My-library.info
Все категории

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Маўглi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
160
Читать онлайн
Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Редьярд Киплинг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Маўглi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Маўглi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Редьярд Киплинг

- Пачакай! - сказала Багiра i адным цудоўным скачком перамахнула цераз лужок.

Першае, што трэба зрабiць, калi след становiцца незразумелым, гэта скочыць уперад, каб не пакiдаць заблытаных слядоў на зямлi. Пасля скачка Багiра павярнулася да Маўглi i крыкнула:

- Тут другi след iдзе яму насустрач. На гэтым другiм следзе нага меншая i пальцы падкурчаны.

Маўглi падбег i паглядзеў.

- Гэта нага паляўнiчага-гонда, - сказаў ён. - Зiрнi! Тут ён правалок свой лук па траве. Вось чаму першы след звярнуў убок. Вялiкая Нага хавалася ад Маленькай Нагi.

- Ага, правiльна, - сказала Багiра. - Цяпер, каб не наступаць адно аднаму на сляды i не блытацца, возьмем кожны па адным следзе. Я буду Вялiкая Нага, Маленькi Брат, а ты - Маленькая Нага.

Багiра пераскочыла на першы след, а Маўглi нагнуўся, разглядаючы дзiўныя сляды ног з падкурчанымi пальцамi.

- Вось, - сказала Багiра, крок за крокам рухаючыся наперад па ланцужку слядоў, - я, Вялiкая Нага, паварочваю тут убок. Вось я хаваюся за скалу i стаю цiха, не асмельваюся нават пераступiць з нагi на нагу. Гавары, што ў цябе, Маленькi Брат.

- Вось я, Маленькая Нага, падыходжу да скалы, - гаварыў Маўглi, iдучы па следзе. - Вось я саджуся пад скалой, апiраюся на правую руку i стаўлю свой лук памiж вялiкiмi пальцамi ног. Я чакаю доўга, i таму мае ногi пакiдаюць тут глыбокi адбiтак.

- Я таксама, - сказала Багiра, схаваўшыся за скалой. - Я чакаю, паставiўшы калючку вострым канцом на камень. Яна слiзгае: на каменi засталася драпiна. Скажы, што ў цябе, Маленькi Брат.

- Адна-дзве галiнкi i вялiкi сучок зламаны тут, - сказаў Маўглi шэптам. А як расказаць вось гэта? А! Цяпер зразумеў. Я, Маленькая Нага, адыходжу з шумам i тупатам, каб Вялiкая Нага чула мяне.

Маўглi крок за крокам адыходзiў ад скалы, хаваючыся памiж дрэў i павышаючы голас, па меры таго як наблiжаўся да маленькага вадаспада.

- Я - адыходжу - далёка - туды - дзе - шум - вадаспада - заглушае - мае крокi -i тут - я - чакаю. Гавары, што ў цябе, Багiра, Вялiкая Нага!

Пантэра кiдалася ва ўсе бакi, разглядаючы, куды вядзе адбiтак вялiкай нагi з-за скалы. Потым сказала:

- Я паўзу з-за скалы на карачках i валаку за сабой калючую пачвару. Не бачу нiкога i кiдаюся бегчы. Я, Вялiкая Нага, бягу хутка. Дарога добра вiдаць. Iдзём кожны па сваiм следзе. Я пабегла!

Багiра памчалася па добра бачным следзе, а Маўглi пабег па следзе паляўнiчага. На нейкi час у джунглях запанавала маўчанне.

- Дзе ты, Маленькая Нага? - аклiкнула Багiра.

Голас Маўглi адгукнуўся за пяцьдзесят крокаў справа.

- Гм! - буркнула Багiра, глуха кашляючы. - Абодва яны бягуць бок у бок i сыходзяцца ўсё блiжэй!

Яны прабеглi яшчэ з паўмiлi, застаючыся на той жа адлегласцi, пакуль Маўглi, якi не прыгiнаўся гэтак нiзка да зямлi, не крыкнуў:

- Яны сышлiся! Добрага палявання! Глядзi-тка! Тут стаяла Маленькая Нага, апiраючыся каленам на камень, а там - Вялiкая Нага!

Менш чым за дзесяць крокаў ад iх, выцягнуўшыся на грудзе камянёў, ляжала цела селянiна тутэйшых мясцiн. Тонкая апераная страла паляўнiчага-гонда пранiзала яму наскрозь спiну i грудзi.

- Цi так ужо састарылася i выжыла з розуму белая кобра? - лагодна спытала Багiра. - Вось, прынамсi, адна смерць.

- Хадзем далей. А дзе ж тая, што п'е слановую кроў, дзе чырванавокая калючка?

- Магчыма, у Маленькай Нагi. Цяпер след зноў адзiночны.

Адзiнокi след легканогага чалавека, што хутка бег з ношкай на левым плячы, iшоў па доўгiм спадзiстым адхоне, парослым сухой травой, дзе кожны крок быў нiбы выпалены гарачым жалезам.

Абое маўчалi, пакуль след не прывёў iх да попела ад вогнiшча на дне яра.

- Зноў! - сказала Багiра i спынiлася, быццам скамянела.

Цела маленькага скурчанага паляўнiчага ляжала пяткамi ў попеле, i Багiра запытальна паглядзела на Маўглi.

- Гэта зроблена бамбукавым кiем, - сказаў Маўглi, зiрнуўшы на цела. - У мяне таксама быў гэткi, калi я служыў у чалавечай чарадзе i пасвiў буйвалаў. Мацi Кобраў - мне шкада, што я смяяўся з яе, - ведае гэтую пароду, i я мог бы пра гэта здагадацца. Хiба я не гаварыў, што людзi забiваюць ад няма чаго рабiць?

- Дапраўды, яго забiлi за чырвоныя i блакiтныя камянi, - адказала Багiра. - Не забывай, што я была ў княжацкiм звярынцы ва Ўдайпуры.

- Адзiн, два, тры, чатыры сляды, - сказаў Маўглi, нагiнаючыся над попелам ад вогнiшча. - Чатыры сляды абутых людзей. Яны ходзяць не так хутка, як паляўнiчыя-гонды. Ну што кепскае зрабiў iм маленькi лясны чалавек? Глядзi, яны размаўлялi ўсе ўпяцёх, стоячы вакол вогнiшча, перш чым забiлi яго. Багiра, хадзем назад. Страўнiк у мяне поўны, i, аднак, ён скача то ўгору, то ўнiз, як гняздо iвалгi на канцы галiнкi.

- Кепскае паляванне - выпускаць здабычу. Хадзем за iмi! - сказала пантэра. - Гэтыя восем абутых ног недалёка адышлiся.

Яны беглi цэлую гадзiну моўчкi па шырокай сцежцы, пратаптанай чатырма абутымi людзьмi.

Ужо настаў ясны, гарачы дзень, i Багiра сказала:

- Я чую дым.

- Людзi заўсёды ахвотней ядуць, чым бегаюць, - адказаў Маўглi, то хаваючыся, то паказваючыся сярод невысокiх хмызнякоў, дзе яны цяпер гойсалi, абмiнаючы незнаёмыя джунглi. Багiра, злева ад Маўглi, падала нейкi дзiўны гук горлам.

- Вось гэты ўжо разлiчыўся з ядою! - сказала яна.

Скамечаная груда стракатага адзення ляжала пад кустом, а вакол была рассыпана мука.

- Таксама зроблена бамбукавым кiем! Глядзi! Белы парашок - гэта тое, што ядуць людзi. Яны забралi здабычу ў гэтага - ён нёс iхнюю ежу - i аддалi яго на здабычу каршуну Чылю.

- Гэта ўжо трэцi, - сказала Багiра.

"Я занясу свежых, вялiкiх жаб Мацi Кобраў, i накармлю яе ўдосталь, сказаў сам сабе Маўглi. - Гэты крывапiвец - сама Смерць, i ўсё ж я нiчога не разумею!"

- Хадзем па следзе! - сказала Багiра.

Яны не прайшлi i паўмiлi, як пачулi гругана Кауа, якi спяваў Песню Смерцi на верхавiне тамарыску, у засенi якога ляжала трое людзей. Амаль патухлае вогнiшча дымiлася пасярод круга, пад чыгуннай патэльняй з пачарнелым i абгарэлым праснаком. Каля вогнiшча, паблiскваючы на сонцы, ляжаў бiрузова-рубiнавы анкус.

- Гэтая пачвара працуе хутка: усё канчаецца тут, - сказала Багiра. - Чаму яны памерлi, Маўглi? Нi на адным з iх няма нi ранкi, нi сiняка...

Жыхар джунгляў з вопыту ведае пра атрутныя раслiны i ягады не менш, чым многiя ўрачы. Маўглi панюхаў дым над вогнiшчам, адламаў кавалачак пачарнелага праснака, паспытаў яго i выплюнуў.

- Яблык Смерцi, - закашляўся ён. - Першы з iх, мусiць, паклаў яго ў ежу для тых, што забiлi яго, забiўшы спачатку паляўнiчага.

- Добрае паляванне, дапраўды! Адна здабыча iдзе следам за другой! сказала Багiра.

"Яблык Смерцi" - так называецца ў джунглях дурнап'ян, сама моцны яд ва ўсёй Iндыi.

- Што ж будзе далей? - сказала пантэра. - Няўжо i мы з табою заб'ём адно аднаго за гэтага чырванавокага забойцу?

- Хiба гэтая пачвара ўмее гаварыць? - спытаў Маўглi шэптам. - Што кепскае я ёй зрабiў, калi выкiнуў? Нам дваiм яна не пашкодзiць, бо мы не ганяемся за ёю. Калi яе пакiнуць тут, яна, вядома, пачне забiваць людзей аднаго за другiм гэтак жа хутка, як падаюць арэхi ў буру. Я не хачу, каб людзi памiралi па шасцёра за ноч.

- Што нам за бяда? Гэта ж усяго толькi людзi. Яны самi забiвалi адзiн аднаго - i былi вельмi задаволены, хiба не так? - сказала Багiра.

- Але ўсё-такi яны яшчэ шчаняты, а шчаня гатова ўтапiцца, абы толькi ўкусiць месяц у вадзе. Я вiнаваты, - сказаў Маўглi, - калi гаварыў так, нiбыта ведаю ўсё на свеце. Нiколi больш не прынясу ў джунглi тое, чаго не ведаю, хоць бы яно было прыгожае, як кветка. Гэта, - ён шпаркiм рухам схапiў анкус, вернецца назад да Прамацi Кобраў. Але спачатку нам трэба выспацца, а мы не можам легчы побач з гэтымi, што заснулi назаўсёды. Апрача таго, нам трэба закапаць гэтую пачвару, каб яна не ўцякла i не забiла яшчэ шасцёра. Выграбi яму вунь пад тым дрэвам.

- Але, Маленькi Брат, - сказала Багiра, падыходзячы да дрэва, - кажу табе, што крывапiўца не вiнаваты. Гэта ўсё людзi.

- Усё адно, - сказаў Маўглi. - Выграбi яму чым глыбей. Калi мы выспiмся, я вазьму яго i занясу назад.

На трэцюю ноч, калi белая кобра сядзела, бядуючы, у цемры падзямелля, зняслаўленая, абрабаваная i адзiнокая, бiрузовы анкус уляцеў у пралом сцяны i зазвiнеў, стукнуўшыся аб залатыя манеты, якiмi была засыпана падлога.

- Мацi Кобраў, - сказаў Маўглi (з асцярогi ён заставаўся з таго боку сцяны), - расстарайся знайсцi сабе маладую, поўную яду змяю твайго племенi, каб яна памагала табе пiльнаваць княжацкiя скарбы i каб нi адзiн чалавек больш не выйшаў адсюль жывы.

- Ах-ха! Значыцца, ён вярнуўся. Я казала, што гэта смерць! Як жа выйшла, што ты яшчэ жывы? - прашапацела старая кобра i любоўна абвiлася вакол ручкi анкуса.

- Клянуся буйвалам, якi выкупiў мяне, я i сам не ведаю! Гэтая пачвара забiла шасцёх за адну ноч. Не выпускай яе больш.

ДЗIКIЯ САБАКI

Сама прыемны час жыцця пачаўся для Маўглi пасля таго, як ён напусцiў на вёску джунглi. Сумленне ў яго было спакойнае, як i належыць пасля выплаты справядлiвага доўгу, i ўсе джунглi сябравалi з iм, бо ўсе джунглi баялiся яго. З таго, што ён бачыў, чуў i рабiў, вандруючы ад аднаго народа да другога са сваiмi чатырма спадарожнiкамi або без iх, атрымалася б вялiкае мноства апавяданняў, i кожнае апавяданне было б не карацейшае за гэтае. Так што вам не давядзецца пачуць пра тое, як ён уратаваўся ад шалёнага слана з Мандлы, якi забiў дваццаць два буйвалы, што цягнулi ў казначэйства адзiнаццаць вазоў серабра, i параскiдаў па пыльнай дарозе блiскучыя рупii; як ён бiўся доўгай ноччу з кракадзiлам Джакалам у балотах на поўначы i зламаў паляўнiчы нож аб яго спiнныя шчыткi; як ён знайшоў сабе новы нож, яшчэ даўжэйшы за стары, на шыi ў чалавека, якога забiў дзiк; як ён пагнаўся за гэтым дзiком i забiў яго, бо нож быў варты гэтага; як у час Вялiкага Голаду ён трапiў у статак аленяў, якi ўцякаў з гэтых мясцiн, i як яго ледзь не задушылi насмерць разгарачаныя аленi; як ён выратаваў Маўклiўца Хатхi з лоўчай ямы з калом на дне; як на другi дзень ён сам трапiў у хiтрую пастку для леапардаў i як Хатхi вызвалiў яго, разламаўшы тоўстыя драўляныя брусы; як ён даiў дзiкiх буйвалiц на балоце; як...


Редьярд Киплинг читать все книги автора по порядку

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Маўглi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Маўглi (на белорусском языке), автор: Редьярд Киплинг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.