My-library.info
Все категории

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Маўглi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
168
Читать онлайн
Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Редьярд Киплинг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Маўглi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Маўглi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Редьярд Киплинг

Маўглi працягнуў руку, i калi Хатхi павярнуўся, пры святле месяца стаў вiдаць доўгi белы шрам на шэрым, як грыфель, баку, быццам яго сцебанулi распаленым бiчом.

- Людзi выцягнулi слана з ямы, - гаварыў далей Маўглi, - але ён быў дужы, разарваў путы i ўцёк, i хаваўся, пакуль рана не загаiлася. Тады ён вярнуўся ўночы на палеткi паляўнiчых. Цяпер я прыпамiнаю, што ў яго было тры сыны. Усё гэта адбылося многа-многа дажджоў таму назад i вельмi далёка адгэтуль - на палетках Бхаратпура. Што здарылася з гэтымi палеткамi ў наступнае жнiво, Хатхi?

- Жнiво сабраў я з маiмi трыма сынамi, - сказаў Хатхi.

- А што было з пасевам, якi iдзе за жнiвом? - спытаў Маўглi.

- Пасеву не было, - сказаў Хатхi.

- А з людзьмi, якiя жылi на палях побач з пасевамi? - спытаў Маўглi.

- Яны сышлi.

- А з хацiнамi, у якiх спалi людзi? - спытаў Маўглi.

- Мы раскiдалi стрэхi дамоў, а джунглi паглынулi сцены.

- А што ж было потым? - спытаў Маўглi.

- Мы напусцiлi джунглi на пяць вёсак; i ў гэтых вёсках, i на iх землях, i на пашах, i на мяккiх, узараных палетках не засталося цяпер нiводнага чалавека, якi атрымлiваў бы ежу ад зямлi. Вось як былi вытаптаны бхаратпурскiя палеткi, i гэта зрабiў я з маiмi трыма сынамi. А цяпер скажы мне, Маўглi, як ты даведаўся пра гэта? - спытаў Хатхi.

- Мне сказаў адзiн чалавек, i цяпер я пераканаўся, што нават Балдзео не заўсёды хлусiць. Гэта было добра зроблена, Хатхi з белым шрамам, а другi раз выйдзе яшчэ лепш, бо распараджацца будзе чалавек. Ты ведаеш вёску чалавечай чарады, што выгнала мяне? Не варта, каб яны жылi там i надалей. Я iх ненавiджу!

- А забiваць нiкога не трэба? Мае бiўнi пачырванелi ад крывi, калi мы тапталi палеткi ў Бхаратпуры, i мне не хацелася б зноў абуджаць гэты пах.

- Мне таксама. Я не хачу нават, каб iх косцi ляжалi на нашай чыстай зямлi. Няхай шукаюць сабе iншае логава. Тут iм няможна заставацца. Я чуў, як пахне кроў жанчыны, якая мяне кармiла - жанчыны, якую яны забiлi б, каб не я. Толькi пах свежай травы на парогах дамоў можа заглушыць пах крывi. Ад яго ў мяне смылiць у роце. Напусцiм на iх джунглi, Хатхi!

- А! - сказаў Хатхi. - Вось гэтак жа смылеў i шрам на маёй скуры, пакуль мы не ўбачылi, як загiнулi вёскi пад веснавым параснiкам. Цяпер я зразумеў: твая вайна стане нашай вайной. Мы напусцiм на iх джунглi.

Маўглi ледзь паспеў перавесцi дух - ён увесь калацiўся ад нянавiсцi i злосцi, - як тое месца, дзе стаялi сланы, апусцела, i толькi Багiра глядзела на Маўглi з жахам.

А Хатхi i яго тры сыны павярнулi кожны ў свой бок i моўчкi пакрочылi па далiнах. Яны iшлi ўсё далей i далей праз джунглi i зрабiлi шэсцьдзесят мiляў гэта значыць цэлы двухдзённы пераход. I кожны iх крок, i кожнае пагойдванне хобата былi прыкмечаны i вытлумачаны Мангам, Чылем, Малпiным Народам i ўсiмi птушкамi. Потым сланы пачалi кармiцца i мiрна пасвiлiся не менш тыдня. Хатхi i яго сыны падобны на горнага ўдава Каа: яны не будуць спяшацца, калi ў гэтым няма патрэбы.

Праз тыдзень - i нiхто не ведае, адкуль гэта пайшло, - па джунглях пранеслася чутка, што ў такой i такой вось далiне корм i вада сама лепшыя. Дзiкi, якiя гатовы iсцi на край свету дзеля сытнага харчу, рушылi першыя, атрад за атрадам перавальваў цераз каменне; за iмi падалiся аленi, а за аленямi - маленькiя лiсiцы, якiя харчуюцца падлай. Побач з аленямi iшлi непаваротлiвыя антылопы нiльгау, а за нiльгау рухалiся дзiкiя буйвалы з балотаў. Спачатку лёгка было б павярнуць назад адзiночныя i разрозненыя статкi, якiя скублi траву, iшлi далей, пiлi i зноў скублi траву, але як толькi сярод iх узнiмалася трывога, з'яўляўся хто-небудзь i супакойваў iх. То гэта быў дзiкабраз Сахi з весткай аб тым, што добры харч пачынаецца трошкi далей; то кажан Манг, трапечучы крыламi, з радасным пiскам праносiўся па прагалiне, каб паказаць, што там нiкога няма; то Балу з поўным ротам карэння, валюхаючыся, падыходзiў да статка i жартам або ўсур'ёз палохаў яго, выкiроўваючы на патрэбную дарогу. Шмат хто павярнуў назад, разбегся або не захацеў iсцi далей, але астатнiя заставалiся i па-ранейшаму iшлi ўперад.

Мiнула дзён дзесяць, i к гэтаму часу ўсё выглядала так: аленi, дзiкi i нiльгау тапталiся, рухаючыся па крузе радыусам восем цi дзесяць мiляў, а драпежнiкi нападалi на iх з краёў. А ў цэнтры круга была вёска, а навакол вёскi даспявала збажына на палетках, а на палетках сядзелi людзi на вышках, падобных на галубятнi i пабудаваных для таго, каб адпуджваць птушак i iншых зладзейчыкаў.

Была цёмная ноч, калi Хатхi i яго тры сыны без шуму выйшлi з джунгляў, зламалi хобатамi жэрдкi, i вышкi ўпалi, як падае зламаная сцяблiна амежнiку, а людзi, што звалiлiся з iх, пачулi глухое бурчанне сланоў. Потым авангард напуджанай армii аленяў прымчаўся i вытаптаў вясковую пашу i ўзараныя палеткi; а за iмi прыйшлi тупарылыя дзiкi з вострымi капытамi, i што засталося пасля аленяў, тое знiшчылi свiннi. Час ад часу ваўкi трывожылi статкi, i тыя, ашалелыя, кiдалiся з боку ў бок, тапталi зялёны ячмень i раўнялi з зямлёй берагi арашальных каналаў. Перад свiтаннем у адным месцы на краi круга драпежнiкi адступiлi, пакiнуўшы адкрытай дарогу на поўдзень, i аленi рынулiся па ёй, статак за статкам. Астатнiя, смялейшыя, залеглi ў гушчары, каб пакармiцца наступнай ноччу.

Ды ўсё ўжо было зроблена. Ранiцай сяляне глянулi на свае палеткi i ўбачылi, што ўсе пасевы загiнулi. Гэта пагражала смерцю, калi людзi не сыдуць адсюль у iншыя мясцiны, бо голад быў заўсёды гэтак жа блiзка ад iх, як i джунглi. Калi буйвалаў выгналi на пашу, галодны статак убачыў, што аленi падчыстую з'елi ўсю траву, i разышоўся па джунглях услед за сваiмi дзiкiмi таварышамi. А калi надышоў вечар, выявiлася, што тры цi чатыры вясковыя канi ляжаць у стойлах з праламанымi галовамi. Толькi Багiра ўмела наносiць такiя ўдары, i толькi ёй магла прыйсцi ў галаву дзёрзкая думка вывалачы апошнi труп на сярэдзiну вулiцы.

У гэтую ноч сяляне не асмелiлiся раскласцi вогнiшчы на палетках, i Хатхi з сынамi выйшаў падбiраць тое, што засталося; а там, дзе пройдзе Хатхi, ужо няма чаго больш падбiраць. Людзi парашылi харчавацца збожжам, прызапашаным для пасеву, пакуль не пройдуць дажджы, а потым наняцца парабкамi, каб неяк пакрыць страты гэтага года. Але пакуль гандляр хлебам думаў пра свае кашы, поўныя збожжа, i пра цану, якую ён будзе браць з пакупнiкоў, вострыя бiўнi Хатхi ламалi вугал яго глiнабiтнага свiрна i руйнавалi вялiкi плецены засек, дзе захоўвалася збожжа.

Пасля таго як стала вядома гэтая страта, надышла чарга жраца сказаць сваё слова. Багам ён ужо малiўся, але дарэмна. Магчыма, казаў ён, што вёска, сама таго не ведаючы, зняважыла якога-небудзь бога джунгляў: па ўсiм вiдаць, што джунглi супраць iх. Тады паслалi па верхавода суседняга племенi вандроўных гондаў, маленькiх, разумных, чорных як вугаль паляўнiчых, што жывуць у глыбiнi джунгляў i чые продкi паходзяць ад найстаражытнейшых народнасцей Iндыi - ад першых гаспадароў зямлi. Гонда пачаставалi, чым знайшлося, а ён стаяў на адной назе, з лукам у руках i дзвюма-трыма атручанымi стрэламi, уваткнутымi ў валасы, i пазiраў не то спалохана, не то пагардлiва на ўстрывожаных людзей i на iх спустошаныя палеткi. Людзi хацелi даведацца, цi не злуюцца на iх яго багi, старыя багi, i якiя ахвяры iм патрэбны. Гонд нiчога не адказаў, але сарваў доўгую сцяблiну паўзучага дзiкага гарбуза, якi дае горкiя плады, i заплёў ёю дзверы храма на вачах у здзiўленага бажка. Потым ён некалькi разоў махнуў рукою па паветры ў той бок, дзе была дарога ў Канхiвару, i пайшоў назад да сябе ў джунглi глядзець, як статкi жывёлы блукаюць па iх. Ён ведаў, што, калi джунглi наступаюць, толькi белыя людзi могуць спынiць iхнi рух.

Не было патрэбы пытацца, што ён хацеў гэтым сказаць. Дзiкi гарбуз вырастае там, дзе людзi малiлiся свайму богу, i чым хутчэй яны пойдуць адсюль, тым лепш.

Але нялёгка вёсцы зняцца з наседжанага месца. Людзi заставалiся да таго часу, пакуль у iх былi летнiя запасы. Яны спрабавалi збiраць арэхi ў джунглях, але ценi з палаючымi вачамi сачылi за iмi нават сярод дня, а калi людзi спалохана павярнулi назад, дык убачылi, што са ствалоў дрэў, паўз якiя яны праходзiлi ўсяго пяць хвiлiн назад, чыёйсьцi вялiзнай кiпцюрастай лапай садрана кара. Чым больш людзi тулiлiся да вёскi, тым смялейшыя станавiлiся дзiкiя звяры, што з рыкам i тупатам гулялi па пашах каля Вайнгангi. Сяляне не асмельвалiся рамантаваць i латаць заднiя сцены апусцелых хлявоў, якiя выходзiлi ў бок лесу. Дзiкi тапталi руiны, i вузлаватыя каранi лiян спяшалiся захапiць толькi што адваяваную зямлю i закiдвалi цераз сцены хацiн учэпiстыя парасткi, а ўслед за лiянамi шчацiнiлася калючая трава. Халасцякi збеглi першыя i разнеслi скрозь i ўсюды вестку, што вёска асуджана на пагiбель. Ды i хто мог змагацца з джунглямi, калi нават вясковая кобра пакiнула сваю нару пад смакоўнiцай!

Людзi ўсё менш i менш мелi зносiн са знешнiм светам, а пратаптаныя цераз раўнiну сцежкi станавiлiся ўсё вузейшымi i вузейшымi. I трубны клiч Хатхi i яго трох сыноў болей не трывожыў вёску ўночы: iм больш не было чаго прыходзiць. Палеткi за ваколiцай зарасталi травой, злiвалiся з джунглямi, i для вёскi надышла пара iсцi ў Канхiвару.

Людзi адкладвалi адыход з дня на дзень, пакуль першыя дажджы не захапiлi iх знянацку. Неадрамантаваныя стрэхi пачалi працякаць, выган залiло вадою па шчыкалатку, i ўсё, што зелянела, пайшло адразу ў рост пасля летняй засухi. Тады людзi паплялiся ўброд - мужчыны, жанчыны i дзецi - пад сляпучым i цёплым ранiшнiм дажджом i, вядома, азiрнулiся, каб глянуць апошнi раз на свае дамы.


Редьярд Киплинг читать все книги автора по порядку

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Маўглi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Маўглi (на белорусском языке), автор: Редьярд Киплинг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.