My-library.info
Все категории

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке). Жанр: Прочая детская литература издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 февраль 2019
Количество просмотров:
188
Читать онлайн
Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Братья Гримм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Казкi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Братья Гримм

Запрог тады бацька чатыры пары коней. Ледзь дацягнулi яны дамоў трэцi кiй.

А сын узяў яго, зламаў i кажа:

- Бачу, бацька, не здабыць табе для мяне добрага кiя. Прыйдзецца мне без яго вандраваць.

Развiтаўся ён з бацькамi i пайшоў з дому. Iшоў дзень, iшоў другi, а на трэцi дзень дабраўся да адной вёскi, дзе стаяла вялiкая кузня.

Гаспадар гэтай кузнi быў багаты i скупы каваль. Зайшоў малады велiкан у кузню i кажа:

- Цi не патрэбны табе, гаспадар, работнiк?

- Што ж, - кажа каваль, - работнiк мне патрэбны. А цi многа ты за работу просiш?

- Не, - адказвае малады велiкан. - Мне грошы зусiм не патрэбны, я дарма буду працаваць. Толькi кожныя два тыднi буду табе па два выспяткi даваць. Згодзен?

Абрадаваўся скупы каваль. Думае - выспятак не бяда, былi б грошы цэлыя.

- Згодзен, - гаворыць, - заставайся ў мяне.

Выцягнуў каваль з горна раскаленую паласу жалеза, а малады велiкан як стукне па ёй молатам - жалеза, нiбы шкло, рассыпалася, а кавадла ў зямлю ўвайшло.

Разгневаўся каваль.

- Што гэта ты, - гаворыць, - разбойнiк, робiш? Хiба можна так бiць? Кажы, колькi хочаш за гэты ўдар атрымаць, ды iдзi адсюль хутчэй.

- Грошы твае мне не патрэбны, - гаворыць малады велiкан. - Расплачвайся, як абяцаў.

Даў ён гаспадару выспятка, i паляцеў гаспадар, як пёрка, - праз чатыры стагi сена пераляцеў.

А малады велiкан знайшоў сабе ў кузнi тоўсты жалезны кiй i пайшоў далей.

Iшоў ён, iшоў i прыйшоў нарэшце да варот багатай сядзiбы.

На шырокiм двары стаяў сам памешчык.

Малады велiкан пакланiўся яму i кажа:

- Цi не патрэбны табе работнiк?

- Работнiк мне патрэбны, - адказвае памешчык, - але цi шмат ты за год грошай хочаш?

- Грошы мне не патрэбны, - кажа малады велiкан. - Вось папрацую я ў цябе год i дам табе тры выспяткi, i не болей.

А памешчык скупы быў, яшчэ скупейшы за каваля. Абрадаваўся ён, што грошай плацiць не прыйдзецца, i кажа:

- Я згодзен.

На другi дзень паслаў памешчык усiх сваiх работнiкаў у лес па дровы. Сабралiся работнiкi, запрэглi коней, а малады велiкан яшчэ спiць.

Упраўляючы падышоў да яго i крычыць на самае вуха:

- Уставай хутчэй! Усе ўжо ў лес паехалi!

- Ну i няхай едуць, - кажа малады велiкан. - А я пасплю ўволю, бо ўсё роўна раней за ўсiх работу закончу.

Пайшоў упраўляючы да памешчыка i пачаў яму скардзiцца:

- Спiць велiкан i на працу iсцi не хоча. Што з iм рабiць?

Тут памешчык сам пайшоў будзiць велiкана.

- Ты чаго валяешся, гультай, уставай хутчэй!

- Добра! - адказвае малады велiкан. - Зараз устану!

Устаў ён, апрануўся не спяшаючыся. Прынёс два мяшкi гароху, зварыў сабе вялiкi чыгун кашы, з'еў усю кашу начыста, а потым запрог коней i пацiху паехаў у лес.

Прыехаў у лес, вырваў з зямлi два вялiзныя дрэвы, кiнуў на воз i павярнуў коней дамоў.

Толькi ўехаў у вароты - насустрач яму памешчык. Глядзiць на яго сярдзiта i кажа:

- Ты чаму так хутка вярнуўся, гультай?

Малады велiкан узяў дрэва адной рукой i паказаў памешчыку.

- Чаго ты, - кажа, - дарэмна лаешся? Тут з аднаго дрэва гара дроў будзе.

Памешчык яму нiчога не адказаў, а дома пахвалiўся жонцы:

- Добры нам работнiк папаўся. Хоць i спiць больш за ўсiх, ды затое i працуе лепш за ўсiх.

Цэлы год пражыў малады велiкан у памешчыка, прыйшоў ён да гаспадара i кажа:

- Ну, гаспадар, плацi за работу - атрымлiвай тры выспяткi.

Спалохаўся памешчык, пачаў прасiць велiкана:

- Не давай ты мне выспяткаў, лепш стань замест мяне памешчыкам, а я буду работнiкам тваiм.

- Не, - адказвае малады велiкан. - Як дамовiлiся, так i расплачвайся. Атрымлiвай выспяткi.

Пачаў яго памешчык угаворваць:

- Пажывi ў мяне, калi ласка, яшчэ два тыднi. Папрацуй яшчэ трошкi.

- Ну, два тыднi - тэрмiн невялiкi, - кажа малады велiкан. - Так i быць, пажыву.

А памешчык сабраў усiх сваiх суседзяў-памешчыкаў, i пачалi яны ўсе разам думаць, як загубiць маладога велiкана. Думалi яны, думалi i прыдумалi.

- Загадай, - кажуць, - маладому велiкану калодзеж вычысцiць. А як спусцiцца ён туды, мы на яго зверху жорны скiнем i заб'ём яго.

Так i зрабiлi.

Палез малады велiкан у калодзеж, а памешчыкi на яго самыя цяжкiя, млынавыя, жорны скiнулi.

"Ну, - думаюць памешчыкi, - цяпер ужо мы забiлi велiкана, цяпер ужо мы ад яго пазбавiлiся!"

А малады велiкан крычыць з калодзежа:

- Гэй, вы, адганiце курэй ад калодзежа! Яны там наверсе грабуцца, а на мяне пясочак сыплецца!

Закончыў велiкан работу i вылез адтуль з жорнамi на шыi.

- Глядзiце, - кажа, - якiя ў мяне каралi.

Зняў ён з сябе жорны i падышоў да памешчыка.

- Ану, - кажа, - гаспадар, плацi спаўна, атрымлiвай выспяткi.

Стукнуў ён яго разок - i ўзляцеў памешчык пад самыя аблокi.

А велiкан пайшоў да жонкi памешчыка.

- Дай жа, - гаворыць, - я i табе заадно выспятка дам, каб мужу твайму аднаму сумна не было.

Памешчыца ад выспятка яшчэ вышэй за памешчыка ўзляцела. Яна трошкi лягчэйшая за яго была. Вось лятаюць жонка i муж пад аблокамi.

Муж кажа:

- Жонка, спускайся да мяне.

А жонка адказвае:

- Не, муж, ты да мяне падымайся.

Муж кажа:

- Не, ты спусцiся, я не магу да цябе падняцца.

А жонка адказвае:

- Не, ты падымiся, я не магу да цябе спусцiцца.

Так яны i да гэтага часу ўсё лятаюць i спрачаюцца. А велiкан узяў свой жалезны кiй i пайшоў далей хадзiць па свеце.

КАРОЛЬ З ЗАЛАТОЙ ГАРЫ

Было ў аднаго купца двое дзяцей, хлопчык i дзяўчынка, i былi яны маленькiя i не ўмелi яшчэ хадзiць. Адправiў аднойчы купец за мора караблi з усiм таварам сваiм, i спадзяваўся шмат грошай з таго займець; але вось прынеслi вестку, што караблi тыя пайшлi на дно, патапiлiся. I зрабiўся ён замест багатага чалавека бедным, застаўся ў яго толькi кавалачак зямлi за горадам. Каб неяк пра гора забыцца, выйшаў чалавек з дому ў поле i там пачаў хадзiць, i раптам з'явiўся перад iм маленькi чорны чалавечак i пытае, чаго ён зажурыўся, якая ў яго самота на сэрцы. Сказаў тады купец:

- Калi б ты мог дапамагчы мне, то расказаў бы я.

- Хто ведае, - кажа чорны чалавечак, - можа, i дапамагу.

Прызнаўся тады купец, што ўвесь ягоны тавар у моры ўтапiўся, i застаўся ў яго толькi гэты кавалачак зямлi.

- А ты не бядуй, - падбадзёрыў чалавечак, - калi ты мне паабяцаеш даставiць сюды, на гэта вось месца, праз дванаццаць гадоў тое, што цябе ў нагу таўкане, то атрымаеш грошай столькi, колькi захочаш.

Падумаў купец: "Ну, гэта, пэўна, мой сабака", - а пра свайго маленькага сына ён забыўся, - i пагадзiўся тады; даў чорнаму чалавечку распiску, пячатку да яе прыклаў i дамоў накiраваў хутчэй.

Вярнуўся купец дадому, а маленькi сын узрадаваўся; пачаў, трымаючыся за лаву, да бацькi прабiрацца i моцна ўчапiўся ў каленi. Спалохаўся бацька, успомнiў пра сваё абяцанне i зразумеў цяпер, чаго ён у полi наабяцаў. А паколькi нiякiх грошай у скрынях, што стаялi ў пакоях, не знайшоў, то падумаў, што чалавечак, мабыць, пажартаваў. Мiнуў месяц, палез купец на гарышча, хацеў разбiраць там стары посуд з волава, каб прадаць яго, як раптам бачыць вялiкую кучу грошай. I радасна-весела зрабiлася яму. Пачаў ён зноў тавары купляць i неўзабаве зрабiўся купцом яшчэ больш важным, чым раней быў, i журбоцiцца яму цяпер нi пра што не даводзiлася. Тым часам сын яго вырас, зрабiўся ён разумным, разважлiвым.

Але чым хутчэй блiзiлiся дванаццаць гадоў, з тае пары, як сустрэў у полi чорнага чалавечка, тым больш неспакойным рабiўся купец, i на ягоным твары ўсё часцей блукаў страх. Вось i пытаецца аднойчы сын у бацькi, што з iм такое. Бацьку не хацелася гаварыць сыну пра ўсё тое, але хлапец так доўга яго ўпрошваў, што нарэшце стары прызнаўся, чаго наабяцаў некалi чорнаму чалавечку i што за гэта атрымаў шмат грошай, i што абяцанне трэба выконваць, бо ў чорнага чалавечка ёсць купцова распiска з пячаткай, i што час расплаты будзе ўжо хутка, як толькi споўнiцца дванаццаць гадоў з тае пары, калi купец хадзiў у поле.

- Вы ўжо, татка, - кажа сын, - не бойцеся, усё будзе добра, чорны чалавечак не мае нада мной сiлы.

Папрасiў сын у святога айца благаславення, i калi наблiзiўся тэрмiн, разам з бацькам выйшаў у поле; намаляваў сын круг i стаў разам з бацькам у сярэдзiну круга. З'явiўся чорны чалавечак i кажа бацьку:

- Ну, цi прынёс ты мне тое, што абяцаў?

Бацька маўчыць, нiчога не кажа, а сын пытае:

- Што табе трэба?

Чорны чалавечак кажа:

- Мне трэба з бацькам тваiм пагутарыць, а не з табой.

Адказаў сын:

- Ты майго бацьку абхiтрыў, абдурыў, вяртай распiску назад.

- Не, - кажа чорны чалавечак, - ад свайго права не адступлюся.

Доўга яны мiж сабой спрачалiся i, нарэшце, дамовiлiся, што сын з гэтага часу належыць нячысцiку, а не роднаму бацьку, i павiнен сын сесцi на караблiк, што стаiць на рацэ, а бацька мусiць уласнай нагой адпiхнуць той караблiк ад берага, i няхай сабе плыве сын, куды хвалi панясуць.

Развiтаўся сын з бацькам, сеў на караблiк, i давялося бацьку адпiхнуць той караблiк ад берага ўласнай нагой. Перакулiўся караблiк уверх дном, апынулася палуба ў вадзе, i падумаў бацька, што сын ягоны загiнуў. Вярнуўся дадому, пачаў гараваць ды плакаць.


Братья Гримм читать все книги автора по порядку

Братья Гримм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Казкi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Братья Гримм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.