My-library.info
Все категории

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
29 август 2018
Количество просмотров:
362
Читать онлайн
Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) краткое содержание

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Герберт Уэллс, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Герберт Уэллс

"Сюды, палiсмен!" - крыкнуў хтосьцi. Я зноў апынуўся ў аддзяленнi ложкаў, у канцы якога стаяў цэлы лес адзежных шафаў. Я забраўся ў самую гушчу, лёг на падлогу i, звiваючыся як вугар, вызвалiўся нарэшце ад фуфайкi. Калi з-за вугла з'явiўся палiсмен i трое служачых, я стаяў ужо голы, задыхаючыся i дрыжучы ад страху. Яны накiнулiся на камiзэльку i кальсоны i ўчапiлiся за штаны. "Ён кiдае сваю здабычу, - сказаў адзiн з прыказчыкаў. Ён, напэўна, дзе-небудзь тут".

Але ўсё ж яны мяне не знайшлi.

Я стаяў, назiраючы, як яны шукаюць мяне, i праклiнаў лёс за сваю няўдачу, таму што я застаўся без адзення. Потым я накiраваўся ў закусачную, выпiў крыху малака i прысеўшы ля камiна, стаў абдумваць сваё становiшча.

Неўзабаве прыйшлi два прыказчыкi i сталi вельмi горача абмяркоўваць здарэнне. Якую лухту яны гаварылi! Я пачуў занадта перабольшаны расказ аб праведзеных мною спусташэннях i самыя розныя здагадкi аб маiм месцазнаходжаннi. Потым я зноў стаў абдумваць план дзеянняў. Сцягнуць што-небудзь у магазiне, асаблiва пасля ўсёй гэтай мiтуснi, было зусiм немагчыма. Я спусцiўся ў склад - паглядзець, цi не пашанцуе запакаваць i адправiць пакет, але я не зразумеў iх сiстэмы кантролю. Каля адзiнаццацi гадзiн я вырашыў, што ў магазiне заставацца няма сэнсу, i ўжо снег растаяў i было цяплей, чым напярэдаднi, i я выйшаў на вулiцу. Я быў у роспачы ад сваёй няўдачы, а адносна будучага планы мае былi самыя смутныя.

Раздзел ХХIII

НА ДРУРЫ-ЛЕЙН

- Цяпер вы пачынаеце разумець, - працягваў Невiдзiмка, - усю нязручнасць майго становiшча. У мяне не было нi прыстанiшча, нi вопраткi, а апрануцца - значыць адмовiцца ад усiх маiх пераваг, ператварыцца ў нешта дзiўнае i страшнае. Я нiчога не еў, таму што прымаць ежу, гэта значыць, напаўняць сябе непразрыстым рэчывам i стаць агiдна бачным.

- Аб гэтым я i не падумаў, - сказаў Кемп.

- Так, i я таксама. А снег адкрыў мне вочы на iншую небяспеку. Я не змог выходзiць на вулiцу, калi iшоў снег: ён аблеплiваў i такiм чынам выдаваў. Дождж таксама выдаваў бы маю прысутнасць, абводзячы мяне вадзяным контурам i ператвараючы мяне ў паблiскваючую паверхнасць чалавека - у пузыр. А туман? Пры тумане я ператвараўся б у мутны пузыр, у вiльготны абрыс чалавека. Акрамя таго, бадзяючыся па вулiцах у лонданскай атмасферы, я пэцкаў ногi, а на скуры асядалi сажа i пыл. Я не ведаў, колькi спатрэбiцца часу, каб гразь выдала мяне; але я ясна разумеў, што гэта не за гарамi, паколькi размова iшла аб Лондане. Я накiраваўся да трушчобаў каля Грэйт-Портленд-стрыт i апынуўся ў канцы вулiцы, дзе жыў раней. Я не пайшоў гэтай дарогай, таму што насупраць яшчэ дымных руiн дома, якi я падпалiў, стаяў густы натоўп. Мне трэба было знайсцi вопратку. Тут мне кiнулася ў вочы адна з тых карчомак, дзе прадаецца ўсё: газеты, ласункi, цацкi, канцылярскiя прылады, ёлачныя ўпрыгожаннi i так далей; у вiтрыне я заўважыў цэлую выстаўку масак i насоў - i гэта зноў падказала мне тую ж думку, што i цацкi ў "Omnium". Я павярнуў назад, ужо з акрэсленай мэтай, i пазбягаючы шматлюдных вулiц, накiраваўся да глухiх кварталаў на поўнач ад Стрэнда: я ўспомнiў, што дзесьцi ў гэтых месцах гандлююць вырабамi два цi тры тэатральныя касцюмеры.

Дзень быў халодны, уздоўж вулiц дзьмуў пранiзлiвы паўночны вецер. Я iшоў хутка, каб на мяне не натыкалiся ззаду. Кожнае скрыжаванне ўяўляла для мяне небяспеку, за кожным прахожым я павiнен быў пiльна сачыць. У канцы Бедфорд-стрыт нейкi чалавек, мiма якога я праходзiў, нечакана павярнуўся i, наляцеўшы прама на мяне, збiў мяне на маставую, дзе я ледзьве не трапiў пад колы пралёткi. Рамiзнiкi, якiя тут знаходзiлiся, вырашылi, што з iм адбылося нешта накшталт удара. Гэта сутыкненне так падзейнiчала на мяне, што я зайшоў на рынак Ковент-Тардэн i там сеў у куток, каля латка з фiялкамi, задыхаючыся i дрыжучы ад страху. Я, мусiць, моцна прастудзiўся i вымушаны быў неўзабаве пайсцi адтуль, каб не прыцягнуць увагу сваiм чханнем.

Нарэшце я дасягнуў мэты сваiх пошукаў, - гэта была брудная, заседажаная мухамi крама ў завулку каля Друры-Лейн, з акном, поўным тэатральных касцюмаў, фальшывых каштоўнасцяў, парыкоў, туфляў, дамiно i фотаздымкаў акцёраў. Крама была старая, нiзкая i цёмная, а над ёю высiлiся яшчэ чатыры паверхi змрочнага, панурага дома. Я зазiрнуў у акно i, не заўважыўшы нiкога ў краме, увайшоў. Падвешаны да дзвярэй званочак бразнуў. Я пакiнуў дзверы адчыненымi, а сам шмыгнуў мiма пустога манекена i схаваўся ў кутку за вялiкiм трумо. З хвiлiну нiхто не з'яўляўся. Потым я пачуў у краме нечыя цяжкiя крокi.

Я паспеў ужо скласцi план дзеянняў. Я думаў прабрацца ў дом, схавацца дзе-небудзь наверсе, дачакацца зручнай хвiлiны i, калi ўсё сцiхне, падабраць сабе парык, маску, акуляры i касцюм, а там непрыкметна выслiзнуць на вулiцу, магчыма ў вельмi недарэчным, але ўсё ж праўдападобным выглядзе. Мiж iншым, я спадзяваўся ўзяць i грошы, якiя трапяцца пад руку.

Чалавек, якi зайшоў у краму, быў маленькi гарбун з нахмураным лбом, доўгiмi рукамi i вельмi кароткiмi крывымi нагамi. Мусiць, мой званок застаў яго за ядой. Ён запытальна агледзеў краму, потым чаканне на яго твары змянiлася здзiўленнем i нарэшце гневам, калi ён пераканаўся, што ў краме нiкога няма. "Чорт бы ўзяў гэтых хлапчукоў!" - прагаварыў ён. Ён выйшаў на вулiцу i паглядзеў направа i налева. Праз хвiлiну ён вярнуўся, са злосцю зачынiў дзверы нагой i, бармочучы штосьцi сам сабе, накiраваўся да дзвярэй, адкуль выйшаў упершыню.

Я выбраўся са сваёй схованкi, каб iсцi за iм, але, пачуўшы мой рух, ён спынiўся як укапаны. Спынiўся i я, уражаны тонкасцю яго слыху. Ён зачынiў дзверы перад самым маiм носам.

Я быў у нерашучасцi. Раптам я зноў пачуў яго хуткiя крокi, i дзверы зноў адчынiлiся. Ён стаў аглядваць краму з выглядам чалавека, чые падазрэннi яшчэ не рассеялiся. Затым, па-ранейшаму бармочучы, агледзеў з абодвух бакоў прылавак, зазiрнуў пад мэблю, якая стаяла ў краме. Пасля гэтага ён спынiўся, насцярожана азiраючыся. Таму што ён пакiнуў дзверы адчыненымi, я шмыгнуў у суседнi пакой.

Гэта была дзiўная каморка, бедна абсталяваная, з кучай масак у кутку. На стале стаяла астылае снеданне гаспадара. Паверце, Кемп, нялёгка мне было стаяць тут, удыхаючы пах кавы, i глядзець, як ён прымаецца за яду. А еў ён вельмi неапетытна. У пакоi было трое дзвярэй, з якiх адны вялi наверх, iншыя - унiз, але ўсе яны былi зачынены. Я не мог выйсцi з пакоя, пакуль ён у iм знаходзiўся, я не мог нават сысцi з месца з-за яго чартоўскай чуйнасцi, а ў спiну мне дзьмула. Два разы я ледзьве не чхнуў.

Адчуваннi мае былi незвычайныя i цiкавыя, але разам з тым я адчуваў невыносную стомленасць i ледзьве дачакаўся, пакуль ён справiўся са сваiм снеданнем. Нарэшце ён пад'еў, паставiў свой нiкчэмны посуд на чорны бляшаны паднос, на якiм стаяў кафейнiк, i, згарнуўшы крошкi з запэцканага гарчыцай абруса, пайшоў з падносам да дзвярэй. Таму што рукi яго былi заняты, ён не мог зачынiць за сабой дзверы, хаця яму, вiдаць, гэта хацелася зрабiць. Нiколi ў жыццi я не бачыў чалавека, якi б так любiў зачыняць дзверы! Я пайшоў за iм у падвал, у брудную, цёмную кухню. Там я з задавальненнем назiраў, як ён пачаў мыць посуд, а затым, не чакаючы нiякага толку ад майго знаходжання ўнiзе, дзе да ўсяго мае босыя ногi стылi на цаглянай падлозе, я вярнуўся i сеў у яго крэсла перад камiнам. Таму што агонь згасаў, я, не падумаўшы, падкiнуў вуглёў. Гэты шум зараз жа прыцягнуў увагу гаспадара, ён прыбег усхваляваны i пачаў абшукваць пакой, прычым адзiн раз ледзьве не закрануў мяне. Але i гэты старанны агляд, вiдаць, мала задаволiў яго. Ён спынiўся на парозе i, перш чым спусцiўся ўнiз, яшчэ раз уважлiва агледзеў увесь пакой.


Герберт Уэллс читать все книги автора по порядку

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке), автор: Герберт Уэллс. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.