My-library.info
Все категории

Франсуаза Саган - Iталiйскае неба (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Франсуаза Саган - Iталiйскае неба (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Iталiйскае неба (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
17 октябрь 2019
Количество просмотров:
215
Читать онлайн
Франсуаза Саган - Iталiйскае неба (на белорусском языке)

Франсуаза Саган - Iталiйскае неба (на белорусском языке) краткое содержание

Франсуаза Саган - Iталiйскае неба (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франсуаза Саган, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Iталiйскае неба (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Iталiйскае неба (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франсуаза Саган
Назад 1 2 Вперед

- Луiджыя, заўтра я ад'язджаю.

Павольна, каб толькi яна зразумела, ён паўтарыў гэтую фразу два цi тры разы. Ён убачыў, як яна апусцiла вочы, i адчуў сябе дзiкай жывёлiнай. Луiджыя зноў глянула на яго, потым без слоў зняла сваю чырвоную блузку. Яе голыя плечы мiльганулi на сонцы i апынулiся ў пяшчотнай цемры пасцелi.

Назаўтра, калi ён ад'язджаў, яна плакала. Ужо з джыпа глядзеў ён на гэтую маладую жанчыну, на палi, на дрэвы, столькi разоў бачаныя-перабачаныя... Ужо ён развiтаўся i ўсё хацеў запомнiць i гэты знаёмы блiзкi пах гарышча, i вiна, што засталося вiсець на вяровачцы над яго ложкам. Мiлес безнадзейна глядзеў на смуглявую маладую жанчыну. Ужо кранулася машына, i Мiлес закрычаў, што нiколi яе не забудзе, але Луiджыя яго не разумела.

А потым быў Неапаль i неапальскiя жанчыны, i некаторых з iх таксама звалi Луiджыя. Пасля - поўдзень Францыi. Яго сябры з нецярпеннем рвалiся ў Лондан i адплылi туды першым параходам. Мiлес яшчэ цэлы месяц прабыў памiж гiшпанскай i iталiйскай гранiцай. Усё не хапала смеласцi вярнуцца да Луiджыi. А што, калi там муж, якi ўсё зразумее... А што, калi мужа няма, i цi зможа тады ён утрымацца перад залiтымi сонцам палямi, перад старым хутарам, перад Луiджыiнымi пацалункамi, цi зможа ён - выпускнiк славутага Iтанскага коледжа, стаць iталiйскiм селянiнам? Мiлес усё хадзiў па ўзбярэжжы Мiжземнага мора, клаўся на пясок i пiў каньяк.

Усё гэта скончылася, калi ён вярнуўся ў Ангельшчыну. Глэдзiс, дарэчы, выйшла замуж за Джона. Мiлес ужо не мог так добра, як некалi, гуляць у тэнiс. Яму давялося шмат працаваць, каб замянiць бацьку. Маргарэт была абаяльная, верная i адукаваная. I, зрэшты, вытанчаная...

Мiлес расплюшчыў вочы, успомнiў пра каньяк i адпiў проста з бутэлькi. Ад алкаголю ён пачырванеў i стамiўся. Сёння ранiцай ён заўважыў, што ў яго на левым воку лопнуў адзiн капiляр. Луiджыя, вiдаць, цяпер распаўнела i завяла. I гарышча закiнутае. I вiно там ужо не тое. I нiчога яму не заставалася, як iсцi па пратаптанай дарозе: кантора, снеданне, палiтычныя навiны ў газетах. Кантора, аўтамабiль, "хэло", Маргарэт, а па нядзелях - дача з Сiместрамi цi Джонамi, 15 ачкоў у партыi ў гольф, содавая вада. Гэтыя частыя бясконцыя дажджы i, дзякуй богу, каньяк.

Бутэлька апусцела, Мiлес адкiнуў яе i з цяжкасцю ўстаў з зямлi, не хацелася вяртацца да гасцей. I чаму ён ад iх уцёк? Гэтак жа нельга. Гэта непрыстойна. I нечакана ён пазайздросцiў iталiйцам... Тыя могуць, спынiўшы свае аўтамабiлi, лаяць адзiн аднаго на чым свет стаiць, пагражаць нават смерцю, аднак i пальцам не паварушаць, каб здзейснiць свае пагрозы. I ён засмяяўся. Спынiўся. Чаго ён смяяўся на гэтым газоне перад сваiм катэджам?

Зараз ён вернецца, сядзе ў плеценае крэсла, холадна скажа: "Прабачце". "Нiчога, стары", - цнатлiва адкажа Сiместр. I на гэтым размова скончыцца. I нiколi нiкому не раскажа Мiлес пра iталiйскае неба, пра Луiджыiны пацалункi, пра пяшчотную памяць. 10 гадоў, як скончылася вайна. Прапала прыгажосць; страчана маладосць.

Павольна падышоў да гасцей. Тыя нiбыта не заўважылi, што яго не было, далей сабе гаманiлi. Мiлес загаварыў з Сiместрам пра аўтамабiлi, пераконваючы яго, што "ягуар" не мае канкурэнтаў у хуткасцi i гэта сапраўдная спартыўная машына. Потым пагаварылi пра аўстралiйцаў, у якiх самыя лепшыя шанцы выйграць Кубак Дэвiса.

I ўсё ж свае шчырыя думкi Мiлес скiроўваў да бутэлечкi каньяку, схаванай у шафе. I ён ужо радаваўся, што хутка Сiместры разам з Маргарэт паедуць у горад на апошнi спектакль, а ён застанецца сам-насам са сваiмi сонечнымi пяшчотнымi ўспамiнамi. Ён зробiць выгляд, што ў яго шмат работы, i як толькi госцi з жонкай пойдуць, ён адчынiць шафу, каб знайсцi там Iталiю...

Назад 1 2 Вперед

Франсуаза Саган читать все книги автора по порядку

Франсуаза Саган - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Iталiйскае неба (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Iталiйскае неба (на белорусском языке), автор: Франсуаза Саган. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.