My-library.info
Все категории

Прарок для Айчыны - Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч"

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Прарок для Айчыны - Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч". Жанр: Сценарии год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Прарок для Айчыны
Дата добавления:
16 сентябрь 2020
Количество просмотров:
198
Читать онлайн
Прарок для Айчыны - Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч"

Прарок для Айчыны - Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч" краткое содержание

Прарок для Айчыны - Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч" - описание и краткое содержание, автор Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч", читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Прарок для Айчыны читать онлайн бесплатно

Прарок для Айчыны - читать книгу онлайн бесплатно, автор Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч"

французскай каралевай.

Б о н а (аж ускіпае ). Санта Мадонна! Гэта ўжо праз край! Вы не лічыцеся са мною, як з каралевай, але не забывайце, што я яшчэ і жанчына!

Ч а л а в е к у ч о р н ы м (здзекліва). Жанчына, вам бы ведаць, што каралеўскі сынок Ян ратуе доктара Скарыну! Усе нашы старанні, даруйце, кату пад хвост! І цяпер яго вялікасць спытае вашу вялікасць за ўказы, падпісаныя ад яго імя...

Б о н а ( перапалохана ). Але да гэтага часу ніхто не мог адрозніць мой подпіс ад каралеўскага!..

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. Да гэтага часу...

Б о н а. Вы палохаеце мяне, майстар?!. Пры чым тут доктар Скарына? Епіскап Ян не так ужо рэдка пакідае Вільню і прыязджае ў Кракаў...

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. Кучар епіскапа сказаў, што яны прыехалі з Познані, дзе святы айцец наведаў бурмістра, суд і турму!

Б о н а. Санта Мадонна! Калі ў вас кучар ведае больш, чым каралева, наступны раз пытайцеся ў кучара і пра караля!

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. У біскупа свой кучар, у караля свой, а калі каралева не давярае свайму кучару, то няхай ходзіць пешкі. ( Знікае.)

Бона доўга глядзіць услед Чалавеку ў чорным.

Сцэна зацямняецца.

XVI

Познань. Гарадскі суд - бурмістр Скаргардыян, Войт, радцы і лаўнікі. У пакоі епіскап Як, павераны Скарыны Мацей Лонгій і пляменнік Францыска Скарыны Раман. Вартаўнік прыводзіць Скарыну. Ён усё ў тых жа лахманах.

С к а р г а р д ы я н. Падыходзьце бліжэй, падсудны...

С к а р ы н а. Я не падсудны, хоць і закаваны, а таму пратэстую!..

С к а р г а р д ы я н ( Вартаўніку ). Здыміце кайданы з падсуднага!

С к а р ы н а. Са зняволенага і невінаватага...

Вартаўнік здымае кайданы.

С к а р г а р д ы я н. Якія будуць хадайніцтвы?..

С к а р ы н а. Вы, пан бурмістр, як абодвух праў і медыцыны доктар, відаць, разумееце, што ў сваёй доктарскай мантыі я адчуваў бы сябе перад вамі гэтак жа ўпэўнена, як і вы сябе перада мною. А таму прашу...

С к а р г а р д ы я н (перапыняе). Будзем зыходзіць з таго, доктар, што яго святая Каралеўская Вялікасць патрабуе судзіць вас згодна з законамі, да складання якіх вы мелі непасрэднае дачыненне.

С к а р ы н а. Кароль памыляецца! Караля завялі ў зман! Караля маглі проста абысці!

С к а р г а р д ы я н. Падсудны, пазбаўляю вас слова. А за абразу святой Каралеўскай Вялікасці вы адкажаце асобна.

С к а р ы н а. У такім разе за мяне скажа мой павераны магістр Мацей Лонгій. Што да абразы караля, то яе дапусціў той, хто месца і беспадстаўна агаварыў яго падданага, які мае ўласны герб.

С к а р г а р д ы я н. Падсуцны, суд улічыць і вашу дзёрзкасць!

С к а р ы н а. Лепш бы суду ўлічыць маю невінаватасць...

С к а р г а р д ы я н. Яшчэ раз папярэджваю, што суд можа разгледзець справу і без адказчыка... Ваша слова, магістр Лонгій.

Л о н г і й ( пакланіўшыся суддзям ). Мушу зазначыць, шаноўныя суддзі, што, не выклікаўшы істца і пазбавіўшыся ад даўжніка, суд пазбавіцца законнай падставы разглядаць справу, не кажучы пра справядлівасць рашэння. З гэтае прычыны і я і мой прынцыпал доктар Скарына настойваем на абавязковым выкліку ў суд варшаўскага іудзея Майсея.

С к а р г а р д ы я н. Даводжу высокаму суду, што я, выконваючы свае абавязкі, даручыў служку Іаану Кракоўскаму яшчэ ў мінулую суботу выклікаць у суд вышэйназванага іудзея. Тады ж, у суботу, ён з'явіўся да мяне асабіста і спаслаўся на суботняе свята, у час якога яму не можна нічога рабіць або распачынаць. І папрасіў, каб тэрмін, вызначаны яму ў позве, быў прадоўжаны да панядзелка. Сёння зноў субота, і ён, на жаль, зноў не з'явіўся. А ўказ караля - гэта ўказ караля! І тым больш што ён дае суду ўсе падставы абвінаваціць

беглага даўжніка і спагнаць з яго тое, што спагнаць належыць.

Л о н г і й. Маю гонар запярэчыць пану бурмістру і давесці суду, што каралеўскі ўказ якраз і не дае падстаў звінаваціць шаноўнага доктара Скарыну, бо суд павінен кіравацца законам і справядлівасцю, а не пажаданнямі, калі яны нават каралеўскія, у чым я і мой прынцыпал сумняваемся. А таму прашу занесці дзіўныя тлумачэнні пана бурмістра ў кнігу судовых актаў. Што да наўмыснага нез'яўлення

іудзея ў суд, то ад імя свайго прынцыпала доктара Скарыны і сябе асабіста заяўляю вусна і ў паперах пратэст. (Перадае паперу бурмістру.)

С к а р г а р д ы я н. Пратэст адхіляецца! На стале ў суддзяў указ святой Каралеўскай Вялікасці.

С к а р ы н а. Скажыце, калі ласка, як вы, доктар абодвух праў, паводзілі б сябе, калі б на стол суддзяў лёг указ святой Каралеўскай Вялікасці, скажам, у абарону таго ж доктара Скарыны?..

С к а р г а р д ы я н. Апошні раз папярэджваю: не задавайце пытанняў суддзям, пакуль яны не пазбавілі вас магчымасці прысутнічаць пры разборы справы!.. Прадаўжайце, пан магістр.

Л о н г і й. Паважаны пан бурмістр, пан войт, паны лаўнікі і радцы! Я, Мацей Лонгій,- заступнік выдатнага мужа пана Францыска Скарыны, мастацтваў і медыцыны доктара, сакратара і лекара найяснейшага і найдастойнейшага пана і гаспадара

епіскапа віленскага Яна, які прысутнічае тут і дапамагае ў справе супраць хлуслівага іудзея Майсея, заяўляю, што гэты хлуслівы іудзей разам з саўдзельнікам цяжбы лжывым расказам, зробленым перад святой Каралеўскай Вялікасцю, у якім ён ілжыва заявіў, што Скарына пасля смерці свайго роднага,

вечная яму памяць, брата быў і ёсць вінен яму, Майсею, дзвесце шэсць коп і што з-за гэтага доўгу Скарына нібыта ўцёк з Вільні і блукае ўсюды, і падманам дамогся ўказа, які звычайна пашыраецца толькі на злачынцаў і яўных бадзяг або на абвінавачаных даўжнікоў, якія не могуць выплаціць доўг, што з'явілася найбольшай несправядлівасцю для майго прынцыпала. У сілу патрабаванняў гэтага ўказа ён, іудзей, дамогся заключэння доктара Скарыны, абвінавачанага як злачынца без усякага на тое грамадзянскага іску і раней, чым законным чынам зроблена гэта абвінавачанне, у гарадскую турму, а таксама спагнання вялікай пені з найвялікшай

шкодай, цяжарам і стратамі як для самога доктара, так і для найяснейшага і найдастойнейшага пана і гаспадара епіскапа віленскага, у якога знаходзіўся на службе як прыбліжаны і слуга сам доктар.

С к а р г а р д ы я н. Вы змарылі нас, магістр.

С к а р ы н а. Калі можна, пан бурмістр, я выпраўлю прамашку магістра?!.


Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч" читать все книги автора по порядку

Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч" - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Прарок для Айчыны отзывы

Отзывы читателей о книге Прарок для Айчыны, автор: Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч". Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.