My-library.info
Все категории

Мопассан Де - Вечар (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Мопассан Де - Вечар (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Вечар (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
113
Читать онлайн
Мопассан Де - Вечар (на белорусском языке)

Мопассан Де - Вечар (на белорусском языке) краткое содержание

Мопассан Де - Вечар (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Мопассан Де, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Вечар (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Вечар (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мопассан Де
Назад 1 2 Вперед

- Дзень добры.

Ён сеў.

Але ўбачыўшы, што нiхто не спяшаецца яго абслугоўваць, ён падумаў, што ў гэтым доме прымаюць напэўна толькi афiцэраў, i пачаў непакоiцца. Пасля ён сказаў сам сабе: "Ат! Пачакаю, пакуль яшчэ хто-небудзь прыйдзе, тады паглядзiм".

Ён спытаўся:

- Ну, як справы?

Тоўстая дама, напэўна, гаспадыня ў доме, адказала:

- Вельмi добра, дзякую.

Ён больш не знайшоў, што сказаць, i настала цiшыня.

Урэшце Варажу засаромеўся сваёй нясмеласцi i вымушана засмяяўся:

- Нейкiя вы сумныя, цi што. Калi ласка, бутэльку вiна, я плачу...

Не паспеў ён дагаварыць, як дзверы зноў расчынiлiся i з'явiўся Падуа ў чорным фраку.

Варажу азваўся радасным крыкам i, усхапiўшыся з крэсла, скочыў на свайго швагра, схапiў яго за рукi i пачаў скакаць з iм па салоне, гарлаючы: "А вось i Падуа!.. А вось i Падуа!.. А вось i Падуа!"

Пасля, адпусцiўшы ашалелага ад здзiўлення збiральнiка падаткаў, ён закрычаў яму ў твар:

- Аааааааа, хiтруууууун! Дык ты прыйшоў пазабаўляцца? Ах, якi хiтрун! А мая сястра? Ты яе кiдаеш, га?

I, думаючы пра ўсю карысць гэтага нечаканага становiшча, пра пазыку гвалтам, пра непазбежны шантаж, ён упаў на канапу i, выцягнуўшыся на ёй, пачаў рагатаць так моцна, што мэбля затрашчала.

Тры маладзейшыя дамы рэзка паднялiся i ўцяклi, а старая, ледзь прытомная, адступiла да дзвярэй.

У гэты момант у салон увайшлi два мужчыны ў фраках, з ордэнскiмi стужкамi ў пятлiчках. Падуа кiнуўся да iх:

- О, пан прэзiдэнт... гэта вар'ят... гэта вар'ят... Нам яго прыслалi дзеля нагляду за iм... вы ж бачыце, што ён вар'ят!

Варажу сеў, нiчога не разумеючы. Раптам да яго дайшло, што ён адпалiў нейкае страшэннае глупства. Ён падняўся i павярнуўся да свайго швагра.

- Дык дзе ж мы цяпер? - спытаўся ён.

I Падуа, якога раптам ахапiла шалёная злосць, закрычаў, запiнаючыся:

- Дзе... дзе... дзе мы? О, няшчасны... о, нiкчэмны... о, подлы... Дзе мы? У пана Першага прэзiдэнта!.. у пана прэзiдэнта дэ Мартэмэна... дэ... дэ... дэ Мартэмэна... А! Нягоднiк!.. Нягоднiк!.. Нягоднiк!..

Назад 1 2 Вперед

Мопассан Де читать все книги автора по порядку

Мопассан Де - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Вечар (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Вечар (на белорусском языке), автор: Мопассан Де. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.