My-library.info
Все категории

Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
373
Читать онлайн
Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)

Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке) краткое содержание

Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Василь Быков, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

На сцяжыне жыцця (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

На сцяжыне жыцця (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Василь Быков
Назад 1 2 3 4 5 ... 7 Вперед

Быков Василь

На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)

Васiль Быкаў

На сцяжыне жыцця

Дзверы былi старыя, высокiя i цяжкiя. Адчынiўшыся нават на вузенькую шчылiнку, яны незадаволена, спаважна рыпелi: "хр-р-р-р-ы-iп" - быццам пратэставалi супраць парушэння iх старэчага лянотнага спакою. Фрузына некалi змазвала iх адмысловыя паржавелыя завесы, але дзверы, счакаўшы дзень-другi, зноў упарта пачыналi свой надакучлiвы хрып. I яна спакваля прывыкла да гэтага iх голасу, таксама, як i да выгiнастых медных ручак-поручняў, за якiя было няспрытна брацца, як i да сваiх нескладаных абавязкаў вахцёркi. Дый дзiва было не прывыкнуць, калi мiнуў ужо шосты год, як упершыню села яна за невысокай фанернай перагародкай у куце ля дзвюх доўгiх вешалак ды толькi i ведала глядзець, каб хто не вынес з будынка якi ўстаноўскi набытак.

Два разы ў дзень - уранку i ўвечары - таропка тупаючы па прыступках на ганку i ў вестыбюлi, адзiн за адным яе мiналi супрацоўнiкi ўстановы - занятыя справамi, заклапочаныя, сур'ёзныя людзi. Яна ведала ўсiх i, нават заплюшчыўшы вочы, магла ўгадаць кожнага па яго кроках, па тым, як ён адчыняў цi зачыняў дзверы або iшоў па лесвiцы. З'яўленне дырэктара Iвана Кузьмiча Фрузына пазнавала па яго аўтамабiлю, якi заўсёды раптоўна паяўляўся за акном насупроць ўстановы. Яна чула кароткi пошчак дзверцаў машыны, а затым праз нейкi час з працяжным асаблiвым скрыпам адчынялiся вялiкiя дзверы i ўваходзiў ён. Ён быў вялiзны, тоўсты i надзьмуты з твару, яго вельмi паважалi ўсе, а Фрузына баялася i таму першая казала "дзень добры". Iван Кузьмiч чамусьцi заўсёды незадаволена падцiскаў нiжнюю губу i толькi адным ледзь прыкметным рухам правага брыва адказваў на яе прывiтанне.

Пяць год узапар па два разы ў дзень Фрузына бачыла яго толькi такiм, iнакшым яго не ўяўляла - ён быў для яе загадкавы i далёкi.

Гэткiм жа далёкiм i незразумелым быў яшчэ таварыш Петрачэнкаў - вельмi худы, жоўты i надзвычай старанна апрануты чалавек. Фрузыне часам здавалася, што, апроч як выстаўляць напаказ свае адмысловай прыгажосцi гарнiтуры, палiто i паўпальткi, ён не меў iнакшых абавязкаў у жыццi. Паводзячы сюды-туды маленькай лабастай галавою, Петрачэнкаў праз тоўстыя шкельцы акуляраў усё аглядаў свае плечы, рукавы, грудзi i тонкiмi худымi пальцамi страсаў нябачныя парушынкi. Заўсёды ён быў заняты сабою, болей амаль нiкога не прыкмячаў i рэдка калi вiтаўся з Фрузынай.

Жанчын ва ўстанове працавала нямнога, i сярод iх самай прыкметнай была Нонка, маладая жонка немаладога i несiмпатычнага намеснiка дырэктара Дубчанкi. Зранку, калi пачыналi рыпаць дзверы, яна чутна была яшчэ здалёк, яшчэ з вулiцы, калi, дробна тупаючы абцасiкамi па шматлiкiх прыступках, узбягала на ганак. Маладзiца ўмела спрытна шмыгнуць у дзверы, здаецца, амаль не расчыняючы iх, заўсёды спазнялася, заўсёды спяшалася, але нiколi не прамiнала ветлiва ўсмiхнуцца вахцёрцы. Фрузына з прытоеным замiлаваннем глядзела ўслед: Нонка падабалася ёй, падабалася, як малодшая сястра, як прывабная i недасяжная жаночая прыгажосць.

Яшчэ нешта прыхiльнае ў сэрцы вахцёркi было да iнжынера Шаўрова простага, вясёлага i гаваркога чалавека. Зранку ў гэтым вестыбюлi ён звычайна з'яўляўся першы, бо жыў тут недалёка, за рагом ля аўтобуснага прыпынку. Па-гаспадарску прыстукнуўшы дзвярыма i выцiраючы аб дарожку падэшвы, ён жартоўна кiдаў жанчыне:

- Прывет, Фруза! Як жысць маладая?

Яна стрымана ўсмiхалася, сарамлiва, па-дзявочы азiрала яго паўнаватую, у шэрым гарнiтуры, постаць i апускала вочы. Здавалася Фрузыне, што iнжынер бачыў у ёй нешта патаемнае, захаванае, у чым яна неахвотна прызнавалася нават самой сабе, i ад таго ёй рабiлася няёмка.

- Не смуткуй вельмi - не бяда. Вось падшукаем табе жанiха, адгрукаем вяселле, i будзеш жыць-пажываць ды дзяцей нажываць, - казаў ён, узбягаючы па прыступках, азiраючыся i заўзята смеючыся шэрымi жвавымi вачыма.

Фрузына апускала вочы, разгладжвала на каленях спаднiцу, а потым уздыхала i доўга пазiрала ў акно.

Яна была адзiнокая, працавiтая жанчына, што не зведала нi ласкi, нi якой блiзкай чалавечай спагады ў жыццi. Адзiнай даступнай для яе радасцю была радасць працы. Яна працавала з маленства, як толькi начала памятаць сябе, а можа, нават i раней. Няньчыла братоў i сястрычак, пасвiла жывёлу, пасля жала, касiла, арала, секла дровы. У маладосцi яна магла падняць шасцiпудовы мех збожжа, усцягнуць на зруб бервяно, забратаць бадлiвага быка. Праца зрабiла яе моцнай, каржакаватай, засцерагала ад хворасцi, загартавала да нягодаў жыцця, але жаночай прывабнасцi, таго нечага патрэбнага i незаменнага, што вабiць мужчын, у яе, вiдаць, не было. Мiналi гады, яе сяброўкi павыходзiлi замуж, мелi дзяцей, а яна ўсё заставалася ў дзеўках i пакрысе старэла.

Адзiнокае жыццё прывучыла яе многа думаць, пiльна прыглядацца да людскiх адносiн i спраў. Часта ёй здавалася, што людзi бываюць несправядлiвыя да самiх сябе, не цэняць, не бачаць тое вялiкае ў жыццi, што так цанiла i чаго доўгiя гады прагнула яна.

З ёй разам працавала вахцёркай Драздова - сярдзiтая, знерваваная, абсыпаная дзецьмi нестарая яшчэ кабета. Заўжды яна была незадаволеная, раздражненая, лаяла ўвесь свет i асаблiва свайго мужа Арцёма, маўклiвага падатлiвага цесляра з будтрэста. Зрэшты, гэтак жа груба ставiлася яна i да дзяцей - усё крычала i скардзiлася, што гэтая сям'я спарахнiла яе маладосць. Фрузына, бываючы часам ва ўстанове ў яе дзяжурства, моўчкi без спачування слухала яе нараканнi на шматлiкiя турботы жыцця i думала, што гэтая жанчына проста не бачыць свайго вялiкага неацэннага шчасця. Нават маленькая частачка з таго, што гэтак дапякала Драздовай, магла б ашчаслiвiць Фрузыну. Яна нiколi не лаяла б мужа за тое, што той з палучкi прапiў з таварышамi якую дзесятку, што ён шмат курыць цi часам запознiцца з працы. Яна не сварылася б на дзяцей, маленькiх пяцi-сямiгадовых карапузаў, калi тыя, несучы мацi на працу сняданак, зазяваюцца на вулiцах i астудзяць ежу. Яна вельмi б даражыла гэтым цiхiм маленькiм шчасцем, калi б толькi яно было ў яе. Але iшлi гады, i нiхто яшчэ не сказаў ёй нiводнага слова пяшчоты, усе былi заняты сваiмi справамi, сем'ямi, i радасць толькi мроiлася ў яе далёкiх, недасяжных марах.

Яна часта казала людзям i самой сабе: кожнаму сваё, што каму на раду напiсана, таго не мiнеш. I яна пакрысе прывыкла да адзiнокага лёсу немаладой бабылкi, цешыла сябе людскiм шчасцем, радавалася чужой радасцю i бедавала з чужых бедаў. Свайго - нi добрага, нi благога, нi асаблiвых трывог - у яе не было.

Так яна пражыла б да канца сваiх дзён, каб не тыя акалiчнасцi лёсу, што нарыхтавалi нечаканы паварот на яе сцяжыне жыцця.

Аднойчы ўжо глыбокай снежнай зiмою, седзячы ля тых вялiкiх дзвярэй, яна запрыкмецiла, як у адным месцы рассохлiся старыя фiлёнкi, утварылася шчылiна, у якую прадзiмае вецер. Жанчына прыбрала з прыпола клубок з недавязанай рукавiцай i праз чорны ход пад лесвiцай выйшла на панадворак. Тут быў гараж, у вялiзных адчыненых варотах стаялi машыны, i Фрузына хацела ўбачыць каго са знаёмых шафёраў, каб папрасiць пакулля.

Аднак знаёмых нiдзе не было. Параскiданыя ля гаража на ўтаптаным, заплямленым снезе валялiся цяжкiя скаты, скрынкi, бочкi. Гарластая шаферская братва падалася, вiдаць, у сталоўку, толькi ў апошнiх дзвярах чуўся бразгат жалеза. Схаваўшы ў кiшэнькi ватоўкi астылыя на марозе рукi, Фрузына нясмела падышла да гэтых дзвярэй i спынiлася. У машыне з задраным угору капотам, перагнуўшыся цераз радыятар, калупаўся незнаёмы, нядаўна прыняты на працу шафёр, i яна звярнулася да яго з нясмелай сваёй просьбай.

Шафёр не адразу адказаў ёй, спярша прыкруцiў у маторы нейкую трубку, пасля выпрастаўся, узняў да яё немалады ўжо, не дужа часта голены, замурзаны твар, выцер ватнiм рукавом успацелы лоб i спытаўся:

- Гэта куды? А, да дзвярэй. А што, некаму паправiць? А заўхоз дзе?

Ён казаў гэта грубавата, як чалавек, якому замiнаюць, у якога безлiч сваiх пiльных спраў, i яна ўжо пашкадавала, што звярнулася да гэтага малазнаёмага шафёра. Але затым ён саскочыў з высокага буфера, узяў нешта ў кабiне i, упэўнена ступаючы шырокiмi падэшвамi падшытых валёнак, накiраваўся ў будынак.

- Ану, дзе, паказвай.

Яна наказала тое месца, шафёр, усё нiчога не гаворачы, нешта прыстукнуў, нешта прыцiснуў, забiў цвiк i напаследак грукнуў кулаком у счарнелыя фiлёнкi.

- Ну вось, парадак. Цяпер не прадзьме.

Яна стала дзякаваць яму, ды за адным разам паскардзiлася, што пад акном падцякае батарэя, надакучыла ўжо выцiраць анучай, што колькi ўжо прасiла заўхоза, але таму не даходзiць, усё болей швэндаецца па пiўных, без ста грамаў не падступiшся. Дастаючы закурку, шафёр слухаў, глядзеў на яе сур'ёзным няласкавым позiркам i, зацягнуўшыся разы два, паабяцаў:

- Ладна, паправiм. Цяпер няма калi, а пасля абеду папраўлю. Напомнiш, цётка.

Напаследак ён, здаецца, усмiхнуўся ледзь-ледзь, аднымi толькi куточкамi вачэй i, пакiнуўшы ў вестыбюлi моцны, непрывычны тут пах махоркi, выйшаў. Ёй чамусьцi адразу зрабiлася вельмi самотна адной i захацелася яшчэ зiрнуць у акно, як ён, няспешна тупаючы па снезе, iшоў да сваёй машыны.

Назад 1 2 3 4 5 ... 7 Вперед

Василь Быков читать все книги автора по порядку

Василь Быков - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


На сцяжыне жыцця (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге На сцяжыне жыцця (на белорусском языке), автор: Василь Быков. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.