My-library.info
Все категории

Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Койданава (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
173
Читать онлайн
Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке)

Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке) краткое содержание

Адам Глебус - Койданава (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Адам Глебус, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Койданава (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Койданава (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Адам Глебус

- Добра, што толькi палец згубiў, а не што iншае, - дзядзька засмяяўся.

- А як вы яго згубiлi? - маляваць расхацелася.

- А табе ўсё цiкава...

Расказваць пра сябе Чэсь не любiў. I на цвярозую галаву амаль нiчога не распавядаў. Але галава ў беларускiх дзядзькоў бывае i захмялелая, тады вам i апавяданнi, i смех, i байкi з показкамi, ну i слёзы.

Калi Чэсь моцна напiваўся, дык не iшоў дадому, а заварочваў да сваёй сястры, а маёй бабы - Ядзi. Ён доўга з крэктам разуваўся ў калiдоры, нязграбна бразгаў клямкаю, заходзiў у хату i сядаў за стол. Казаў, што дадому ён такi п'яны не пакажацца, а пасядзiць тут, пакуль працверазее. Ядзя ведала, што да ранiцы ён не паправiцца, i слала чыстыя прасцiны на канапе ў зале. Але Чэсь наравiста зiркаў на сястру, упарцiўся, не iшоў спаць, а сядзеў за пустым сталом i абураўся, чаму гэта ягоная прыгожая сястра пайшла за маленькага, тоўстага Бронiка Кiсяля, а не знайшла сабе высокага i кучаравага хлопца, як яе браты. Бронiк адно пасмейваўся, бо ўсе ведалi, што i Чэсева жонка Алена анi блiзка не мае той прыгажосцi, якую Бог даў Ядзi. Часам Бронiк садзiўся за стол, каб Чэсю было каму расказваць, каб ён выгаварыўся i яму зрабiлася лягчэй. Чэсь гаварыў пра партызанаў, Маскву, немцаў, Берлiн, забойствы...

У расейскiх партызанах Чэсь прабыў месяцы тры. На самалёце яго перакiнулi праз фронт у Маскву, дзе ён правучыўся ў разведчыцкай школе ажно да самага канца вайны. I калi Масква адсвяткавала перамогу над Берлiнам, для Чэся толькi i пачалася вайна. Яго накiравалi ў Германiю, дзе Чэсь павiнен быў адшукваць асуджаных завочна ваенных злачынцаў. Праца гэтая была зусiм не для такiх, як ён. За два гады ў Нямеччыне Чэсь так змянiўся, высах, зблажэў, што калi вярнуўся ў Койданава, дык яго ледзь пазнавалi сваякi. Зрэшты, гэта i нядзiўна.

Прахварэў дзядзька Чэсь больш як год, i яго ўрэшце камiсавалi.

- Не магу я людзей забiваць! Ядзя, чуеш? Не навучыўся, - мармытаў Чэсь, седзячы за пустым сталом. - А цi ж можна прывыкнуць забiваць па графiку? А ў нас у iнтэрнаце на сцяне такi графiк вiсеў. Надыходзiць твой дзень, бярэш зброю, iдзеш у камеры i страляеш. Адны перад смерцю плакалi, другiя малiлiся, а знаходзiлiся i такiя, што маўчалi. А ты заходзiш у камеру i страляеш, страляеш. I ведаеш: праз тыдзень зноў твая чарга, зноў пойдзеш i застрэлiш чалавека, а потым нап'ешся, як скацiна. А быў немец, якога я так i не змог забiць. Адчынiў дзверы, а ён устаў з ложка i глядзiць на мяне. Я ўзняў пiсталет i стрэлiў яму ў грудзi. А ён як стаяў, так i стаiць гарою. Я нацiснуў курок, але пацэлiў толькi ў руку. Захваляваўся. А ён пайшоў на мяне, ускiнуў здаровую руку з кулаком i пайшоў на мяне. Перапужаўся я, выскачыў з камеры i дзверы на ключ зачынiў. Вярнуўся да маёра i кажу, што больш людзей страляць не буду. А маёр пачаў, што гэта i не людзi зусiм, яны твайго бацьку ў хляве зачынiлi i хлеў той газаю аблiлi i падпалiлi... А я ўсё адно паўтараю - не буду болей забiваць.

Маёр загадаў мне выпiць вады i павёў у камеру, каб разам паглядзець, цi застрэлiў я вялiкага немца. Ён ляжаў пры самых дзвярах i, напэўна, ужо i не дыхаў, але маёр узяў мой пiсталет i стрэлiў немцу ў патылiцу. Мяне ўсяго закалацiла, пачало курчыць, скручваць, ванiтаваць... Прахапiўся я толькi ў шпiталi. Да мяне яшчэ, дзякуй Богу, жаўтуха прыляпiлася. Вось мяне i адпусцiлi.

Чэсь уставаў з-за стала, казаў, што паўгадзiнкi паляжыць на канапе, i спаў да ранiцы. А баба Ядзя хадзiла праз гароды да Чэсевай жонкi, каб сказаць, што ён спiць у нас. Чэсева Алена прасiла перадаць, каб ён ранiцай абавязкова забег дадому.

Перад працаю Чэсь заходзiў дамоў, каб пагалiцца ды выслухаць жончыны нараканнi.

Не ведаю дакладна, як называлася пасада, якую займаў Чэсь Александровiч, але ў Койданаве яго называлi галоўным гандляром. Пасля войска Чэсь атрымаў мiрную, як ён гаварыў, прафесiю эканамiста. Маючы здольнасцi ў такой даволi складанай навуцы, як местачковы гандаль, ён, у дадатак, не краў. А калi галоўны гандляр не крадзе, то i прадаўшчыцы з кладаўшчыкамi пабойваюцца многа выносiць. I таму на Чэсева пахаванне выйшла ўсё Койданава, каб правесцi паважанага чалавека ў апошнi шлях. Многiя плакалi, многiя шэптам успамiналi добрыя часы, калi ў крамах шмат чаго было, бо Александровiч не даваў красцi i перапрадаваць даражэй.

Перад смерцю Чэсь доўга хварэў. Ён памёр у менскай лякарнi, у палаце, дзе за тыдзень да яго адышоў на вечны спачын легендарны менскi разьбяр Кастусь Сарока. Чэсь памёр ад рака, якi спачатку ўбiўся ў страўнiк, а потым так засушыў дзядзьку, што я, прынёсшы перадачу, ледзь пазнаў яго. З гожага i дужага мужчыны Чэсь, не раўнуючы ваўкалак у паданнях, перакiнуўся ў сухенькага дзядка. Скура на ягоных руках так зжоўкла i патанчэла, што я, пацiскаючы iх, баяўся, каб прывiтанне не абярнулася болем.

- Не пазнаў адразу? - дзядзька Чэсь павёў даланёю па выцвiлай, шарай, як мышыная спiна, пiжаме.

Не паспеў я адказаць, бо ўглядаўся ў змораны твар i згадваў густыя кудзеры, замест якiх над высокiм iлбом адсвечвалi сiвiзною рэдкiя, нiбыта чужыя, валасы.

- Не пазнаў i не пазнаў. Нiчога страшнага. Мяне, калi з Германii вярнуўся, таксама не пазнавалi. Толькi тую вайну я выйграў, а гэтую прайграю.

- Тут шакалад i часопiсы новыя...

- Непрыемна тут, у бараку. Хворыя людзi. Пiжамы. Тапкi. Так што, iдзi на сонца. Сягоння сонца. Цёпла...

Мы развiталiся. Я вярнуўся дамоў i па памяцi намаляваў партрэт чалавека, хворага на рак. Тады згадалася i сякера пад райскай яблыняю, i Чэсеў аповед пра партызанаў.

- Цэлы тыдзень я толькi рабiў, што бульбу абiраў. Да мяне прыглядалiся. Зброi не давалi. А я не рваўся, як другiя, да зброi. Быў упэўнены, што дадуць. I далi, паклiкалi да камандзiра i паказалi дзве вялiзныя супрацьтанкавыя мiны. Загад быў просты, як гэтыя граблi, - Чэсь пастукаў старымi граблямi ў зямлю, узарваць чыгунку пад Негарэлым. Я з Наркевiчам сеў на воз i паехаў, а конь трапiўся наравiсты: то ён пабяжыць, а то i стане. Чорт, не конь. Нават як яго зваць, нiхто не ведаў. Прыехалi мы пад Негарэлае, каня ў лесе пакiнулi, а самi папаўзлi да адхону. Я адно па баках пазiраў, а мiны ставiў Наркевiч, ён быў мастак на такiя спрыты. Прыпаўзлi мы назад у лес, там на воз i ўцякаць. Кiламетраў з пяць ад'ехалi i пачулi выбух. Тут Наркевiч як закрычыць на ўвесь лес: "Спрацавала! Спрацавала!" А мне i няўцям, адкуль столькi радасцi. Выехалi мы з лесу на поле, а за полем вёсачка невялiкая, двароў дзесяць. Едзем праз поле i бачым, як з канцавой хаты людзi выходзяць i да нас iдуць. Я адразу i не зразумеў, што гэта казакi, якiх немцы супраць партызанаў па вёсках пасялiлi. Тут яны пачалi страляць па нас. Наркевiч з падводы саскочыў i напрасткi праз жыта ў лес паляцеў. Па мне страляюць, а я каня разварочваю, думаю, нельга ж дзяржаўнага каня пакiдаць, ну i воз таксама. Тут конь спудзiўся. Лейцы напялiся. Стаю на возе, а конь ляцiць, як шалёны. У лес ускочылi. Колы скачуць па карэннях, як не разваляцца. Я каня спынiць не магу. Заб'юся, круцiцца ў галаве, далiбог, храснуся аб якое дрэва. Нёс ён мяне па дарозе, пакуль тая не павярнула. Дарога ўбок завярнула, а конь проста па лесе паляцеў. Ён памiж соснаў праскочыў, а воз захрас. Ну, а я праз галаву i ў папараць. Прахапiўся, агледзеўся - цiха. Абмацаў сябе - цэлы. Толькi вялiкi палец на правай назе балiць. Устаў. Распрог каня. Воз адкацiў. Паглядзеў, даедзе - думаю. Запрог чорта наравiстага i павёў, кульгаючы, на дарогу. А калi прыехаў i нарэшце зняў чаравiк, дык палец мой быў крывы, распухлы ды чорны. Да фельчара прычыкiльгаў, а ён глянуў i кажа, што трэба адрэзаць. А я рады, што вярнуўся дый казакi не застрэлiлi. "Рэж! - кажу. - Лiха яго бяры". Прывязалi мяне рамянямi да стала, далi самагону выпiць. Наркевiч трымаў, а фельчар рэзаў. А ты малюй сякеру, не сядзi склаўшы рукi, малюй.

Стась

Стась адсядзеў больш за дваццаць гадоў па розных турмах i вярнуўся ў Койданава. Адны казалi, што ён вырашыў завязаць са сваiм мiнулым жыццём; другiя пераконвалi, што Стасю забаранiлi жыць у Менску, таму ён вымушаны быў наведацца ў пахiлены дамок сваiх родных сясцёр. Хутчэй за ўсё, мелi рацыю апошнiя, бо здарэнне, якое скаланула Койданава праз некалькi дзён, давяло ўсiм, што завязваць Стась не збiраўся.

Юзэфа ды Канстанцыя сустрэлi брата насцярожана, але бутэльку на стол паставiлi i ложак паслалi.

Сёстры, пэўна, падумалi, што ўсё ад Бога i калi наканавана iм на старасцi гадоў жыць з неспакойным братам, значыць, так яно трэба Ўсявышняму. Яны працавалi ў царкве: прыбiралi, гандлявалi свечкамi i абразкамi, мялi двор. Апраналiся сёстры ва ўсё чорнае, i таму койданаўскiя дзецi пабойвалiся i не любiлi Юзэфу ды Канстанцыю. Хто iх ведае, гэтых згорбленых старых у жалобных хустках i доўгiх спаднiцах?!

Стась выпiў гарэлкi, павячэраў i, падзякаваўшы сёстрам, пайшоў пад клуб.

Была летняя субота, i пры клубе ладзiлi танцы. Цёплымi вечарамi койданаўская моладзь танцавала ў высокай, не пералезцi, сятчастай загарадцы. Дзецi ў загарадку не iшлi, грошай на бiлет не было, таму заставалася адно назiраць праз сетку. Старэйшыя людзi таксама паглядалi на танцораў праз сетку. Стась пайшоў пад загарадку i стаў, склаўшы рукi на грудзях. На пляцоўцы гучаў вальс.


Адам Глебус читать все книги автора по порядку

Адам Глебус - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Койданава (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Койданава (на белорусском языке), автор: Адам Глебус. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.