My-library.info
Все категории

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке). Жанр: Детектив издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Порт у тумане (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
9 февраль 2019
Количество просмотров:
155
Читать онлайн
Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) краткое содержание

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Порт у тумане (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон

- Вы даўно знаёмы з капiтанам? - спытаўся Мэгрэ ў доктара.

- Некалькi месяцаў. З тае пары, як ён служыў у порце. Да таго ён дваццаць восем гадоў плаваў капiтанам на судне мэра.

- Судне мэра?

- Але, пана Эрнэста Гранмэзона, дырэктара Ангельска-Нармандскай кампанii. I ўладальнiка ўсiх яе адзiнаццацi суднаў...

Яшчэ адна фатаграфiя: Жарыс у дваццаць пяць гадоў. Ужо тады ён быў каржакаваты, i ўсмешка, вiдаць, часта з'яўлялася на яго шырокiм, троху ўпартым твары. Сапраўдны брэтонец!

I нарэшце, у палатнянай папцы - дакументы, ад школьнага атэстата да дыплома капiтана гандлёвага флоту... Розныя афiцыйныя паперы, метрыка, ваенны бiлет, пашпарт...

На падлогу ўпаў канверт - ужо крыху пажаўцелы. Мэгрэ падняў яго, выняў аркуш паперы.

- Завяшчанне? - спытаўся доктар, якi, закончыўшы тут свае справы, чакаў прадстаўнiкоў пракуратуры.

Мусiць, капiтан поўнасцю давяраў Жулi: канверт нават не быў запячатаны. На аркушы было напiсана прыгожым почыркам натарыуса:

"Я, што нiжэй падпiсаўся, Iў-Антуан Жарыс, нарадзiўся ў Пэнполi, марак па прафесii, пакiдаю ўсю рухомую i нерухомую маёмасць маёй ахмiстрынi Жулi Легран, у знак удзячнасцi за шматгадовую верную службу.

Абавязваю яе перадаць:

кацер - капiтану Дэлькуру; кiтайскi фарфоравы сервiз - яго жонцы; кульбаку з разьбянай слановай косцi..."

Не быў забыты амаль нiхто з партовых служачых, якiх Мэгрэ сустрэў ноччу. Нават шлюзаўшчык, якому капiтан адпiсаў "трайную рыбацкую сетку, што пад адлевам".

У гэты момант Жулi, скарыстаўшыся тым, што жанчыны пакiнулi яе адну, каб згатаваць ёй для падтрымання сiлы грог, узбегла па лесвiцы, адчынiла дзверы ў капiтанаву спальню, кiнулася да ложка, выдаючы ўсiм сваiм выглядам на вар'ятку, i адразу ж адступiлася, спалохаўшыся мерцвяка, грымнулася на дыван i стала крычаць нешта неразборлiвае.

Можна было ўгадаць: "немагчыма... Мой бедны гаспадар... мой... мой..."

Мэгрэ паволi падышоў да яе, дапамог устаць i адвёў дзяўчыну, як тая нi супрацiўлялася, у яе пакой. Там усё было ў беспарадку: на ложку валялася адзежа, на падлозе стаяў тазiк з мыльнай вадою.

- Хто налiваў капiтану ваду ў графiн на начным столiку?

- Я... Учора ранiцай... Калi ставiла ў вазу кветкi.

- Вы ў доме былi адна?

Жулi цяжка дыхала, але патроху прыходзiла да памяцi - i тут такiя вось пытаннi камiсара.

- Што гэта вам прыйшло ў галаву? - ускрыкнула яна раптам.

- Нiчога. Супакойцеся. Я толькi што прачытаў Жарысава завяшчанне.

- Ну i што?

- Ён пакiнуў вам усю сваю маёмасць. Цяпер вы багатая...

У адказ Жулi толькi разрыдалася.

- Капiтана атруцiлi вадою з графiна.

Дзяўчына кiнула на Мэгрэ поўны нянавiсцi позiрк i лiтаральна завыла:

- Што вы хочаце гэтым сказаць, га? Што вы хочаце сказаць?

Яна была ў такiм стане, што схапiла Мэгрэ за рукаў i лiхаманкава трэсла яго. Яшчэ трохi - i ўчапiлася б пазногцямi, так раз'юшылi яе камiсаравы словы.

- Цiшэй. Супакойцеся. Расследаванне толькi пачынаецца. Я нi на што не намякаю, а толькi спрабую разабрацца, што здарылася.

У дзверы пастукалi. Гэта быў палявы вартаўнiк.

- Пракурор зможа прыйсцi толькi пасля абеду, - паведамiў ён. - Пан мэр вярнуўся ранiцаю з палявання i яшчэ не ўстаў. Ён прыйдзе, як толькi будзе гатовы.

Усе ў доме былi ўзнерваваныя. А людзi на дварэ, якiя самi не ведалi, чаго тут чакалi, толькi нагняталi гэтую ўзнерваванасць.

- Вы застанецеся тут? - спытаўся Мэгрэ ў дзяўчыны.

- Вядома. А куды мне яшчэ дзецца?

Мэгрэ папрасiў доктара выйсцi з пакоя i замкнуў дзверы на ключ. Ён пакiнуў з Жулi толькi дзвюх жанчын, жонку дазорца з маяка i жонку аднаго шлюзаўшчыка.

- Не пускайце нiкога, - сказаў ён палявому вартаўнiку. - Калi спатрэбiцца, паспрабуйце збыць занадта цiкаўных.

Мэгрэ вышаў з дома, прайшоў праз натоўп i накiраваўся да моста. Удалечынi па-ранейшаму выў гудок, але цяпер ён ужо быў ледзь чутны, бо вецер дзьмуў на мора. Было цёпла, сонца свяцiла ўсё ярчэй. Пачынаўся прылiў.

Два шлюзаўшчыкi былi ўжо на сваiх месцах. На мосце Мэгрэ сустрэў капiтана Дэлькура, з якiм гаварыў ноччу. Той падышоў да яго.

- Дык гэта праўда? - спытаўся капiтан.

- Але. Жарыса атруцiлi.

- Хто?

Натоўп каля Жарысавага дома пачаў раставаць. Было вiдаць, як палявы вартаўнiк, жастыкулюючы, пераходзiў ад аднае групкi да другой i нешта казаў. Людзi азiралiся на камiсара. Цяпер iх цiкавiў толькi ён.

- Ну што, пачынаецца шлюзаванне?

- Яшчэ не. Трэба, каб вада ўзнялася на тры футы. Вунь тое судна на рэйдзе чакае з шасцi ранiцы.

Iншыя служачыя - таможнiкi, механiк, гаспадар вартавога кацера, iнспектар рыбааховы - не рашалiся падысцi да капiтана з камiсарам. Кiдаючы ў iх бок позiркi, яны рыхтавалiся да працы.

Урэшце, гэта i былi тыя самыя людзi, постацi якiх Мэгрэ ледзь распазнаваў у начным тумане i якiх мог цяпер добра разгледзець.

"Марацкi прытулак" быў зусiм побач. З яго вокнаў, прыгледзеўся Мэгрэ, можна было ўбачыць i шлюз, i мост, i пiрс, i маяк, i Жарысаў дом.

- Хадзем вып'ем па шклянцы? - прапанаваў камiсар.

Ён здагадаўся, што ў час дзяжурства, калi можна было, увесь невялiкi персанал порта збiраўся ў шынку. Капiтан паглядзеў на ўзровень вады.

- Паўгадзiны ў мяне ёсць, - сказаў ён.

Яны ўвайшлi ў шынок - за iмi нерашуча прасунулiся i астатнiя. Мэгрэ запрасiў усiх за свой столiк.

Трэба было пазнаёмiцца з людзьмi, знайсцi да iх нейкi ключ, заваяваць iх давер i нават стаць тут, наколькi гэта было магчыма, сваiм.

- Што будзеце пiць?

Усе пераглянулiся. Людзi яшчэ пачувалi сябе няёмка.

- Звычайна гэтай парой мы п'ём каву з ромам, - адказаў нехта.

Афiцыянтка прынесла каву. Людзi, якiя, iдучы ад Жарысавага дома, пераходзiлi мост, так i старалiся зазiрнуць у вокны шынка. Вiдаць было, што разыходзiцца па дамах iм не хацелася - цiкавей было бадзяцца ў порце, чакаючы, што там будзе далей.

Набiўшы люльку, Мэгрэ пусцiў капшук па крузе. Капiтан Дэлькур адмовiўся: ён палiў цыгарэты. Але механiк, пачырванеўшы, прамармытаў: "З вашага дазволу" - i паклаў у рот калiва тытуню.

- Дзiўная гiсторыя, згадзiцеся, - вымавiў нарэшце Мэгрэ.

Усе ведалi, што ён пачне размову пра гэта, - i ўсё-такi над столiкам запала маўчанне.

- Здаецца, капiтан Жарыс быў слаўны чалавек...

Сказаўшы гэта, Мэгрэ ўпотайкi зiрнуў на твары партавiкоў.

- I не кажыце, - сказаў Дэлькур.

Ён быў крыху старэйшы за свайго папярэднiка, не такi акуратны, як той, можна было меркаваць па адзежы, i, здаецца, не грэбаваў спiртным.

Аднак ён не забываўся, паглядваючы раз-пораз у акно, назiраць за ўзроўнем вады i за суднам, якое якраз падымала якар.

- Рана пачынаюць! Цячэнне Орны можа знесцi iх на водмель...

- Ваша здароўе... Урэшце, нiхто не ведае, што здарылася шаснаццатага верасня...

- Нiхто... Ноччу быў туман, як i сёння ноччу... Я тады не дзяжурыў. Праўда, прабыў тут да дзевяцi гадзiн - гуляў у карты з Жарысам i з сябрамi, якiх вы тут бачыце...

- Вы сустракалiся кожны вечар?

- Амаль што... У Вiстрэаме не дужа дзе адпачнеш, хiба што ў гэтым шынку... У той вечар Жарыс некалькi разоў выходзiў, каб паглядзець, як праходзiлi судны... А палове дзесятай прылiў скончыўся... Жарыс знiк у тумане - думалi, што пайшоў дамоў...

- Калi вы даведалiся, што яго тут няма?

- На ранiцу... Жулi прыйшла ў порт спытаць, дзе ён... Яна заснула да таго, як капiтан мусiў вярнуцца дамоў, i здзiвiлася, калi не застала яго ў спальнi...

- Я не хачу сказаць пра яго нiчога благога, толькi ён быў нейкi не такi, як усе... Не тое каб ганарлiвы, не!.. Але надта ўжо глядзеў за сабою, разумееце!.. Ён нiколi не прыйшоў бы на працу ў сабо, як Дэлькур. Гуляў тут у карты, па вечарах, але ўдзень не заходзiў сюды нiколi... Са шлюзаўшчыкамi быў на "вы"... Не ведаю, цi разумееце вы, што я хачу сказаць...

Мэгрэ выдатна яго разумеў. Ён правёў у чысцюткiм доме Жарыса, дзе ўсё так i патыхала добрым буржуазным парадкам, некалькi гадзiн. А цяпер бачыў заўзятых наведнiкаў шынка, людзей нашмат прасцейшых за нябожчыка. Яны, напэўна, прапускалi тут чарку за чаркаю. Гамонка рабiлася ўсё больш гучная, вольная, нязмушаная.

- Жарыс шмат выпiў у той вечар?

- Ён нiколi не пiў больш аднае чаркi, - сказаў таможнiк, якому, як было вiдаць, не цярпелася далучыцца да гаворкi. - I не палiў!

- Ну, а... скажыце... у яго з Жулi...

Усе пераглянулiся. Некаторыя нерашуча заўсмiхалiся.

- Цяжка сказаць... Жарыс кляўся, што не... Толькi...

У гаворку зноў уступiў таможнiк:

- Жарыс заходзiў сюды толькi, каб пагуляць трохi ў карты. Нiколi не расказваў пра сваё прыватнае жыццё i iшоў дамоў пасля першай чаркi.

- Жулi ўжо каля васьмi гадоў жыве ў яго доме... Тады, як ён яе ўзяў да сябе, ёй было шаснаццаць... Была простая вясковая дзяўчына, лiчы, смаркатая, кепска адзетая...

- А цяпер...

Падышла афiцыянтка, хоць яе нiхто i не клiкаў, i зноў налiла рому ў шкляначкi, на дне якiх засталося крыху кавы. Мабыць, гэта таксама ўваходзiла ў рытуал.

- А цяпер вунь яна якая... Ну, вось... На вячорках яна нiколi не танцуе абы з кiм... Калi хто ў краме з ёй па-простаму, дык яна ўжо сярдуе... А хто ты такая, калi ўжо на тое пайшло?.. А вось брат у яе...


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Порт у тумане (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Порт у тумане (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.