Ознакомительная версия.
Такім чынам, гістарычны герб Жмудзі – мядзведзь. Аднак ён не стаў гербам ні губерняў Расійскай імперыі, што былі створаны на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Лiтувы, ні створанай у 1919 г. незалежнай Рэспублікі Лiтувы.
Наогул, гербы Сувалкаўскай і Ковенскай губерняў, зацверджаныя, адпаведна 25 лютага 1869 г. і 5 ліпеня 1878 г., напэўна былі пладамі фантазіі чыноўнікаў расійскай герольдыі: у залатым полі першага – на чорным пагорку зялёная елка, па якой два хвалістых блакітных пасы; у блакітным полі другога – срэбны помнік, узведзены ў Коўна на ўспамін вайны 1812 г., які ўпрыгожаны залатымі імператарскімі арламі і ўвянчаны залатым рускім, з двума перакладзінамі ўверсе, крыжом. Кожны герб акружаны залатымі дубовымі галінкамі, перавітымі блакітнай Андрэеўскай стужкай і увянчаны залатой імператарскай каронай.
Гербам жа ўтворанай у жніўні 1919 г. незалежнай Лiтувы стаў «Віціс».
На самой справе, гэта герб Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а дакладней – старажытны герб Полацкага княства, «Пагоня». Аднак у літувіскай мове няма дакладнага слова для перакладу ліцвінска-беларускага слова «Пагоня», то для назвы герба быў выкарыстаны прапанаваны ў 1845 г. літувіскім гісторыкам С. Даукантасам літувіскі варыянт слова «віцязь» – «рыцар» і ў Канстытуцыях Лiтувы 1922 г., 1928 г. і 1938 г. яе дзяржаўны герб апісваецца, як «у чырвоным полі белы (срэбны) Віціс». Аднак эталон гэтага дзяржаўнага гербу ніколі не быў зацверджаны, таму варыянтаў выяваў герба існуе мноства.
Вокладка аднаго з першых выданняў тэкста, які потым стаў нацыянальным гімнам Літувы (1908)
Толькі ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарасам была створана выява гербу, якая затым да 1940 г. ужывалася на манетах, знаках і некаторых пячатках Лiтувы.
Аднак яшчэ ў перыяд існавання першай рэспублікі, шмат якія палітыкі і грамадскія дзеячы Лiтувы выказвалі прапановы аб прыняцці ў якасці дзяржаўнага гербу Лiтувы замест «Віціса» другога, створанага на аснове сімвалаў гістарычных земляў. Так, напрыклад, у 1935 г. прэм’ер-міністр Тубаліс, выступаючы ў сойме, афіцыйна заявіў аб «нелітувіскім» паходжанні «Віціса» і аб тым, што распачата праца па стварэнню новага дзяржаўнага гербу на аснове гістарычнага гербу Жмудзі.
На жаль, праца гэта не была скончана з-за ўстанаўлення ў Літуве ў 1940 г. савецкай улады. Таму малюнак «Віціса, створаны ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарсам, быў выкарыстаны і ў якасці эталона дзяржаўнага гербу Лiтувы, зацверджанага пасля аднаўлення незалежнасці краіны 10 красавіка 1990 г. Але ў хуткім часе на гербе Лiтувы колер шчыта вершніка з чырвонага, што не адпавядала гістарычным колерам «Пагоні», быў зменены на блакітны, а крыж застаўся залатым, бо амаль да канца XVIII ст. шчыт вершніка «Пагоні» быў блакітны, а крыж – залаты.
З 1386 г., калі паміж Польшчай i Вялікім княствам была заключана ўнія, «Пагоня» стала часткай агульнага дзяржаўнага герба.
Першапачаткова і «Пагоня», і польскі арол, займала толькі па адной частцы герба, а ў астатніх знаходзіліся гербы іншых уладанняў, а асабісты ці радавы герб караля размяшчаўся, згодна правіл еўрапейскай геральдыкі, «у сэрцы» – сярэдзіне Дзяржаўнага гербу.
Гербы зямель, знаходзіўшыхся ў складзе Рэчы Паспалiтай
у час кіравання Аляксандра
Габелен, належыўшы Жыгімонту Аўгусту, з выявай поўнага герба Рэчы Паспалiтай, які складалі гербы Польшчы, Вялікага княства, Кіеўскай Зямлі, Валыні і Жмудзі, а «у сэрцы» – радавы герб Сфорцаў (каля 1548 г.).
Але ўжо з 1501 г. выкарыстоўваліся і выява герба, дзе ў чатырохчаствовым шчыце знаходзіліся толькі гербы Польшчы і Вялікага княства.
Малы герб Рэчы Паспалiтай на дукаце
Жыгімонта III Вазы (1617)
Жыгімонт III Ваза (1587—1632). Міхаіл Вішнявецкі (1669—1673)
Герб Рэчы Паспалiтай у часы Жыгімонта III Вазы
Габелен з выявай герба Ганны-Кацярыны-Канстанцы
(1619—1651) – дачкі Жыгімонта III Вазы (1630—1640)
Дарэчы, нароўні з выявай аб’яднанага гербу Рэчы Паспалiтай у некаторых гербоўніках і іншых крыніцах сустракаюцца выявы, дзе «Пагоня» і польскі арол знаходзяцца побач, што, напэўна, больш дакладна адлюстроўвае канфедэратыўны строй гэтага дзяржаўнага ўтварэння.
Плакат, выдадзены ў гонар Крэўскай уніі (1861)
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на частцы тэрыторыі цяперашняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, былі ўтвораны новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – намесніцтвы, гарадам якіх у хуткім часе імператрыцай Кацярынай ІІ былі «дараваны» гербы.
Медаль «Въ память присоединенія западно-русскихъ областей къ Россіи» («Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796). Вильна. 1903»).
Так, 21 верасня 1781 г. былі «дараваны» гербы з выявай «Пагоні» гарадам Полацкага намесніцтва: Веліжу, Віцебску, Гарадку, Дзвінску, Дрысе, Люцыну, Невелю, Полацку, Рэжыцэ, Себежу і Суражу:
«21 сентября 1781 года.
Высочайше утвержденный доклад Сената. Об утверждении гербов городам Полоцкого Наместничества.
Доклад.
По Именному Вашего Императорского Величества указу, учреждено Полоцкое Наместничество и к оному приписаны города; но как те приписные города гербов не имели, то по приказанию Сената правящим должность Герольдмейстера, Действительным Статским Советником Волковым, городам, сие Наместничество составляющим, гербы сделаны и с описанием их представлены Сенату.
Сенат, рассмотрев, осмеливается всеподданнейше предоставить оные на Высочайшую Вашего Императорского Величества конфирмацию, и просит Высочайшего указа».
На гэтым дакладзе Сенату маецца рэзалюцыя императрыцы: «Быть по сему».
Цікавым дакументам з’яўляецца «Описание гербам городов Полоцкого Наместничества»:
«I. Полоцк. Щит разрезан на двое: в верхней части онаго в золотом поле Российской Империи половина Государственного герба двуглавого орла, а в нижней части в серебряном поле старый Полоцкий герб, на коне воин, держащий в правой руке саблю, а на левой руке надетый красный щит с двойным на оном крестом. Герб Государственный, поставленный над гербом Полоцким, означает подданство к России сего города с принадлежащими к Полоцкому Наместничеству городами.
А как прочие сего Наместничества города особливых гербов в Польское владение не имели, а употребляли только знамена с изображением такового же конного воина, как и город Полоцк, и различались одним цветом знамен своих; что и взято в основание, и гербы сделаны всем городам одинакие, и различаются между собой только разных цветов щитами, а именно:
II. Дрисесский. Золотое поле.
III. Себежский. Голубое поле.
IV. Невельский. Зеленое поле.
V. Динабургский. Пурпуровое поле.
VI. Резицкий. Горностаевое поле.
VII. Люцинский. Черное поле.
VIII. Витебский. Красное с серебром полосатое поле.
IX. Велижский. Шахматное поле серебряное с красным.
X. Городецкий. Полосатое голубое с золотом поле.
XI. Суражский. Разделенное на четыре части: красное, золотое, серебряное и голубое поле».
Гербы гарадоў Полацкага намесніцтва
Такім чынам, былі зацверджаны гербы, створаныя на аснове герба Полацкага ваяводства Вялікага княства, нават на гербе застаўся падвойны крыж.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Ознакомительная версия.