My-library.info
Все категории

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Разламашкі майстра Люфта
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
144
Читать онлайн
Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта краткое содержание

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Разламашкі майстра Люфта читать онлайн бесплатно

Разламашкі майстра Люфта - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева

Антон машынальна ківаў, усё яшчэ не верачы ў сур’ёзнасць таго, што адбываецца.

— Я ўжо выклікала паліцыю, яны будуць з хвіліны на хвіліну, — сказала бабуля, паглядзеўшы на кішэнны гадзіннік, і Антон ледзь не падавіўся аўсянкай. Тут жа, ва ўнісон яго кашлю, загрукаў дзвярны малаток.

Мадам Клара кінулася адчыняць.

— Паліцыя! — раздаўся гучны бас, і ў сталовую, грукаючы падковамі ботаў, уваліўся магутны афіцэр з закручанымі вусамі.

— Мадам Люфт, мае самыя шчырыя спачуванні! — казырнуў ён бабулі, і яна кіўнула яму з месца, як каралева.

— Не перажывайце, каштоўнасць вернецца на месца, мы зробім усё магчымае, каб адшукаць нягодніка, і ён адкажа па ўсёй строгасці закона! Ух, пападзіся ён мне! — і паліцыянт зрабіў маляўнічы жэст, як быццам адшрубоўваў камусьці галаву.

— Самы дарагі экзэмпляр калекцыі, — праенчыла бабуля, трымаючыся за скрыні.

Антон пахаладзеў, пабляднеў, , яму здалося, што ён зраўняўся колерам твару з пабеленымі сценамі пакоя. Самы дарагі экзэмпляр калекцыі спакойна ляжаў у верхняй шуфлядзе тумбачкі, рукою падаць. Божа, якая недарэчная сітуацыя. Бракавала толькі, каб яго палічылі злодзеем. Трэба неяк неўпрыкметку пракрасціся ў пакой бабулі і пакласці штучку назад. «Ах, як нядобра выйшла, падумаў Антон. Як нядобра!»

— Прашу прабачэння, што перашкаджаю вам снедаць, — прагрукатаў паліцыянт, — але справа не церпіць адкладу. Прашу ўсіх падняцца наверх і стаць ля дзвярэй сваіх пакояў, не ўваходзячы ўнутр. Неабходна абшукаць дом. Мадам Люфт, вы ж разумееце, гэта не з-за недаверу да дзяцей і дамачадцаў, гэта фармальнасць, так прынята.

— Рабіце сваю працу, афіцэр, — велічна адказала бабуля.

***

Вядома, яны не паслухаліся і не стаялі кожны ля свайго пакоя, а натоўпам пераходзілі ўслед за паліцыянтам і глядзелі, як ён капаецца ў іх рэчах... Антон, як у тумане, заўважыў толькі асобныя эпізоды з таго, што адбывалася. У спальні Юліі — нераспакаваны чамадан, да якога паліцыянт чамусьці не дакрануўся. Пад ложкам у дзядзькі Карла і цёткі Аліны — батарэя пустых бутэлек і перапоўненая попельніца. Сярод цацак Кіры няма ніводнай лялькі. А гаспадыняй пакоя, куды заходзіў гэтай ноччу незнаёмец, апынулася маці Юліі. Атрымліваецца, да мадам Клары ходзіць па начах палюбоўнік? Вось якая падманлівая знешнасць! Зрэшты, хто б казаў. Ён і сам з хвіліны на хвіліну зменіць статут прыстойнага маладога чалавека на незайздросную ролю фальшывага жаніха і раскрадальніка фамільных скарбаў.

***

Пакой Антона абшуквалі ў апошнюю чаргу. «Пакінулі на дэсерт», — падумаў ён. Сямейства Люфтаў стоўпілася ў дзвярах і любавалася, як паліцыянт капаецца ў чамадане Антона, вытрасае яго кашулі, запісныя кніжкі, бялізну...

— Якія займальныя рэчы, — прагаварыла цётка Аліна.

— Як табе не сорамна, дарагая, — папракнуў дзядзька Карл.

Антон стаяў ззаду ўсіх і ў яго трэсліся паджылкі. Сэрца вожыка б’ецца амаль трыста разоў за хвіліну. Антон пачуваў сябе не проста вожыкам, а псіхічна неўраўнаважаным вожыкам. Вожыкам на грані нервовага зрыву.

***

— Ды добра, гэта ж жаніх Юліі. Ужо член сям’і, можна сказаць. Не думаеце ж вы. — прамовіў дзядзька Карл. — Кідайце гэты ператрус, афіцэр, хадземце лепш вып’ем чарачку люфтавай наліўкі.

— Яшчэ вось тумбачку праверу, — прабасіў паліцыянт.

«Вось цікава, — ляніва падумаў Антон, — калі пераскокваць праз тры прыступкі ці атрымаецца дасягнуць уваходных дзвярэй раней, чым усе хопяцца? А калі праз чатыры?» Але чамусьці ён не змог ссунуцца з месца.

Калі адкрылі тумбачку, ён ледзь не самлеў. За спінамі іншых ён нічога не бачыў. Чаму ніхто не кідаецца на яго з праклёнамі? Чаму паліцыянт не грукоча наручнікамі, а Юлія не траціць прытомнасць ад гора?

— Не зразумеў? — сказаў паліцыянт, звярнуўшыся да астатніх.

— Які цікавы паварот падзей, — прамовіла бабуля.

Антон не вытрымаў, прыўстаў на дыбачкі і зазірнуў у пакой.

Шуфляда тумбачкі была пустая.

Дакладней, там сядзеў Кірын паяц і скаліў зубы.

***

Усе вярнуліся да астылай аўсянкі, а паліцыянт прыняўся складаць пратакол вобыску. Не ў сілах бачыць гэта, Антон збег наверх. Спаслаўся на тое, што яму трэба напісаць пару спешных лістоў. Ён сядзеў у сваім разварушаным пакоі, круціў у руках паяца і нічога не разумеў у гэтай гісторыі. Зразумела, што яго падставілі: паліцыянт выдатна ведаў, дзе шукаць. Але навошта ўсё гэта? Каму ён нашкодзіў? Ці разам з ім хацелі абвінаваціць і Юлію, што так неабдумана прывяла яго ў дом? Можа, тут уся справа ў спадчыне? Хтосьці жадае, каб бабуля перастала давяраць Юліі, на карысць іншых спадчыннікаў?

Дзіўна, што Юлія анічога не памятае пра тое, што сама дала яму ў рукі срэбны мандарын. Можа, яна хлусіць? Але якая ёй карысць? Хто будзе пісаць ёй дыплом, калі Антона засадзяць за рашотку? І хто выкраў каштоўнасць з тумбачкі? Юлія? Бо яна была ў пакоі раніцай, пакуль ён спаў.

Антон горка ўздыхнуў. Раней пры слове «разламашка» яго душа спявала і грала на скрыпцы, а свет абсыпаўся залацістымі бліскаўкамі. Але пасля падзей раніцы ён уздрыгваў і зладзеявата аглядаўся пры адным згадванні пра неацэнныя Люфтавыя вырабы.

***

Тут дзверы адчыніліся і ўвайшоў дзядзька Карл.

— Не звяртайце вы ўвагі на гэту ляльку, — махнуў рукой ён, заўважыўшы паяца ў руках Антона. — Бацька Люфт часам рабіў дзіўныя рэчы. Мне, напрыклад, ён неяк падарыў кубак, з якога нельга было піць. І яшчэ калоду карт, якая ніколі не выйгравала. Я згалеў, перш чым гэта зразумеў.

Ён падышоў да акна, маркотна вызірнуў у двор і, не змяняючы тону, прамовіў: — Уліп ты, мой хлопчык. На тваім месцы я б выкінуў гэтую штуковіну куды далей, разбіў бы яе чым-небудзь цяжкім ці спаліў.

— Як жа яе спаліш, калі яна срэбная, — адказаў Антон раней, чым паспеў падумаць.

— А ты адкуль ведаеш? — падскочыў дзядзька. — Пра тое, што яна срэбная, не было сказана ані паўслова.

Ён зарагатаў і пагразіў пальцам.

— Не бойся, я цябе не выдам. Нельга спаліць — дык выкінь яе. Закапай у садзе ці ўтапі ў бочцы з дажджавой вадой. Скінь у памыйнае вядро на кухні. Потым хтонебудзь знойдзе — і будуць думаць, што ўсё выйшла выпадкова.

— Што вы, я не маю да гэтага ніякага дачынення, — прамямліў збляднелы Антон.

Дзядзька Карл хмыкнуў і выйшаў.

«Чорт ведае, што такое», — падумаў Антон. Ён нерваваўся ўсё больш. Паліцыя ў доме, ён пад падазрэннем, варта агледзець пакой бабулі на прадмет адбіткаў пальцаў — і ўсё высветліцца. Яго не выратуе, што разламашку — таксама з яго «пальчыкамі» — хтосьці прыхаваў да пары.

***

Ён спусціўся ўніз. Яму трэба было з кім-небудзь пагаварыць, хоць бы з Юліяй. Як-ніяк, яе ён ведаў даўжэй, чым астатніх.

У сталовай бабуля і паліцыянт пілі наліўку, абмяркоўваючы, якіх неймаверных вышынь дасягнула цяпер дактыласкапія.

— Гнісці нягодніку ў турме, хлебам і вадой сілкавацца, — паліцыянт адсёрбнуў яшчэ, азірнуўся на Антона і дадаў зычна: — І пацукі будуць начамі бегаць па яго злачынным целе.

Антона перасмыкнула.

З падносам у руках увайшла мадам Клара.

— Дарагі, зрабіць табе каву ці прынесці шкляначку віскі?

Афіцэр папярхнуўся ад нечаканасці, а потым натужліва вымавіў:

— Мадам, на жаль, я пры выкананні.

— Так-так! — пляснула рукамі мадам Клара, — я зноў усё пазабывала, прабач, дарагі!

Бабуля злавіла здзіўлены погляд Антона і з уздыхам пакруціла пальцам ля скроні. Антон зразумела кіўнуў. Цяпер ясна, чаму Юлія такая недалёкая, — у яе маці, пры ўсёй дабрыні і пакорлівасці, зусім дрэнна з мазгамі.

— Дык вось я пра што тлумачу? — паліцыянт паварушыў вусамі. — Паднімемся ў ваш пакой, мадам Люфт, знімем адбіткі пальчыкаў — і не пройдзе сутак, як гэтыя пальчыкі будуць, збялеўшы, сціскаць турэмную рашотку...

Бабуля раптам гаротна пляснула рукамі:

— Ах, што ж я нарабіла! Баюся, адбіткі пальцаў вы не знойдзеце! Сёння раніцай я распачала ў пакоі вільготную ўборку. Падчас яе і выявіла прапажу разламашкі.

Паліцыянт не знайшоўся што адказаць, а ў цішыні выразна прагучаў уздых палёгкі Антона. Ён быў гатовы праваліцца скрозь зямлю, і выратавала яго мадам Клара, якая зноў прыйшла з кухні і далікатна спытала:

— Дарагі, што прыгатаваць на абед? Можа, кураня?

Бабуля закашлялася. Паліцыянт падняўся і прабасіў:

— Прабачце, мадам, праца патрабуе маёй прысутнасці ў камендатуры.

Слухаючы, як аддаляецца грук падкаваных ботаў, Антон разважаў: а можа, кінуць усё і з’ехаць? Вядома, разламашка знікла. Хтосьці яе забраў. Але што перашкодзіць зноў падкінуць яе Антону і навесці паліцыю? Ён заблытаўся. Калі яго хацелі падставіць, то рабілі гэта вельмі няўмела. Лепш хутчэй пакінуць дом, спаслаўшыся на неадкладныя справы. Але гэта выглядала б уцёкамі і прыцягнула б увагу. Так што Антон вырашыў пачакаць.

***

Абед прайшоў ціха. Ні ў каго не мелася жадання гутарыць і абмяркоўваць здарэнне, ды і кураня пад слівавым соусам было такое смачнае, што не пакідала часу на гутаркі.


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Разламашкі майстра Люфта отзывы

Отзывы читателей о книге Разламашкі майстра Люфта, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.