяжы". Iшоў час. Я стаў апантана рабiць грошы... Гэта нецiкава расказваць... Толькi вось у душы ўсё роўна як пустэча была... У Трамсё - тры месяцы палярная ноч... I тады настальгiя па радзiме проста з'ядала мяне... Каб падмануць самога сябе, я паставiў мэту: стаць такiм жа багатым, як i стрыечны брат. I вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай iкры. Але адчуў сябе сама няшчасным чалавекам на свеце... Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнiчаць... Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут... бачыў сына на пляжы... Элен, здалёк... Нiяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына... Цi разумееце вы гэта?.. Купiў судна... Калi б я дзейнiчаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзiў бы мяне ў турму... У яго заставалiся доказы!.. Вы бачылi маiх маракоў - добрыя людзi, нягледзячы на iх выгляд... Разлiчылi ўсё... У той вечар Эрнэст быў дома адзiн з хлопчыкам... Для большай надзейнасцi, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасiў дапамогi ў капiтана Жарыса, з якiм пазнаёмiўся ў Нарвегii, калi ён яшчэ плаваў... Капiтан ведаў Эрнэста, i мы дамовiлiся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялiкi Луi паможа мне выкрасцi сына... Але скончылася ўсё гэта драмаю... Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабiнеце... Мы ўвайшлi праз заднiя дзверы, але, як назло, я зачапiў у калiдоры швабру, што стаяла каля сцяны... Швабра ўпала... Эрнэст пачуў шум. Ён вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, i выхапiў з сакрэтнiка рэвальвер... Што было далей?.. Цяжка i расказаць... Нейкае насланнё... Жарыс выскачыў у калiдор услед за Эрнэстам... Святла там не было... Стрэл... I трэба ж было так здарыцца, што куля трапiла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар'яцеў з адчаю... Баяўся скандалу, асаблiва перажываў за Элен... Ну хiба ж мог я расказаць усю гэтую гiсторыю палiцыi?.. Разам з Вялiкiм Луi я перанёс Жарыса на борт "Сэн-Мiшэля"... Капiтану была неабходная медыцынская дапамога... Мы пайшлi ў Ангельшчыну, куды дабралiся праз некалькi гадзiн... Але без пашпартоў нас на бераг не пускалi... Палiцыя была пiльная: строгi кантроль па ўсiм узбярэжжы... Калiсьцi я займаўся трохi медыцынай... Зрабiў сёе-тое, каб памагчы Жарысу, але гэтага было мала... Тады ўзялi курс на Галандыю... Там раненага трэпанавалi, але не маглi трымаць яго больш у клiнiцы, не паведамiўшы ўладам... Жахлiвае падарожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, якi памiрае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго... Я хацеў быў весцi шхуну ў Нарвегiю. Але рабiць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капiтанам аднаго судна, якое iшло на Лафатэнскiя астравы... Я ўзяў Жарыса з сабою на борт... На моры мы былi ў большай небяспецы, чым на сушы... У маiм доме ён правёў восем сутак. Але суседзi зацiкавiлiся таямнiчым госцем... Трэба было зноў некуды рушыць... Капенгаген... Гамбург... Жарыс адчуваў сябе лепш... Рана зацягнулася, але ён страцiў пры гэтым i памяць, i здольнасць гаварыць... Ну што я мог зрабiць, скажыце?.. Мне здавалася, што дома, у прывычнай атмасферы, ён ачуняе хутчэй, чым бадзяючыся па свеце... Я вырашыў хоць бы забяспечыць яго матэрыяльна i паслаў на яго iмя ў банк трыста тысяч франкаў... Але як памагчы яму дабрацца дадому?.. Вярнуцца сюды з iм я сам не мог, бо вельмi многiм рызыкаваў бы... А калi пераправiць яго ў Парыж, падумалася мне, дык ён абавязкова трапiць у палiцыю, дзе яго ўрэшце апазнаюць i завязуць дамоў... Так i здарылася... Толькi аднаго я не мог прадугледзець: што стрыечны брат, якi дрыжаў ад страху пры адной думцы пра тое, што Жарыс можа яго выдаць, гнюсна атруцiць капiтана... Гэта ж ён падсыпаў стрыхнiн у шклянку з вадою... Дастаткова было ўвайсцi ў дом з чорнага ўвахода, па дарозе на паляванне...

- I прадоўжылi барацьбу? - паволi сказаў Мэгрэ.

- Iнакш я i не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькi Эрнэст наглядаў за iм пiльна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалi...


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Порт у тумане (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Порт у тумане (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.