My-library.info
Все категории

Алесь Яфімаў - Каменная ноч

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Алесь Яфімаў - Каменная ноч. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Каменная ноч
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
5 октябрь 2019
Количество просмотров:
271
Читать онлайн
Алесь Яфімаў - Каменная ноч

Алесь Яфімаў - Каменная ноч краткое содержание

Алесь Яфімаў - Каменная ноч - описание и краткое содержание, автор Алесь Яфімаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Каменная ноч читать онлайн бесплатно

Каменная ноч - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Яфімаў

— Ты памыляешся. Акрамя таго, эвалюцыя інструментаў чалавека — гэта нядрэнна. Яна можа дапамагчы яму самому... Ты хочаш знішчыць усё цяпер, матывуючы гэта тым, што ўсё быццам бы вельмі кепска і паступова пагаршаецца. Аднак, уяві іншы варыянт — варыянт прагрэсу, пры якім будуць змяняцца не толькі інструменты, але і сам чалавек. Я разумею, што няма прынцыповай розніцы паміж прымітыўнай падводай, сучасным аўтамабілем і тым, што заменіць аўтамабіль у будучым; няма прынцыповай розніцы паміж мячом, аўтаматам і нейкай лазернай зброяй... Але некаторыя вынаходніцтвы прынцыпова ўплываюць на асобу чалавека. Што казаць, калі сёння чалавецтва можа змяняць ДНК? Тыя ж камп’ютары дазволілі атрымаць уяўленне пра існаванне віртуальных сусветаў... Квантавая фізіка дазволіла зразумець парадаксальнасць гэтага свету... Я хачу даць табе адзін з варыянтаў развіцця чалаве­цтва. Можаш лічыць, што гэта такая казка нанач... Ты лічаш, што людзі перастаюць верыць у Бога — хай так. На мой погляд, сапраўднаму Богу ўсё роўна, вераць у Яго, ці не, бо гэта не ёсць самамэта. Акрамя таго, Ён з’яўляецца ўсемагутным і не залежыць ад веры або бязвер’я людзей... Але ж, так ці інакш, людзям патрэбна ў нешта верыць і разам з гэтым, мець пэўныя маральныя арыенціры. Я згодны з табой у тым плане, што абсалютная большасць людзей не можа кантраляваць сябе знутры: адказна працаваць, не рабіць дурнога і гэтак далей, калі над імі няма назіральніка. У ранейшыя часы, гэтым назіральнікам з’яўляўся Бог, якім яго ўяўлялі паводле рэлігіі. Натуральна, гэта не азначае, што атэісты, застаючыся сам-насам рабілі злачынствы налева-направа. Аднак, ужо ў наш час ідэі дэмакратыі прывялі да неверагоднай разбэшчанасці і значна пахіснулі маральныя ўстоі. Ты ведаеш пра гэта лепш за мяне... Лагічна ўявіць, што ў будучым такая сітуацыя толькі пагоршыцца. Я ўжо не кажу пра тое, што большасць людзей устрымліваецца ад шэрагу дзеянняў толькі пад пагрозай штрафаў ці іншых пакаранняў, а не з-за высокай маралі... Але потым маятнік абавязкова хіснецца ў іншы бок. Людзі, страціўшы веру ў традыцыйнага Бога, створаць уласнага — рэальнага, адносна іх разумення. Гэта можа быць камп’ютарная сістэма — нават не штучны інтэлект, а вялікі набор алгарытмаў, — якая будзе ўвесь час сачыць за кожным асобным чалавекам і рэагаваць на яго дзеянні. Кантроль можа быць устаноўлены з дапамогай наначыпаў, што будуць ужыўляцца ў арганізм людзей пры нараджэнні. Заўваж, тое, пра што я пакуль кажу — не выглядае занадта фантастычным. Дык вось, наначыпы ці нанаробаты будуць мець сталую сувязь з Сістэмай як бы знутры чалавека. Акрамя таго, магчыма, будуць і нейкія знешнія перадатчыкі. У сукупнасці, усе яны будуць даваць гэтай Сістэме звесткі пра тое, што і як чалавек зрабіў, а яна будзе ўзнагароджваць ці караць яго. Якім чынам? Адказ можа быць геніяльна простым: пры дапамозе грошай. На рахунак чалавека Сістэма будзе налічваць пэўную колькасць за добрыя справы і вылічваць за кепскія. А ўжо за гэтыя грошы чалавек зможа наладзіць сабе дабрабыт. Паколькі рахунак будзе звязаны з асобай чалавека, звычайныя грошы ці пластыкавыя карткі не спатрэбяцца — дастаткова будзе толькі біяметрычных дадзеных. Ужо сёння ў гэтым свеце за грошы можна набыць амаль усё, акрамя хіба толькі здароўя ці жыцця. Але ж медыцына не будзе стаяць на месцы... Дарэчы, цалкам верагодна, што Сістэма зможа кантраляваць здароўе чалавека напрамую: стымуляваць выпрацоўку пэўных гармо наў, уздзейнічаць на тонус і гэтак далей. У такім рэчышчы цалкам верагодна, што яна зможа сачыць за думкамі і за эмоцыямі чалавека, каб папярэдзіць злачынствы. Атрымала сігнал, што чалавека ахоплівае гнеў — стымулюе падачу эндарфінаў, ці наадварот — застав іла супакоіцца і заснуць... І ў кожнага тады будзе неаспрэчны стымул рабіць толькі добрае, шчыра працаваць, дапамагаць бліжнім...

— Але ж гэта будзе падманам. Сапраўдная прырода чалавека не зменіцца, ён стане закладнікам гэтай сістэмы...

— Чаму ж?.. Сёння большасць людзей робіць нешта добрае, бо верыць, што ім адплаціцца «потым», верыць у карму, у тое, што ўсё вяртаецца бумерангам... Не бачу прынцыповай розніцы. Толькі тады, у будучыні, чалавек будзе не верыць, а мець гарантыю, што атрымае ўзнагароду за добрыя справы. Акрамя таго, чалавек усё ж застанецца вольным. Ён будзе ведаць, што яго чакае, калі парушыць правілы сістэмы. У адпаведнасці з гэтым і будзе рабіць свой выбар. А выбар людзі заўжды робяць на сваю карысць... Дык вось, уяві, што Сістэма вырашыць тваё балючае пытанне: дасць магчымасць людзям не займацца штучнымі сэнсамі, не працаваць за кавалак хлеба, каб існаваць, а рабіць тое, што чалавек насамрэч хоча. Колькі ў гісторыі было таленавітых мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, якія жылі ў галечы? А Сістэма будзе плаціць грошы за ўсякую творчасць, а не толькі за працу на заво­дах... Нават калі іншыя людзі не зразумеюць працы мастака, Сістэма ўзагародзіць яго за адданасць і працавітасць. І тады не будзе абяздоленых, не будзе тых, хто нажыўся за кошт іншага... На зямлі будзе панаваць справядліваць... І галоўны сэнс у тым, што праз некалькі пакаленняў, якія не зведаюць гвалту, падману, жорсткасці і абыякавасці, у свет прыйдуць людзі з іншай свядомасцю. Людзі, якія не змогуць зразумець, як гэта — забіць чалавека ці адабраць у яго апошні кавалак хлеба...

— А што з сапраўдным Богам?

— А што з Ім? Я думаю, што такое становішча Яго задаволіць. Усё ж лепш, чым вынішчаць адно аднога і спрачацца, якая з рэлігій адзіна правільная. Людзі будуць актыўна развівацца, ствараць нешта, праяўляючы свой боскі пачатак. Акрамя гэтага, я думаю, што ніхто не стане забараняць рэлігіі. Сістэму ж не стануць успрымаць як сапраўднага Бога і пакланяцца ёй. У рэшце рэшт, магчыма, Сістэма з’яўляецца часткай Яго задумы...

Ён ляжыць і імкнецца ўявіць сабе свет, што апісаў Злы. Нейкая Утопія... Ды і ўвогуле, Злы звычайна не кажа штосьці так. Тым больш, станоўчае. Няўжо насам­рэч Злы з’яўляецца такім аптымістам? Гэты цынік, які супраць астэроіда толькі таму, што астэроід будзе для людзей вялікім і незаслужаным падарункам, а самі яны, паводле слоў Злога, заслугоўваюць горшага. Сам жа казаў, што з задавальненнем назіраў бы за пакутамі... А цяпер — такая ўтапічная карціна светлай будучыні. Не, як заўжды, нешта нячыста... І Ён чакае адказу Добрага. І Добры, адчуўшы гэта, адказвае:

— Шмат у чым ён мае рацыю. Бо ўсё ідзе сваім парадкам. І павінна ісці столькі, колькі трэба. Не табе вырашаць, калі ставіць кропку. Табе трэба толькі змірыцца і прыняць гэты парадак... Нікому не дадзена ведаць, калі прыйдзе апошні час — зау­тра ці праз тысячы год. Аднак жадаць яго набліжэння — не ёсць добра...

Гэтыя словы Ён чуў шмат разоў. І цяпер яны не маюць на Яго ўплыву. Ён, па сваёй звычцы, ляжыць і ўяўляе ў чорным космасе вялікую каменную глыбу. Уяўляе, як накідвае на яе ласо ці нешта такое, — дэталі не маюць значэння, ды і стомлены мозг не можа ўжо іх ствараць — і цягне гэтую глыбу на сябе...

НОЧ ДЗЯСЯТАЯ

Пад самаізаляцыяй чалавека няцяжка выявіць падмурак з славалюбства і ганарыстасці.

А. АДЛЕР

Ён ляжыць на сваім няўтульным ложку на спіне, амаль як нежывы. Чамусьці гэтым разам настрой Яго незвычайна кепскі. Магчыма, нешта здарылася мінулым днём, магчыма, нешта змянілася ў Яго свядомасці. З нейкай незвычайнай узлаванасцю цягне Ён у сваіх думках да сябе каменную глыбу з бясконцых глыбінь чорнага космасу. Пачынае балець галава. Спачатку Ён трывае, аднак потым пачынае варушыцца, фізічна дублюе дзеянні, якія ўяўляе. Рэальна падымае рукі і «цягне» нябачны канат. «Цягне» старанна — максімальна напружваючы рукі і плечы. Спачатку выкідвае правую руку, хапае «канат», моцна яе напружваючы ад пальцаў аж да грудзей, роўна і павольна ў такім напружанні «цягне» да цела. Пасля — тое ж самае левай... У яго набухаюць вены і пачынаюць балець суставы, спіна робіцца вільготнай ад поту. Затое галава крыху праясняецца. Невядомая ўзлаванасць і раздражнёнасць надаюць Яму сіл ды трываласці, бо Ён выконвае свой дзіўны рытуал надзвычай доўга. Аднак, у рэшце рэшт, стамляецца. Ляжыць знясілены і цяжка дыхае...

— Што зноў здарылася? — запытаў Добры.

— Нічога... Здарылася... Было б лепш, каб іншым часам насамрэч нешта здары­лася... Адбылася нейкая падзея... А так... Калі пачынаецца вайна, — гэта здарэнне. А калі людзі кожны дзень па-ціхаму забіваюць адзін аднога за пляшку гарэлкі — гэ­та быццам бы і нармальна... Калі чалавек раптоўна памірае ад інфаркту, — гэта здарэнне. А калі месяцамі канае ад прастуды — гэта быццам бы і нічога... Калі раптоўна становіцца інвалідам, — гэта здарэнне. А калі з кожным днём паступова губляе здароўе — гэта быццам бы звычайна... Калі ўсе ў адзіны момант ад цябе адварочваюцца, — гэта здарэнне. А калі людзі паступова аддаляюцца — быццам бы нічога страшнага... Калі пясочны гадзіннік разбіваецца, — гэта здарэнне. А калі пясок павольна перасыпаецца з адной колбы ў іншую — гэта нічога. Табе застаецца назіраць за гэтым і разумець, што аднойчы пясок будзе сыпацца з кашчавай далоні ў тваю пустую вачніцу... І ўсё... Калі нешта насамрэч ЗДАРАЕЦЦА, тады ўсё падзяляецца на «да» і «пасля», цябе ставяць перад фактам: абставіны змяніліся, цяпер будзе вось так, а не інакш. І ты думаеш, што з гэтым рабіць, як жыць далей... А так — ты нейкі назіральнік, які знаходзіцца ў гэтым прамежкавым стане паміж «да» і «пасля». І ні туды, і ні сюды. Змяніць нічога не можаш, аднак вымушаны назіраць за ўсім гэтым і нават прымаць удзел... У такім становішчы не можаш нават дакладна адказаць на пытанне «што здарылася?», бо быццам бы і нічога. І як жа ад гэтага ўсяго хочацца памерці...


Алесь Яфімаў читать все книги автора по порядку

Алесь Яфімаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Каменная ноч отзывы

Отзывы читателей о книге Каменная ноч, автор: Алесь Яфімаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.