My-library.info
Все категории

Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
279
Читать онлайн
Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)

Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) краткое содержание

Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Гавриил Троепольский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Гавриил Троепольский

"Ох-хо-хо-й! Ой-ой, лю-удзi-i, - плакаў ён. - Цяжка мне, ой цяжка без сябра. Адпусцiце вы мяне, адпусцiце шукаць яго. Ой-ой-ой, л-юдзi-i-i, ой!"

Шэры падхапiўся, уключыў святло i пачаў малацiць Бiма палкаю i шыпець:

- Маўчы, маўчы, вырадак! Суседзi чуюць! На табе! На табе!

Бiм адхiляўся ад удараў, iнстынктыўна хаваючы галаву, i стагнаў, як чалавек: "Ох... Ах-х... Ах-хр-р... Ох..."

Але лiхi чалавек злаўчыўся i лупянуў-такi па галаве. Бiм на некалькi секунд страцiў прытомнасць, задрыгаў лапамi, але скора апамятаўся, адскочыў да дзвярэй, упёрся азадкам у куток i выскалiў зубы. Упершыню аскалiўся.

Шэры паплiшчыўся ад Бiма:

- Бач ты! Укусiць яшчэ, чорт... - I расчынiў дзверы.

Але Бiм не верыў нават i таму, што дзверы сапраўды адчынены, не верыў i тады, калi Шэры загаварыў:

- Iдзi, iдзi, iдзi, Бiм, гуляй! Iдзi, сабачка, iдзi.

Не верыў ён гэтаму лiслiваму ласкаваму голасу, таму падлiзванню пасля таго, як бiў. О, падлiзванне пасля таго, як б'юць, - новае Бiмава адкрыццё ў жыццi. Цётка i Кiрпаты - проста нядобрыя людзi. А вось гэты... гэтага Бiм ужо ненавiдзеў. Ненавiдзеў! Бiм пачынаў пераставаць верыць людзям. Менавiта так.

Бiм выцягнуў шыю, выскалiў зубы i... пайшоў на Шэрага, цiха, але рашуча, паволi, але ўпэўнена. Шэры прыцiснуўся да сцяны.

- Ты што? Ты што?

Жанчына ў начной сарочцы крычала на Шэрага:

- Далазiўся! Укусi-iць!

Бiм убачыў, што страшны дзядзька перапужаўся, што ён яго панiчна баiцца. Ад гэтага Бiм упэўнiўся ў сваёй рашучасцi: скочыў, цiмануў ворага, якi хацеў вылузацца, за мяккае месца i выскачыў у расчыненыя дзверы. Бiм бег i адчуваў у роце смак чалавечага мяса з азадка, якi ён зненавiдзеў усёю сваёй iстотаю. Не, Бiм не лiчыў сябе няшчасным i вартым жалю, наадварот, зараз ён быў храбры, а храбрасць заўсёды заадно з гонарам i пачуццём сваёй вартасцi - нават у тхара.

У ранiшнiх прыцемках бег Бiм па вулiцы, хоць i з аброжкам, але ўжо без нумарка "24". Спачатку ён згарача пакiраваў не туды, не ў горад, а з горада (далей дамоў не было). Ён вярнуўся назад i патрапiў у той жа самы лабiрынт аднолькавых дамоў. Кружыў, кружыў, пятляў, пятляў ды i трапiў да таго самага дома, з якога выскачыў. I тут аж заспяшаўся куды патрэбна, а дапамагло яму тое, што людзям амаль не вядома: учора, калi яго вялi тут, ён улавiў на адным вугле роспiс сабрата, на другiм - другога, цяпер жа, прабегшы ад знаёмага па гэтай прыкмеце вугла да наступнага, узяў патрэбны арыенцiр. Сапраўды, трэба выдатнае чуццё, каб не толькi знайсцi тут дом, але i выбрацца адсюль. У Бiма было выдатнае чуццё i цудоўная кемлiвасць.

Ужо завiдна ён дабег да свайго дома, узбег да родных дзвярэй, падрапаўся. Адказу не было. Яшчэ падрапаўся - тое самае: цiшыня. Галоўнае, ля дзвярэй не было слядоў Iвана Iванавiча. I яшчэ рана, вельмi рана, каб Сцяпанаўна пачула скрозь ранiшнi сон пазыўныя Бiма. Ён задумёна пасядзеў ля дзвярэй.

Пасля таго, як бiлi, стукала ў галаве i было млосна, не вытрымаць. Але ён усё ж пайшоў. Пайшоў шукаць свайго сябра. Ды i хто ж, акрамя Бiма, будзе шукаць яго?

Па горадзе бег на выгляд невясёлы засмучаны сабака, але адданы, верны i смелы.

Раздзел 8

ВЫПАДАК НА СТРЭЛЦЫ

Iшлi днi за днямi. Бiм не заўважаў iх ужо. Ён рэгулярна аглядаў горад i ўведваў самыя драбнiцы яго. Цяпер ён хадзiў па зараней намечаным маршруце: каб людзi маглi здагадацца, яны правяралi б па Бiму гадзiннiкi. Паказваўся ля парку ён - пяць гадзiн ранiцы, ля вакзала - шэсць, ля завода - палавiна восьмае, на праспекце - дванаццаць, на левым беразе - чатыры гадзiны апоўднi i гэтак далей.

Завялiся i новыя знаёмыя мiж людзей. Бiм вызначыў, што большасць з iх добрыя, але такiя iшлi па вулiцы моўчкi, а нядобрыя заўсёды многа балбаталi. Знайшоў людзей, якiя пахлi маслам i жалезам (раней ён сустракаў iх па аднаму). Яны штодня, недзе пад восем гадзiн ранiцы, цяклi несупыннаю плынню да варот, потым да дзвярэй будкi.

Тут яны былi гаманлiвыя, як гракi, так што i пачуць, мабыць, нiчога было нельга, ды гэта, мiж iншым, i не цiкавiла Бiма. Ён садзiўся збоч i глядзеў, чакаў.

- Гэй, Чорнае вуха! Прывiтанне! - вiтаўся кожнае ранiцы хлопец у сiнiм камбiнезоне i клаў перад Бiмам загадзя прыгатаваны пакуначак з ежаю. - Жывi, курылка. Мацуйся. - I падаваў Бiму добрую чалавечую лапу, грубаватую, але цёплую.

Другiя моўчкi працягвалi яму руку, вiталiся i спяшалi сабе. Нiхто тут нi разу не пакрыўдзiў Бiма.

Цяпер Бiм сяк-так навучыўся пазнаваць людзей. Вось, напрыклад, часта сустракаецца ў яго на дарозе мажная жанчына, ногi - як бутэлькi, заўсёды такая задаволеная, бадзёрая, твар свецiцца ад шчасця; але сустракаючыся з Бiмам, яна фыркала, быццам кошка, плявалася, падымала сумку з прадуктамi да раскошных грудзей i кожны раз спавядала адно i тое ж самае:

- Вуй, якая гадасць! Няўжо нельга падушыць усiх сабак, каб нервы не трапалi? Вось вам, калi ласка: "Мая мiлiцыя мяне сцеражэ". Як жа! Усцеражэ... А тут кожны сабака можа сярод бела дня спусцiць з цябе спаднiцу. А што мiлiцыi! Мiлiцыi мы - як сабаку пятая нага.

З-за таго, што яна часта паўтарала адно i тое ж, Бiм, па сабачай сваёй бясхiтраснасцi, палiчыў, што жанчыну так i завуць - Пятая нага. Але адно ён добра ведаў: да гэтае нельга падыходзiць. Дарма што ён не разумеў яе слоў, акрамя яе мянушкi, але ж ён чуў i бачыў, а таму ўзяў за правiла: да такiх - нi кроку, не звязвайся лепш. Потым ён пачаў неяк (нюхам, цi што?) вызначаць каго трэба абысцi, старанiцца. Добрых было вялiкае мноства, злосных - лiчаныя, але ўсе добрыя баялiся злосных. Бiм - не, не баяўся, але яму было не да iх. Веданне пра людзей шырылася i паглыблялася, а на сабачы погляд, ён не быў ужо нейкi там выкаханы дылетант i iдэалiст, якi гатоў павiляць кожнаму прахожаму. Бiм за кароткi час стаў худэрбiна-худэрбiнаю, але ўсё роўна ён быў сур'ёзны сабака, i ў яго была мэта ў жыццi - шукаць i чакаць.

I вось аднойчы раненька, правяраючы пахi на адным з тратуараў, ён атарапеў ад радасцi. Ён прыпынiўся, фыркнуў i пабег, як ашалелы сабака, нiчога не разбiраючы i не бачачы наперадзе. Але гэта магло здацца толькi збоку, а сапраўды ён бег па свежым следзе: тут толькi што прайшла Даша! Яна толькi-толькi была тут.

След прывёў яго да вакзала. Увайсцi ў памяшканне было неяк нельга: людзi, людзi i людзi бясконца; нават на вулiцы, ля нейкага акенца, яны цiснулiся, штурхалiся, крычалi i нават раўлi, быццам ганчакi, дагнаўшы зайца i рвучы яго на кавалкi, не слухаючыся нi арапнiка, нi рога. У такой сiтуацыi аказвалася немагчыма ўлавiць Дашын след - след прапаў. Тады Бiм зрабiў круг вакол вакзала i выйшаў да перона. Тут людзi стаялi кучкамi каля дзвярэй доўгiх домiкаў на колах, не крычалi, не папiхалiся, а, наадварот, абнiмалiся, цалавалiся i нават танцавалi ля дзвярэй аднаго домiка. Нiкому не было да Бiма нiякага клопату, таму ён вольна снаваў чаўнаком пад нагамi i засяроджана ўчытваўся ў перон.

I раптам з адных дзвярэй дыхнула Дашаю. Бiм павёў да парога, але жанчына з вялiкiм жэтонам на грудзях прагнала яго. Аднак Бiм не скарыўся: ён пачаў прынюхвацца да акон i глядзець на iх. Потым заўважыў, што апошнiя ўвайшлi ў вагон дзве жанчыны ў белых халатах. Ён кiнуўся было да iх, але домiкi паволi паехалi. Бiм кiнуўся да акон. У яго сабачым розуме склалася, здавалася, зусiм правiльнае заключэнне: Даша там, людзi ў белых халатах там, значыцца, Iван Iванавiч, магчыма, там. Магчыма! Цi не павезлi яго людзi ў белых халатах?

I Бiм, бедны Бiм, цяпер ужо няшчасны Бiм, спачатку лёгка бег упоравень за домiкам, пазiраў на вокны. Тут яго i ўгледзела Даша.

- Бiм! Бi-iм!!! - закрычала яна. - Мiлы Бiм! Прыйшоў правесцi! Мой добры Бiм! Бi-iм! Бi-i...

Голас яе рабiўся ўсё цiшэйшы i цiшэйшы. Домiк уцякаў. А Бiм, як нi стараўся, як нi сiлiўся, усё адставаў i адставаў.

Потым ён бег за апошнiм домiкам да таго часу, пакуль той не прапаў з вачэй, бег i далей, па той самай дарозе, бо яна нiкуды не скiроўвала. Бег доўга. I нарэшце, ледзьве перавёўшы дух, упаў мiж рэек, выцягнуў усе чатыры лапы, задыхаючыся i цiхенька скуголячы. Надзеi нiякае не засталося. Не хацелася нiкуды iсцi, ды ён i не змог бы, нiчога не хацелася, нават жыць не хацелася.

Калi сабакi ўжо нi на што не спадзяюцца, яны памiраюць сваёй смерцю цiха, без крыўды, з мукамi, якiх свет не ведаў. Але не Бiмаў гэты клопат i не яму суджана зразумець, што каб не было надзеi зусiм, нiводнае кроплi на зямлi, то ўсе людзi таксама памерлi б ад адчаю. Бiму ўсё было куды прасцей: вельмi балела ўсярэдзiне, а сябра няма, i ўсё на гэтым. Гэтак як i лебедзь памiрае пасля смерцi каханае, узлятаючы высока i падаючы адтуль каменем; як журавель, страцiўшы родную i адзiную жураўлiху, лунае, выцягнуўшыся, распластаўшы крылы, i крычыць, крычыць, просiць у месяца смерцi; гэтак тады i Бiм: ляжаў, бачыў у трызненнi адзiнага i нязменнага сябра i гатовы быў на ўсё, нават i не разумеючы гэтае гатоўнасцi. Але ён цяпер маўчаў. Няма на зямлi нi аднаго чалавека, якi б чуў, што памiрае сабака.

Сабакi памiраюць моўчкi.

Ах, каб зараз Бiму некалькi глыткоў вады! А так, мабыць, не падняўся б ён нiколi, калi б...

Падышла жанчына. Яна была ў пiнжаку на ваце i ў ватнiках, на галаве хустка. Моцная, вялiкая жанчына. Вiдаць, яна спачатку падумала, што Бiм нежывы, - нахiлiлася, стала на калена i прыслухалася: Бiм яшчэ дыхаў. Ён гэтак саслабеў з таго часу, як развiтаўся з сябрам, што яму, вядома, нельга было рабiць такi прабег, якi зрабiў ён следам за цягнiком, - гэта бяздумна. Але хiба мае ў такiм выпадку значэнне розум, нават у чалавека! Жанчына ўзяла ў далонi галаву Бiма i прыпадняла:


Гавриил Троепольский читать все книги автора по порядку

Гавриил Троепольский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке), автор: Гавриил Троепольский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.