My-library.info
Все категории

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Маўглi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
163
Читать онлайн
Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Редьярд Киплинг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Маўглi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Маўглi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Редьярд Киплинг

- Людзям абавязкова трэба ставiць пасткi для iншых людзей, а без гэтага яны ўсё будуць незадаволены, - сказаў Маўглi. - Дзве ночы назад яны лавiлi Маўглi, а зараз мне здаецца, што гэтая ноч была многа дажджоў назад. Сёння чарга Месуi з мужам. А заўтра, i паслязаўтра, i на шмат начэй пасля таго зноў надыдзе чарга Маўглi.

Ён прапоўз пад агароджай i, дабраўшыся да хацiны Месуi, зазiрнуў у акно. У пакоi ляжала Месуа, звязаная па руках i нагах, i стагнала, цяжка дыхаючы; яе муж быў прывязаны рамянямi да страката размаляванага ложка. Дзверы хацiны, што выходзiлi на вулiцу, былi моцна падпёрты, i тры цi чатыры чалавекi сядзелi, прыхiлiўшыся да iх спiной.

Маўглi вельмi добра ведаў норавы i звычаi вёскi. Ён сцямiў, што, пакуль людзi ядуць, кураць i размаўляюць, нiчога iншага яны рабiць не будуць; але пасля таго, як яны паядуць, iх трэба асцерагацца. Хутка вернецца i Балдзео, i калi яго павадыры добра саслужылi сваю службу, яму будзе пра што расказаць. Хлопчык залез у акно, нагнуўся над мужчынам i жанчынай i разрэзаў рамянi, што звязвалi iх, дастаў затычкi з рота i пашукаў, цi няма ў хацiне малака.

- Я ведала, я ведала, што ён прыйдзе! - заплакала Месуа. - Цяпер я ведаю пэўна, што ён мой сын. - I яна прытулiла Маўглi да грудзей.

Да гэтай хвiлiны Маўглi быў зусiм спакойны, але тут ён увесь задрыжаў i сам невыказна здзiвiўся гэтаму.

- Для чаго гэтыя рамянi? За што яны звязалi цябе? - спытаў ён, памаўчаўшы.

- Каб пакараць за тое, што мы ўзялi цябе сынам, за што ж яшчэ? - сказаў муж сярдзiта. - Паглядзi - я ўвесь у крывi.

Месуа нiчога не сказала, але Маўглi зiрнуў на яе раны, i муж з жонкай пачулi, як ён скрыгатнуў зубамi.

- Чыя гэта работа? - спытаў ён. - За гэта яны паплацяцца!

- Гэта работа ўсёй вёскi. Мяне лiчылi багацеем. У мяне было шмат жывёлы. Мы з ёю ведзьмакi, таму што далi табе прытулак.

- Я не разумею! Няхай раскажа Месуа.

- Я кармiла цябе малаком, Натху, ты памятаеш? - нясмела спытала Месуа. Таму што ты мой сын, якога схапiў тыгр, i таму што я моцна цябе люблю. Яны кажуць, што я твая мацi, мацi пярэваратня, i за гэта павiнна памерцi.

- А што такое пярэварацень? - спытаў Маўглi. - Смерць я ўжо бачыў.

Муж панура зiрнуў на яго спадылба, але Месуа засмяялася.

- Бачыш? - сказала яна мужу. - Я ведала, я табе гаварыла, што ён не вядзьмар. Ён мой сын, мой сын!

- Сын цi вядзьмар - якая нам з гэтага карысць? - адказаў муж. - Цяпер мы з табою ўсё роўна што памерлi.

- Вунь там iдзе дарога праз джунглi, - паказаў Маўглi ў акно. - Рукi i ногi ў вас развязаны. Iдзiце адсюль.

- Мы не ведаем джунгляў, сын мой, так, як... як ты iх ведаеш, - пачала Месуа. - Мне не адысцiся далёка.

- А людзi пагоняцца за намi i зноў прывядуць нас сюды, - сказаў яе муж.

- Гм! - сказаў Маўглi, водзячы кончыкам паляўнiчага нажа па сваёй далонi. - Пакуль што я не хачу лiха нiкому ў гэтай вёсцы. Не думаю, аднак, што цябе запыняць. Мiне яшчэ крышку часу - i ў iх знойдзецца пра што падумаць. Ага! ён узняў галаву i прыслухаўся да крыкаў i беганiны за дзвярамi. - Нарэшце яны адпусцiлi Балдзео дадому!

- Яго паслалi ранiцай забiць цябе, - сказала Месуа. - Хiба ты яго не сустрэў?

- Ага, Мы... я сустрэў яго. Яму ёсць пра што расказаць. А пакуль ён гаворыць, можна шмат што зрабiць. Але спачатку трэба даведацца, чаго яны хочуць. Падумайце, куды вам лепш пайсцi адгэтуль, i скажыце мне, як я вярнуся.

Ён выскачыў праз акно i зноў пабег, хаваючыся пад вясковай сцяной, пакуль яму не стаў чуваць гоман натоўпу, што сабраўся пад смакоўнiцай.

Балдзео кашляў i стагнаў, лежачы на зямлi, а ўсе астатнiя абступiлi яго i распытвалi. Валасы ў яго раскудлацiлiся, рукi i ногi ён паабдзiраў, залазячы на дрэва, i ледзь мог гаварыць, але затое вельмi добра разумеў усю значнасць свайго становiшча.

Час ад часу ён пачынаў гаварыць штосьцi пра пявучых чарцей, пярэваратняў i вядзьмарства толькi для таго, каб распалiць цiкаўнасць i намякнуць натоўпу, пра што ён будзе расказваць. Потым папрасiў вады.

- Так! - сказаў Маўглi. - Словы i словы! Адна балбатня! Людзi - крэўныя браты малпаў. Спачатку ён будзе паласкаць рот вадой, потым палiць, а зрабiўшы ўсё гэта, пачне расказваць. Ну i дурнi гэтыя людзi! Яны не паставяць нiкога пiльнаваць Месую, пакуль Балдзео тлумiць iм галовы сваiмi байкамi. I я раблюся гэткiм жа гультаём!

Ён страпянуўся i праслiзнуў назад да хацiны. Ён ужо быў пад акном, калi адчуў, што нехта лiзнуў яму нагу.

- Мацi, - сказаў ён, пазнаўшы Ваўчыху, - што тут робiш ты?

- Я пачула, як мае дзецi спяваюць у лесе, i пайшла за тым, каго люблю больш за ўсiх. Жабянятка, я хачу бачыць жанчыну, якая кармiла цябе малаком, сказала Мацi Ваўчыха, уся мокрая ад расы.

- Яе звязалi i хочуць забiць. Я разрэзаў рамянi, i яна з мужам пойдзе адсюль праз джунглi.

- Я таксама правяду iх. Я старая, але яшчэ не зусiм бяззубая. - Мацi Ваўчыха стала на заднiя лапы i заглянула праз акно ў цёмную хацiну.

Потым яна бясшумна апусцiлася на ўсе чатыры лапы i сказала толькi:

- Я першая кармiла цябе малаком, але Багiра кажа праўду: чалавек у рэшце рэшт iдзе да чалавека.

- Магчыма, - сказаў Маўглi вельмi панура, - толькi я зараз далёкi ад гэтай дарогi. Пачакай тут, але не паказвайся ёй.

- Ты нiколi мяне не баялася, Жабянятка, - сказала Мацi Ваўчыха.

Яна адступiла на крок назад i знiкла ў высокай траве - гэта яна ўмела рабiць вельмi добра.

- А цяпер, - весела сказаў Маўглi, зноў скокнуўшы ў акно, - усе сабралiся вакол Балдзео, i ён расказвае тое, чаго не было. А калi ён скончыць, яны абавязкова прыйдуць сюды з Чырвонай... з агнём i спаляць вас абаiх. Што ж рабiць?

- Мы пагаварылi з мужам, - сказала Месуа. - Да Канхiвары адсюль трыццаць мiляў. Калi мы дабяромся туды сёння, мы будзем жыць. Калi не - памром.

- Вы будзеце жыць. Нiводзiн чалавек не выйдзе сёння за вароты. Але што гэта ён робiць?

Муж Месуi, стоячы на карачках, гроб зямлю ў кутку хацiны.

- Там у яго грошы, - сказала Месуа. - Больш мы нiчога не можам узяць з сабою.

- Ах, так! Гэта тое, што пераходзiць з рук у рукi i не становiцца цяплейшым. Хiба яно бывае патрэбна i ў iншых месцах?

Муж сярдзiта азiрнуўся.

- Якi ён пярэварацень? Ён проста дурань! - прабурчаў ён. - За гэтыя грошы я магу купiць каня. Нас так збiлi, што мы не зойдзем далёка, а вёска пагонiцца за намi.

- Кажу вам, што не пагонiцца, я гэтага не дазволю, але конь - гэта добра, бо Месуа знясiлена.

Яе муж устаў, завязваючы ў пояс апошнюю рупiю. Маўглi дапамог Месуi вылезцi праз акно, i халаднаватае начное паветра ажывiла яе. Але джунглi пры святле зорак здалiся ёй вельмi цёмнымi i страшнымi.

- Вы ведаеце дарогу ў Канхiвару? - прашаптаў Маўглi.

Яны кiўнулi.

- Добра. Помнiце ж, што баяцца няма чаго. I спяшацца таксама не трэба. Толькi... толькi ў джунглях ззаду вас i наперадзе вас вы, магчыма, пачуеце спевы.

- Няўжо ты думаеш, што мы асмелiлiся б пайсцi ноччу ў джунглi, калi б не баялiся, што нас спаляць? Лепш няхай нас разарвуць звяры, чым заб'юць людзi, сказаў муж Месуi.

Але сама Месуа паглядзела на Маўглi i ўсмiхнулася.

- Кажу вам, - гаварыў далей Маўглi, быццам ён быў мядзведзь Балу i соты раз паўтараў няўважлiваму ваўчаняцi старажытны Закон Джунгляў, - кажу вам, што нi адзiн зуб у джунглях не ашчэрыцца супраць вас, нi адна лапа ў джунглях не падымецца на вас. Нi чалавек, нi звер не запыняць вас, пакуль вы не ўбачыце Канхiвару. Вас будуць ахоўваць. - Ён шпарка павярнуўся да Месуi са словамi: Муж твой не верыць мне, але ты паверыш?

- Так, вядома, сын мой. Чалавек ты цi воўк з джунгляў, але я табе веру.

- Ён спалохаецца, калi пачуе спевы майго народа. А ты пазнаеш i ўсё зразумееш. Iдзiце ж i не спяшайцеся, бо спяшацца няма патрэбы: вароты зачынены.

Месуа кiнулася з плачам да ног Маўглi, але ён хуценька падняў яе, сам увесь калоцячыся. Тады яна павiсла ў яго на шыi i называла ўсiмi ласкавымi iмёнамi, якiя толькi прыйшлi ёй на памяць. Яны пайшлi ў бок джунгляў, i Мацi Ваўчыха выскачыла са сваёй засады.

- Правядзi iх! - сказаў Маўглi. - I глядзi, каб усе джунглi ведалi, што iх няможна чапаць. Падай голас, а я паклiчу Багiру.

Глухое, працяглае выццё пачулася i замерла, i Маўглi ўбачыў, як муж Месуi ўздрыгнуў i павярнуўся, гатовы ўцякаць назад да хацiны.

- Iдзi, iдзi! - падбадзёрыў яго Маўглi. - Я ж сказаў, што вы пачуеце песню. Яна вас будзе праводзiць да самай Канхiвары. Гэта - Ласка Джунгляў.

Месуа падштурхнула свайго мужа ўперад, i цемра спусцiлася над iмi i Ваўчыхай, як раптам Багiра выскачыла ледзь не з-пад ног Маўглi.

- Мне сорамна за тваiх братоў! - сказала яна муркаючы.

- Як гэта? Хiба яны кепска спявалi для Балдзео? - спытаў Маўглi.

- Занадта хораша! Занадта! Яны нават мяне змусiлi забыцца на ўсякi гонар, i, клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, я бегала па джунглях i спявала, нiбыта ўвесну. Хiба ты нас не чуў?

- У мяне быў iншы клопат. Спытай лепш у Балдзео, цi спадабалася яму песня. Але дзе ж уся чацвёрка? Я хачу, каб нiводзiн з чалавечай чарады не выйшаў сёння за вароты.

- Дык навошта табе чацвёрка? - сказала Багiра. Пазiраючы на яго палаючымi вачамi, яна пераступала з нагi на нагу i мурлыкала ўсё мацней. - Я магу затрымаць iх, Маленькi Брат. Гэтыя спевы i людзi, што караскалiся на дрэвы, распалiлi мяне. Я гналася за iмi цэлы дзень - пры святле сонца, у самы поўдзень. Я пiльнавала iх, як ваўкi пiльнуюць аленяў. Я Багiра, Багiра, Багiра! Я скакала з iмi, як скачу са сваiм ценем. Глядзi!


Редьярд Киплинг читать все книги автора по порядку

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Маўглi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Маўглi (на белорусском языке), автор: Редьярд Киплинг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.