My-library.info
Все категории

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
192
Читать онлайн
Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) краткое содержание

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Стефан Гайм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Стефан Гайм
Назад 1 ... 46 47 48 49 50 51 Вперед

I я ведаю, што ён думае пра сьмерць, якою ён памёр на крыжы, i як я яго прагнаў ад маiх дзьвярэй, бо ён адмовiўся ад барацьбы; а цяпер ён змагаўся, i гэта зноў жа было ня больш, чым пстрычка ў пустату. Рабi, сказаў я i схапiў яго за руку, далiкатную, як у жанчыны, рабi, можа так стацца, што сёньня ты выбавiў самога сябе.

I было там шкляное мора, якое рассыпалася, i выспы, якiя апусьцiлiся, быццам iх нiколi й ня было, i горы, якiя распалiся як вялiкiя гурбы пяску, i зямля гарэла з аднаго краю ў другi; а людзi ўцякалi ў пячоры ў скалах i шылiся ў шчылiны муроў, i там заставала iх сьмерць, i яны ператваралiся ў ценi на сьцяне. I зоркi ў агнi ападалi зь неба й расчынялi калодзежы прорваў, зь якiх падымаўся атрутлiвы чад i подых спусташэньня, i ўсё, што яшчэ заставалася стаяць, з грукатам лопалася. Але рабi ўсё яшчэ парываўся наперад, i воiнствы яго за iм, шукаючы нябеснага Ерусалiма, якi зь ясьпiсу й шчырага золата й мае дванаццаць брамаў, тры на поўнач i тры на поўдзень, тры на ўсход i тры на захад, i над iмi вялiкi храм зь белага мармуру, у Сьвятая Сьвятых якога на адзiнокiм троне сам Бог, якому пакланяюцца й моляцца ў вякi вякоў праведнiкi, якiя носяць Яго пячатку на лобе; але нiдзе не знайшлося такога горада, як высока нi парываўся рабi са сваiмi сонмамi, з аднаго неба на другое вышэйшае, i ўздоўж i ўпоперак, пакуль на ноздрах ня выступiў шум i плямiсты пот на баках коней чатырох цёмных вершнiкаў i на баках коней ордаў Гога й Магога й нават упанцыраваная шаранча змардавалася i зьвер зь сямю галовамi й дзесяцьцю рагамi пачаў расслабляцца й пахiбныя анёлы ў сваiм шматфарбным адзеньнi як i астатнi пешы люд, што падняўся з магiлаў, i ўсе наракалi, як народ Iзраiля пасьля саракагадовага блуканьня па пустынi. Тут нарэшце зацугляў рабi белага каня i выпрастаўся ў сядле й сказаў усяму народу: Гэты Бог нiдзе; ён разьбiты разам са Сваiмi анёламi й духамi, i ўцёк, i я, Сын чалавечы - цяпер Бог замест Яго, i я хачу рабiць тое, у чым Ён запрысягнуўся, але нiколi ня выканаў; я хачу стварыць новае неба й новую зямлю, у iх павiнны цараваць мiр i справядлiвасьць, i iльвы ляжацьмуць каля авечак, i чалавек ня будзе ўжо ворагам чалавеку, а рука ў руцэ хадзiцьмуць пад маiм сонцам i ў цянi майго саду.

Але я, Агасфэр, бачыў, як чатыры вершнiкi ляпалi сябе па сьцёгнах ад унутранай гарачнасьцi й як сем галоваў Антыхрыста бляялi, ашчэрыўшы зубы, i я чуў, як падымалася нараканьне сярод ордаў Гога й Магога й сярод пахiбных анёлаў i сярод iншага пешага люду, быццам яны ня верылi сваiм вушам; але перш чым мог выбухнуць вялiкi рогат пекла, якi запоўнiў бы нябёсы, ад першага неба да сёмага, з такой утапiчнай лухты, гля! перад намi стаiць ужо старац-пiсец Кнiгi жыцьця i маўляе: Ты прыйшоў, мой сыне, разам з усiмi гэтымi мяняць сьвет паводле твайго вобразу?

I падняў рабi руку, каб адмахнуцца ад старога так, як адмахваюцца ад настырнай мухi; а той сказаў: Ты забываеш, мой сыне, што твой вобраз ёсьць i мой вобраз, бо ты неаддзельны ад мяне, як нiхто iншы.

I падняў рабi меч, каб забiць старца; а той раптам пачаў расьцi й расьцi й зрабiўся вялiзарны й стаяў нагамi на разбуранай зямлi, галава высока ў воблаках, i падняў руку Сваю, якая была рукою, у якой ён калiсьцi трымаў усё створанае Iм разам са Сваiмi анёламi i ўсiмi сузор'ямi й з Адамам, i прагучаў голас, якi быў мацнейшы за самы моцны гром i разам з тым як шалясьценьне ветрыку ў лiсьцi, i сказаў слова, толькi гэта адно, менавiта Сваё iмя, iмя Бога, нявымоўнае, таямнiчае, сьвятое.

I ўсе застылi, быццам маланкай працятыя, чатыры цёмныя вершнiкi, i орды Гога й Магога зь iх сернiстымi й чырвонымi й чорнымi й буланымi коньмi, i шаранча зь iх як бы прарэзанымi вачыма, вогнеплявальнымi хобатамi, i зьвер зь сямю галовамi й дзесяцьцю рагамi й пахiбныя анёлы, i пешы люд, якi паўстаў з магiлаў са сваiмi пошасьцямi й сваiмi скалечанымi чэлесамi, i пачалi растварацца перад маiмi вачыма й расплывацца й распластвацца, пакуль ужо нiчога не засталося апрача вялiкай пустаты й прасторы, ў якой пустата пашырылася, разышлася, i ў гэтай пустаце постаць рабi, без скакуна, бязь меча, маленькая i кволая i пакутлiвая, якiм ён i быў, калi сустрэўся са мною ў пустынi, i зусiм адзiнокi. I я здалёку чуў яго сьмех, якi я ведаў, i гэта было ўсё, што засталося ад валадара глыбiняў i вялiкага барацьбiта супроць парадку, анёла Люцыпара.

Мы падалi, рабi й я.

Мой вечны браце, кажа ён, не пакiдай мяне.

I паклаў я галаву сваю яму на грудзi, так як быў зрабiў гэта на яго апошняй вячэры, i ён пацалаваў мяне ў лоб i абняў мяне й сказаў, што я плоць ад яго плоцi, i як цень, якi належыць яму, як другое ягонае Я. I мы аб'ядналiся ў любовi й сталi адно.

I як ён i Бог былi адно, так i я стаў з Богам адно, адна йстота й сутнасьць, адна вялiкая думка, адна мара.

Назад 1 ... 46 47 48 49 50 51 Вперед

Стефан Гайм читать все книги автора по порядку

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке), автор: Стефан Гайм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.