My-library.info
Все категории

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
28 декабрь 2018
Количество просмотров:
844
Читать онлайн
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Шамякин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Сэрца на далонi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Шамякин

- Праўда. Мне штоноч сняцца марсiянкi. Яны падобныя на цябе.

- Я ўжо чула пра гэта. Ты не арыгiнальны.

- А што ў гэтым свеце арыгiнальнае? Мой бохан неяк сказаў адзiную разумную iсцiну: усё новае - даўно забытае старое.

- Ты выдумаў сам.

- Каб я мог такое выдумляць, то не завiнчваў бы гайкi пад наглядам маэстра Ганчарова. Я слаўлю цябе, Тарас! Вып'ем. За што? За рыжых. Згода?

- За рыжых я вып'ю. Яны - няшчасныя.

- Ты няшчасная? Паглядзi на буфетчыцу. Вунь дзе няшчасная.

- Яна не рыжая. Нафарбаваная.

- Твае бацькi прадбачылi моду.

- Не вярзi, Славiк. Ты - п'яны.

- Ад тваiх вачэй.

- Ад маiх вачэй цверазеюць.

- Як хто.

- Ты цверазеў. Я гэта бачыла.

- А цяпер - нямею...

"Няўжо яны сустракалiся? - Тарас з натугай пракаўтнуў шампанскае, недарма яно завецца сухое. - Няўжо яна можа хлусiць?"

"Чаго яна смяецца? - паморшчылася Нiна. - Нiчога смешнага няма. Колькi часу яны знаёмыя, што так размаўляюць? Ён пра ўсё расказваў. Толькi пра гэтую рыжую нi слова. Прытворшчыкi!"

Тарас не вытрымаў:

- Ты хоць бы цiшэй гаварыў. Людзi слухаюць.

- Слухаюць, бо цiкава. Чытаў бы я лекцыю пра спаборнiцтва - нiхто i вуха не натапырыў бы. Ты, Маша, слухала б?

- Я ўсё слухаю.

- Тарасаў уплыў. Раней ты была больш пераборлiвая.

- Да чаго?

- Да лекцый. I да людзей.

"Каб як у нас, у вёсцы, Тарасу трэба даўно даць яму па мордзе". У чарговую ўспышку злосцi Нiнка пашкадавала, што ўсё гэта адбываецца не ў iх вёсцы, дзе размова вялася прасцей, а дзейнiчалi хлопцы з большай рашучасцю. "Тарас перадавы, яму нельга". Яна ўздыхнула.

А Славiк, круцячы ў руках пустую шклянку, ужо чытаў нейкiя вершы.

Я ругаю все напропалую,

А друзьям-товарищам грублю.

И меня такого не целует

Женщина, которую люблю.

Нiнка запомнiла iх i падумала, што Славiк сачынiў сам. Зноў-такi - як бы для iх, а ў сапраўднасцi для Машы, каб сказаць яшчэ раз, што любiць яе. Яна праверыла:

- Гэта ты сам напiсаў?

- Мой сябра.

- У цябе ёсць сябры маскоўскiя паэты? - з iронiяй спытаў Тарас.

- У мяне ўсё ёсць. I нiчога няма.

Жанчына, якую ён любiць, не цалуе яго, i нiчога ў яго няма - гэта на нейкi мiг суцешыла Нiнку, вярнула надзею.

Пазванiлi. Клiкалi ў залу.

Яны падымалiся па крутой лесвiцы першыя - Славiк i Маша. Зноў яны забылiся на ўсё, нават на тое, хто з кiм прыйшоў i павiнен сядзець. Не, на парозе залы яна, рыжая, успомнiла-такi пра гэта.

Але як Славiк цягнуўся за ёй позiркам! I калi сеў на месца, то ўвесь час глядзеў у той бок, дзе селi яна i Тарас. I калi патухла святло i пачалася карцiна, Нiнцы здавалася, што ён глядзiць не на экран, а ўсё туды ж...

Бяда гераiнi расчулiла дзяўчыну. Больш яна не думала пра тое, каб утрымаць Славiка, прымусiць яго жанiцца. Дзякуй Богу, што хоць усё добра абышлося, не здарылася таго, чаго яна падсвядома хацела - каб паставiць хлопца перад фактам - i баялася, баялася, не менш, чым i Славiк. Цяпер яна прымала гэта як кару за сваю даверлiвасць i дурноту. "Так табе i трэба! Так табе i трэба!" бязлiтасна ўпiкала яна сябе i... плакала, смаркалася, выцiрала хусцiнкай вочы. На яе нават азiрнулiся з пярэдняга рада.

Славiк дзiвiўся, што яе так расчулiла трагедыя гераiнi. Яму смешна стала, бо яго асабiста ўся кiнагiсторыя не ўсхвалявала нi на грам, не кранула нiводнай стрункi душы. Банальная драма. Ён нават адчуваў некаторую няёмкасць перад суседзямi, што яго дзяўчына такая "дзярэўня".

Маша i Тарас сядзелi блiжэй да выхада i, калi сеанс скончыўся, выйшлi першыя. Як ён iрваўся, Славiк, каб дагнаць iх. Лез на людзей, расштурхоўваў. Абражаная Нiна засталася ззаду, хацела схавацца ў натоўпе. Ён спахапiўся, пачакаў яе каля дзвярэй. Але яўна быў незадаволены, што Маша з Тарасам знiклi. Можа, таму доўга iшоў моўчкi, панура наставiўшы каўнер. Нiнка таксама маўчала. Вулiцы, па якiх яны iшлi, хутка апусцелi. Горад засынаў. Але недалёка быў вакзал, i там бесперапынна стомлена пыхкалi i зрэдку злосна крычалi паравозы.

На пешаходным мосце цераз чыгунку, вузкiм i высокiм, Нiнка спынiлася i глядзела, як унiзе iшоў доўгi таварны састаў. Маленькiя вагоны з чырвонымi дахамi, доўгiя пульманы з белымi люкамi, пляцоўкi з трактарамi, з лесам. Цягнiк прайшоў. Мiма зялёных i чырвоных нерухомых агнёў стрэлак i святлафораў плыў-хiстаўся, аддаляючыся, чырвоны стоп-сiгнал. Нiнка праводзiла яго сумным позiркам, быццам у тым цягнiку ў запламбаваным пульмане цi, можа, на адкрытай пляцоўцы павезлi яе шчасце. Але, павезлi. Хто? Куды? Славiк стаяў побач, навалiўшыся грудзьмi на парэнчы, i... пляваў унiз, з дзiцячай свавольнасцю цэлячыся ў сiгнальны слупок стрэлкi.

Не адводзячы вачэй з далёкiх агнёў, Нiна сказала цiха, з болем:

- Цяпер я ўсё разумею. Бачыла. Не дурная. Ты любiш яе, гэтую рыжую. Не хлусi мне больш. Ты любiш яе!

У Славiка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў унiз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкi i разляцеўся на парашок. Нiчога не засталося. Зрабiлася лёгка-лёгка. I смешна: яна думае, што ён будзе адмаўляцца, хлусiць. Ды не ж! Яна сама рассекла складаны для яго вузел. Вызвалiла ад страху, ад абавязку - ад усяго, што яго мучыла.

Ён спачатку прашаптаў:

- Я люблю яе, гэтую рыжую.

Потым паўтарыў голасна:

- Я люблю яе!

Потым закрычаў на ўсю прастору станцыi:

- Я лю-ю-блю я-е-е! Чу-у-еш?

Крык яго падхапiў блiзкi паравоз.

Нiнка зацiснула рукамi вушы i кiнулася прэч, як ад ашалелага. Пабегла. Пад яе нагамi загудзела, заляскатала жалезная ферма моста. Ёй здавалася, што ён усё яшчэ крычыць ёй услед гэтыя словы, са здзекам i радасцю. Не, ён не крычаў. Ён iшоў павольна, праводзiў рукой па мокрай парэнчы i, шчаслiва ўсмiхаючыся, шаптаў:

- Я люблю яе. Я люблю яе.

Зося яшчэ не спала. Чытала. Па прыездзе з бальнiцы яна глытала кнiгi з незвычайнай прагнасцю. I сама дзiвiлася: яна чытала i раней, але тады, хворай, кнiгi не давалi той радасцi i асалоды, што даюць цяпер. Тады яна проста чытала ад смутку, каб скарацiць час. А цяпер, чытаючы, жыла, весела i хораша.

Маша скiнула ў калiдорчыку палiто, увайшла ў пакой, правяла гарачымi далонямi па халодным твары i гучна засмяялася.

Зося адарвалася ад кнiгi, са здзiўленнем паглядзела на сяброўку:

- Чаму ты?

- Там, у рамане, - кiўнула яна на кнiжку, - гэта, напэўна, называецца: ён папрасiў яе рукi.

- Хто?

- Тарас маёй.

Зося адчула, як ёкнула сэрца. Цяпер яна зразумела, чаму ў яе была трывога i насцярожанасць да Тараса. Яна баялася менавiта гэтага - што ён забярэ Машу. Яна баялася адзiноцтва. Дзiўна. Усяго некалькi месяцаў назад яна пазбягала людзей. А цяпер яе палохала думка, што яна можа застацца адна.

- Ты... згадзiлася?

- Ён чамусьцi спяшаецца. Заўтра ж, кажа, хадзем у загс. О не! Дай мне падумаць. Я кажу яму: дай мне падумаць да Новага года. Расчараваўся. Чаму яму загарэлася? - Яна скiнула чаравiкi, ускочыла на канапу, схавала акалелыя ногi пад коўдру... - Ты ведаеш, я праўда хачу падумаць. Тарас, напэўна, будзе найлепшы муж. Але ён вельмi правiльны. А я з ветрыкам. Ты ведаеш, мяне лiчаць сур'ёзнай, а я зусiм несур'ёзная. Вось я зараз падумала. Каб пасватаўся такi шалапут, як Славiк Шыковiч... Хоць якi з яго муж, дзiця горкае, i не з ветрыкам, а з завiрухай у галаве! Але я, напэўна, адразу згадзiлася б. Замуж дык замуж. Як у палонку. Адразу. З галавой. Бух - i ўсё. А з Тарасам гэта вельмi сур'ёзна. Я павiнна прыслухацца: цi ёсць у мяне тое каханне, якое патрэбна яму. Ты разумееш?

У знак сцвярджэння, што яна гэта добра разумее, Зося заплюшчыла вочы.

32

Шыковiч спадзяваўся, што пасля надрукавання артыкула ён не адаб'ецца ад тэлефонных званкоў, ад наведвальнiкаў. Званкi былi, але не тыя, якiх ён чакаў. Званiлi сябры. "Здорава, стары, напiсаў. Вiншую". Кiрыла злаваўся: хiба соль у тым, як напiсана! Званiлi чытачы. Большасць пыталася пра Зосю. Дзе яна цяпер, як адчувае сябе? Прасiлi перадаць ёй добрыя пажаданнi. Другiя пыталiся пра тое, пра што Шыковiч сам хацеў даведацца. Дзе яны, таварышы па барацьбе Савiча, Вакулавай, Васi? Жывыя сведкi? Няўжо ў горадзе нiкога не засталося? Няўмольны час! Скасiў людзей, разагнаў па свеце.

"Каб удалося ўцiснуць хоць невялiчкi артыкульчык у цэнтральную газету, можа, тады хто i адгукнуўся б", - думаў Кiрыла, седзячы ў кабiнеце рэдактара i сто першы раз пераглядаючы тыя тры нумары газеты, дзе быў змешчаны яго нарыс-артыкул аб падполлi.

Наконт артыкула званiлi рэдактару, таму Шыковiч i сядзеў гэтыя днi ў яго кабiнеце. Дарэчы, Жывiцкi грыпаваў i ў рэдакцыю не з'яўляўся. Падпiсваў газету дома. Шчыра кажучы, Кiрыла сам не разумеў, чаго ён чакае. Усё ўжо ясна. Садзiся, дапiсвай сваю аповесць, стаў апошнюю кропку i ляцi ў сталiцу, каб уладзiць яе ў часопiс. Але ў тым i бяда, што ў апошнi час, пасля, здавалася б, поўнага выяснення, у яго раптам як бы знiкла натхненне. Парадокс. I вельмi можа быць, што ён чакаў нечага такога, што зноў запалiла б яго.

Вось чаму, калi адчынiлiся дзверы рэдактарскага кабiнета i на парозе з'явiўся незнаёмы, Кiрыла адразу падумаў:

"Вось. Гэта ён".

Па нейкiх асаблiвых прыкметах, якiя нават цяжка растлумачыць, Шыковiч умеў беспамылкова пазнаваць пенсiянераў. Пра гэтага адразу падумаў: "Пенсiянер".


Иван Шамякин читать все книги автора по порядку

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Сэрца на далонi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Сэрца на далонi (на белорусском языке), автор: Иван Шамякин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.