My-library.info
Все категории

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
234
Читать онлайн
Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев

Позна ўжо. Iду дахаты. Неба адшугала зорамi i на зямлю пала суцемень. Падыходжу дахаты, бачу - пералазiць праз плот, пад самым маiм носам - з Агапкiнага двара Вусьцiн.

- Ты што тут робiш? (Мяне гэта нямала зьдзiвiла.)

- Нiчога. Хацеў да Агапкi - ня пушчае ў клець. Добра ты ёй мазгi закруцiў.

- Так табе й трэба. Не хадзi ў маю зону.

- Нiчога. Зайду яшчэ куды.

На гэтым мы разьвiталiся, i я пайшоў спаць.

Сон мой быў моцны, i я ня мог прачнуцца ранiцою - мацi ўзбудзiла мяне, калi сонца было ўжо досыць высока. Брыгадзiр не загадваў нам сёньня касiць. Мацi мне сказала - бацьку ён паслаў крыць страху, трэба рыхтаваць пуню пад сена, а мне наказаў iсьцi з дзявочай брыгадай сушыць сена, "вяршыць копы". "Вяршыць капу", завяршыць яе можа толькi мужчына - у яго ёсьць для гэтага адпаведны спрыт i дастаткова сiлы ў руках, каб закiнуць вiламi цi граблямi сена на самую макушку капы, надзець на яе шапку, завайстрыць, закруглiць верх гэтак, каб - на выпадак дажджу - ён абцякаў па бакох i не пранiкаў у сярэдзiну, iнакш - згнiе. Капа мусiць быць, як яечка. Па тым, як чалавек капнiць сена, стаўляе копы, вершыць iх, судзяць аб ягонай здатнасьцi, вызначаюць ягоную вартасьць. З гэтым мастацтвам я спраўляюся добра - ня ўпяршыню, i не баюся сплямiцца. Я цалкам задаволены сваiм сёньняшнiм прызначэньнем. Мацi падала сьнеданьне. Са мною абыходзiцца, як звычайна далiкатна-ўважлiва, але мне здаецца ня так свабодна, як раней: нешта ўсё-ткi ў ёй засталося ад маёй "афэры", i таго "нешта" яна ня можа перамагчы.

Я сьпяшаюся выйсьцi на вулiцу. Мяне, "вяршыцеля коп", чакала ўжо дзявочая брыгада. Я ў iх нiбы за брыгадзiра. Пабачыўшы мяне, невядома чаго - сьмяюцца, жартуюць. Яны - хто ў чым: у лёгенькiх, рознага колеру сукенках, у бязрукаўках, у прыгожа павязаных, таксама рознага колеру, хустках, з граблямi на плячох.

Рушылi ў Супырыцу, дзе мы ўчора з бацькам касiлi. У дарозе ўжо наганяе нас, таксама падкiдаць, сушыць сена, Агапка. Я ня надта рады бачыць яе тут таго глядзi, на людзях асаромiць.

Вось мы ўжо i ў Супырыцы. Ходзiм уперад i назад доўгай шарэнгаю падкiдваем, разьбiваем валы сена; сонца сьпякотнае дзень гарачы, але правеўны; граблi ходзяць у руках лёгка, прывычна, iдзем у вадзiн бок, потым у другi; пры завяртаньнi зьмяняецца i палажэньне рук на грабiльнiшчы: налягае на яго то правая, то левая рука, i так бясконца, пакуль не раськiдаем, не разаб'ём усiх пракосаў, што залеглi зялёнымi валамi-хвалямi на вялiкай - як вокам кiнуць прасторы; цяпер-жа няма ўжо палосак-шнуроў - калгас, бязьмежнае поле, шырыня, i дзеля гэтага здаецца - працы нiколi ня будзе канца, колькi нi рабi - усяго ня зробiш i, урэшце, табой апаноўвае якаясь нехаць, дармо, што ўзялiся напачатку шчыра, з энтузыязмам; пазьней энтузыязм гэты спадае; невядома адкуль у тваёй падсьведамасьцi паяўляецца сумлеў адносна калектыўнай працы. Хораша, прыгожа глядзець, як мы арудуем граблямi, спрытна, з усьмешкай i жартамi, але ўсё-ткi нам выдаецца наша праца як-бы ня цалкам сур'ёзнай, мы як-бы не працуем, а забаўляемся, як-бы на чужой, а не на сваёй палосцы. Гэта толькi так здаецца, што ў гурце праца спорная, на самай справе яна стратная. Але мы працуем заўзята. Дайшлi ўжо да калгаснай гранiцы - скончылiся пракосы-валуны. Заходзiм зноў, адкуль пачалi - павяртаць сена на другi бок; яно сохне хутка, неўзабаве можна будзе зграбаць, ссоўваць у копы.

Сонца ўжо на паўднi. Сена болей варочаць ня будзем, няхай паляжыць, падсохнець, а мы тымчасам папалуднуем, хто чым, хто што ўзяў з сабою. Сядзiмо гуртам. Каля мяне блiзка нiхто не садзiцца - ня ведаю, паважаюць, цi саромяцца. Мне, аднаму мужчыне сярод iх, нiякавата, i мае паводзiны ненатуральныя. З iмi мусiў-бы быць нехта баявейшы. Знайшлася адна, што зачапiла мяне:

- Узяў-бы ты каторую ды, адкацiўшыся трохi далей...

- Ну дык вазьмi i адкацiся, калi ўжо табе так засьвярбела, - ткнула ёй iншая.

- А табе не сьвярбiць?

- Засьвярбiць - знайду каго. Ня бойся.

Шчапiлiся самыя старэйшыя ў брыгадзе, пачалi адна адную выкрываць.

- Ты ўжо мела аднаго бугая. Хадзiў-хадзiў дый кiнуў, дык захацелася яшчэ.

- Хадзiў, ды не нахадзiў, а ты ўжо пасьпела ськiнуць i цяпер во зноў пуза падцягваеш, хаваесься.

Дзяўчаты прыцiхлi. Iм цiкава паслухаць пра грахi сваiх старэйшых кампанак. Праўда, некаторыя з iх затыкалi вушы - удавалi, што iм брыдка слухаць скаромнiну, цi мо й сапраўды iх чыстае, неспакушанае сэрца абаранялася ад нячыстасьцi.

Да мяне падыходзiць Агапка. Садзiцца.

- Во адна ўжо падсела. А што-ж? Сьмялейшая хутчэй даб'ецца.

Агапка, не зьвяртаючы ўвагi на рэплiку, пытаецца, цi яшчэ мне балiць.

- Ведаеш, ня можаш - не раздражняй. Але я не пра ета. Як думаеш - прыймуць мяне ў Менскi пэдтэхнiкум? Я не хацела-б быць настаўнiцай, але ў мяне малыя шансы паступiць яшчэ куды: ня вытрымаю ўступных экзаменаў. А ў пэдтэхнiкумах недабор, дык могуць узяць i мяне. Былi-б з табою ў вадным горадзе. А ў калгасе не хачу заставацца. Дык парадзь што-небудзь.

Я не спадзяваўся пабачыць Агапку такой разважлiвай. Пагадзiўся з ёю, што ёй лягчэй будзе паступiць у пэдтэхнiкум. Трэба хутчэй падаваць заяву.

Сонца здорава зьвярнула ўжо з паўдня. Трэба зграбаць сена, стаўляць копы.

От як-бы адкуль насунулася цямнуха ды пасыпала дожджыкам - узьнялiся-б угору граблi дый дахаты, i ўсё-б было з копамi.

Як цуда якое - на захадзе, сапраўды, паказалiся першыя, абрысы цёмнай хмары, што ўвачавiдкi павялiчвалася i, як пагроза, паволi сунулася з-за лесу на нас. Мы спахвацiлiся, кiнулiся зграбаць, дружна, пасьпешлiва. Мяне закiдваюць ахапкамi сена, падносяць да месца, якое я абiраю для капы. Капа вырастае ўвомiрг, я ледзьве пасьпяваю вяршыць, крычу, каб не рабiлi вельмi малых копаў - прагнiюць датла; зьмятаем, агаляем прастор за прасторам, а хмара - шырокая на паўнеба - усё блiжэй i блiжэй, чуцён ужо ейны дых; сьцiхла ўсё навокал, прырода стаiлася ў чаканьнi нечага няўнiкнёнага, пакорлiва аддаючыся таму, што мае вось-вось наступiць. I яно наступiла - залапатаў буйнымi кроплямi дождж, а мы ўсё яшчэ бяжым з ахапкамi сена, каб закончыць незакончаныя копы. Дождж ужо спаласаваў нашыя сьпiны i мы, мокрыя, хаваемся ў копы. Тулiмся адзiн да аднаго. Да нас у капу бяжыць i Агапка, ды ў нас няма ўжо мейсца, i яна, крутнуўшыся, шмыгнула недзе ў iншую капу.

Дождж усё ня сьцiхаў, спорны, цёплы, грыбны. Ды хмара, вытрэсеная ўжо, адыходзiць ад нас, кропячы наша нязгрэбенае сена. Шабаш. Вылазiм з копаў, радыя дажджу, што перапынiў нашую працу. Аж нечакана выблiснула як абмытае сонца, нiзкае i нейкае калматае. Але мы ўжо рушылi дахаты - што нам цяпер сонца: сёньня яно ўжо ня высушыць нашага сена.

Бацька ўжо быў у хаце - дождж прагнаў з страхi i яго. Мацi пайшла падглядаць у агародзе маладую бульбу на вячэру. Сястры яшчэ няма - яна чысьцiць з жанчынамi гумны, дождж iм не перашкаджае. А вось бачу iдзе i яна, радасная, з пiсьмом у руках - вiдаць, атрымала ад свайго Мiшкi, што працуе ў МТС, i ўсё ня прыяжджае дамоў, толькi сыпiць пiсьмамi. Пэўна, нехта ўручыў ёй пiсьмо, калi яна йшла дахаты i вось цяпер яна сьпяшаецца прачытаць яго, сеўшы ў кутку на свой ложак.

Сонца яшчэ не зайшло, хлiпае, разгарэўшыся, за пагоркам, гатовае схавацца за край зямлi.

У вакно, бачу, iдзе да нас Ягор з сваёю Эмай i Дусяй. Угледзеўшы iх, сястра, сьпяшаецца прыбраць на стале, змахнуць рушнiком на лаўках. Я здагадваюся - Ягор будзе запрашаць на вясельле. Ягоная-ж мацi гаварыла, дый сам ён, што вясельле мае адбыцца гэтай нядзелi. Хiма ня хоча, каб ейны сын ад'ехаў у свой Вiцебск, не паказаўшыся на людзях з сваёй суджанай, такой прыгожай i мiлай. Часу да нядзелi застаецца мала, i Хiма з сваiм Пiлiпам рыхтуюцца да ўрачыстасьцi, можна сказаць, дзень i ноч. Запрашаюць гасьцей сваякоў i несваякоў, знаёмых i незнаёмых, хочаць, каб вясельле было громкае, шумнае, на ўсю ваколiцу.

Ягор ужо на парозе. Убраны. Асаблiва Эма. Дуся таксама - у лёгкай, блакiтнага колеру сукенцы, зiхатлiвая, з заплеценымi коскамi. Прыйшла, каб пабачыць мяне? Прост у хату, у якой яна яшчэ нiколi ня была? Сэрца маё азвалася сполахам, радасьцяй i нейкiм спадзяваньнем. Учора на мосьце, як разьвiтвалiся, яна падала мне сваю руку, i я пачуў, як па ёй прабег ток, ад чаго ў мяне закружылася галава i перарвалася на iмгненьне сьвядомасьць. Я не магу цяпер спакойна затрымаць на ёй свайго погляду: яна глядзiць на мяне, як iконка. Ягор знаёмiць бацьку i сястру з сваёй нявестай. Мая сястра - Дар'я запрашае гасьцей садзiцца, яны дзякуюць, гавораць, што яны не надоўга. Тымчасам прыходзiць з агароду i мацi. Ягор пачынае запрашаць, саромячыся, з нейкай няпэўнасьцяй у голасе. Просiць нас усiх ушанаваць сваёй прысутнасьцяй ягонае "ачалавечаньне". Бацька й мацi падзякавалi за запросiны, але прыйсьцi не абяцалi: iм, старым, тырчэць на вясельлi не да твару. Людзi будуць сьмяяцца. Сястра палiчыла такi адказ ня надта ветлiвым, i каб Ягор з Эмай не пакрыўдзiлiся, усяляк старалася згладзiць адмову бацькоў, распачала гутарку з Эмай, пыталася, як iм жывецца ў Вiцебску, нарэшце запрасiла гасьцей прысесьцi на хвiлiнку за стол, i калi тыя "прыселi", спахвацiлася, што гасьцей няма чым частаваць. Вячэра яшчэ не гатова, а таго, што належалася-б у такiм выпадку пiтва - у хаце, сястра ведала, няма. На дапамогу ёй прыйшла мацi - прынесла некалi прыхаванага ёю паўлiтра самагонкi. Бацька запалiў над сталом лямпу, як выглядала - задаволены такому выхаду з палажэньня. Бацька чокнуўся з Ягорам, пажадаўшы яму шчасьлiвага сужэнства. Сястра i Эма толькi дакранулiся да сваiх шклянак. Мацi пачала нешта падаваць на стол, але за гутаркай госьцi стравай надта ня цiкавiлiся - гутарылi трох: Эма, сястра i Дуся. Яны, здавалася, склалi нейкую iнтымную змоўнiцкую фракцыю. Дуся моўчкi, напружана слухала сваiх старэйшых субяседнiц, выглядала - спасьцiгала, вучылася ў iх.


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.