My-library.info
Все категории

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке). Жанр: История издательство -, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
-
ISBN:
-
Год:
-
Дата добавления:
27 январь 2019
Количество просмотров:
131
Читать онлайн
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Акиньчиц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info
Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Акиньчиц

Вясною 1521 году Марцiн Лютар па загаду iмпэратара зьявiўся на Вормскiм сойме (сходзе нямецкiх князёў i прадстаўнiкоў гарадоў). Ад яго зноў запатрабавалi адрачэньня ад сваiх тэзiсаў. Тады Лютар, нагадаўшы, што папа i саборы неаднойчы памылялiся, абвесьцiў, што калi яго не пераканаюць на падставе Бiблii, ён не адмовiцца ад выказаных думак: "На гэтым я стаю, я не магу iнакш. Няхай дапаможа мне Бог". Iмпэратар нiчым ня змог аспрэчыць рэфарматара, аднак прысудзiў яго на выгнаньне. Тады саксонскi курфюрст Фрыдрых Мудры, якi спрыяў Лютару, схаваў яго ў замку Вартбург. Там Марцiн Лютар пачаў сваю працу над перакладам Бiблii на нямецкую мову. У верасьнi 1522 году зьявiўся ў продажы Новы Запавет у яго перакладзе. Нягледзячы на вялiкi наклад i завялiкую цану ў паўтары дукаты, усе асобнiкi раскупiлi за два месяцы, i каб хоць неяк задаволiць попыт, на працягу двух гадоў выйшла 70 выданьняў гэтага перакладу. У 1534 годзе зьявiлася поўная Бiблiя на нямецкай мове. Яе папулярнасьць была такой вялiзарнай, што нават каталiцкiя друкарнi выдавалi гэты пераклад. Да сёньняшняга дня Бiблiя ў перакладзе Марцiна Лютара зьяўляецца найпапулярнейшым нямецкiм перакладам Сьвятога Пiсьма. Больш таго, гэты пераклад стварыў i ўнармаваў сучасную нямецкую мову, зьяўляючыся найбольшым нямецкiм празаiчным творам.

Але ня толькi перакладамi i рэлiгiйнымi трактатамi Марцiн Лютар абнаўляў царкву. Ён пiсаў таксама песьнi, якiя сьпявалi па ўсёй Нямеччыне i за яе межамi. Ягоныя псальмы распаўсюджвалi Эвангельле хутчэй за ягоныя пропаведзi. Марцiн Лютар зрэфармаваў таксама лiтургiю, праводзячы яе на нямецкай мове i ставячы ў яе цэнтры пропаведзь Слова Божага.

Вучэньне Лютара можна абагульнiць наступнымi прынцыпамi:

1. Sola gratia — толькi ласка Божая. Чалавек сваiмi ўласнымi намаганьнямi нiяк ня можа заплацiць за свае грахi. Бог Сам вырашыў гэтую праблему, паслаўшы Свайго Сына Iсуса Хрыста, Якi Сваёй сьмерцяй заплацiў за кожнага грэшнiка. Чалавек нiчым не заслужыў свайго выратаваньня, гэта iнiцыятыва мiласэрнага Бога.

2. Sola fides — толькi вера. Адказам чалавека на Божую iнiцыятыву павiнна быць вера. Вера — гэта прыняцьцё таго, што Бог ужо зрабiў для кожнага чалавека. Чалавек сам па сабе ня можа быць праведным. Праведнасьць зьяўляецца дарам ад Бога, якi прыходзiць толькi празь веру.

3. Sola Scriptura — толькi Сьвятое Пiсьмо. У Бiблii Бог адкрывае Свой плян, якi мае для кожнага чалавека i для сьвету. Бiблiя зьяўляецца адзiным крытэрам, якi паказвае Божыя стандарты для кожнай сфэры жыцьця чалавека.

4. Sola Christo — толькi Хрыстос. Няма iншага шляху выратаваньня чалавека, як толькi вера ў Iсуса Хрыста. Верыць у Хрыста — гэта значыць iмкнуцца жыць жыцьцём Сына Божага. Насьлядаваньне Хрыста зьяўляецца сутнасьцю хрысьцiянскага жыцьця.

Рэформы, пачатыя Марцiнам Лютарам, ахапiлi ўсю Эўропу. У 1526 годзе Альбрэхт Гогенцольлерн абвесьцiў лютаранства афiцыйным веравызнаньнем Прусii. У гэты самы час Швэцыя вяла змаганьне за вызваленьне ад дацкага панаваньня, i змагары за незалежнасьць iшлi пад штандарамi Рэфармацыi, ствараючы лютаранскую царкву ў сваёй краiне. У 1529 годзе нямецкiя князi на iмпэратарскiм сойме ў Шпэеры выступiлi з пратэстам супраць пастановаў, скiраваных на забарону рэфармацыйнага руху. З гэтага часу пасьлядоўнiкаў Рэфармацыi сталi называць пратэстантамi.

У 1518 годзе рух Рэфармацыi ахапiў Швайцарыю. Гэтая горная краiна ўяўляла сабою саюз вольных кантонаў, кожны зь якiх быў малою рэспублiкаю. З тых часоў, калi швайцарцы, абараняючы незалежнасьць сваёй краiны, разьбiлi славутыя аддзелы бургундзкiх рыцараў, усе эўрапейскiя валадары запрагнулi мець у сваiм войску швайцарскую пяхоту. Маладыя людзi з альпiйскiх вёсак iшлi ў чужаземныя войскi i сотнямi гiнулi на палях бiтваў. Лямантам у пустынi стаў голас Ульрыка Цвiнглi, патрыёта i рэфарматара, якi з амбоны катэдральнага касьцёлу ў Цюрыху выступiў супраць наёмнай службы, нязгоднай з хрысьцiянскай маральнасьцю. Абвяшчаючы, як i Лютар, збаўленьне празь веру, Цвiнглi выступiў таксама супраць iндульгенцыяў, заклiкаючы выгнаць з гораду тых, хто прадае адпушчэньне грахоў, як ашуканцаў i махляроў, i сьцьвердзiў, што толькi Бiблiя ўтрымлiвае прынцыпы, абавязковыя для кожнага хрысьцiянiна. У хуткiм часе рада Цюрыху абвесьцiла пра пераход кантону на бок Рэфармацыi. Замест незразумелай лацiны ў царкоўных пропаведзях загучала родная мова. Цюрыхскiя цэрквы пазбавiлiся алтароў, абразоў, статуяй i сталi дамамi малiтвы. Надаючы царкве першасны вобраз, Цвiнглi арганiзаваў самакiраваньне ў царкоўных супольнасьцях.

Рэформы Цвiнглi прынялi найбольш перадавыя кантоны Бэрн, Базэль, Цюрых. Але спроба распаўсюдзiць Рэфармацыю на ўсю краiну сустрэла ўпарты супрацiў так званых «старых» кантонаў, якiя мелi немалы даход з наёмнай службы швайцарцаў. Спрэчка пра веру сталася спрэчкаю пра далейшыя шляхi разьвiцьця краiны. Гэта прывяло да вайны. 12 сьнежня 1531 году ў бiтве пры Капэлi цюрыхскi аддзел у 1 800 ваяроў быў разьбiты 8-тысячнай армiяй, сабранай старымi кантонамi. Паранены Цвiнглi трапiў у рукi ворагаў, якiя прапанавалi яму захаваць жыцьцё, калi ён вырачацца сваёй веры, але Цвiнглi адмовiўся i быў забiты.

Аднак сьмерць Цвiнглi не спынiла Рэфармацыю ў Швайцарыi. Яе працягнуў iншы рэфарматар — Жан Кальвiн. Пакаяўшыся ў 1534 годзе, ужо ў 1536 годзе ён скончыў трактат "Хрысьцiянскае выхаваньне", названы гiсторыкамi "кнiгаю, якая мела найбольшы ўплыў на тэалёгiю ў гiсторыi Царквы" i "клясычным тэкстам францускай мовы". Жан Кальвiн вярнуў хрысьцiянству праўду, што кожны чалавек створаны Богам для нейкай канкрэтнай мэты, i сэнсам яго жыцьця зьяўляецца знайсьцi i рэалiзаваць Божы плян. Грэх зрабiў чалавека няздольным ажыцявiць сваё прызначэньне, але Хрыстос вызвалiў яго з гэтай няволi i даў яму шанец рэалiзавацца. Толькi дзякуючы веры ў Хрыста чалавек можа стаць самiм сабою i дасягнуць сваёй мэты. У тым жа 1536 годзе Кальвiн быў запрошаны ў Жэневу, вялiкi горад, поўны распусты i п'янства. Два гады змагаючыся з немаральнасьцю i духоўнай абыякавасьцю жэнеўцаў, рэфарматар адмовiўся рабiць ламаньне хлеба, калi жыхары гораду не пакаюцца ў сваiх грахах. Рада Жэневы ў адказ пастанавiла выгнаць занадта радыкальнага прапаведнiка. Аднак праз тры гады жэнеўскiя месьцiчы зноў запрасiлi Кальвiна да сябе, i ў хуткiм часе сьвет убачыў прыклад зрэфармаванага гораду. Вулiцы Жэневы сталi бясьпечныя нават уначы, i iдучы па iм, ня трэба было баяцца, што нехта вылье памыi на галаву або пачне чапляцца нейкi п'янiца. Апошнi шынок, дзе прадавалi вiно гарадзкiм алькаголiкам, зачынiўся тры гады таму, а ягоны гаспадар зьехаў у Францыю, дзе людзям яшчэ патрэбна вiно, каб уцячы ад праблемаў у сям'i цi ад безнадзейнасьцi жыцьця. Каля кожнага дому чыста прыбрана, бо кожная вулiца мае адказнага, якi глядзiць за парадкам i мае права штрафаваць таго, хто ператварае сваё жытло ў сьметнiк. Квартал гарадзкой басоты цяпер не пазнаць: адзiн стаў майстрам, другi працуе ў друкарнi, а Жан Дзiвак стаў банкiрам. Банк яго пакуль што невялiкi, але хто ведае, што будзе праз пару дзесяткаў гадоў. Кожны грош палiчаны i не iдзе абы-куды, але пускаецца на разьвiцьцё справы. У нядзелю горад пусьцее, бо кожны сьпяшаецца ў царкву, трымаючы пад пахаю Бiблiю.

Сваiм вучэньнем Жан Кальвiн iмкнуўся выхаваць моцных людзей, якiя не хiстаюцца, але супрацоўнiчаюць з Богам i выконваюць Яго волю. Дзеля гэтага на пропаведзях ён вучыў карыстацца бiблiйнымi прынцыпамi ў штодзённым жыцьцi, дзеля гэтага заклаў у Жэневе мноства пачатковых школаў i адкрыў Акадэмiю, дзеля гэтага арганiзаваў жыцьцё царквы так, каб кожны вернiк нёс адказнасьць за яе служэньне. Чэрпаючы зь Бiблii iдэалы самакiраваньня, Кальвiн вучыў, што каралi пастаўленыя Богам над народам як кара за чалавечыя грахi, i сьцьвярджаў, што Бог можа навучыць народных прадстаўнiкоў абыйсьцiся без манарха i, узяўшы ўладу ў свае рукi, рабiць Божыя справы.

Ня дзiўна, што ўдзельнiкi вайны за незалежнасьць Галяндыi, змагары Слаўнай рэвалюцыi 1648 году ў Англii, перасяленцы ў ангельскiх калёнiях у Паўночнай Амэрыцы называлi жэнеўскага рэфарматара сваiм духоўным бацькам. Ягоныя iдэi сталiся асновай сёньняшняга грамадзтва, таму гiсторыкi ў адзiн голас называюць Кальвiна "заснавальнiкам новай цывiлiзацыi".

Рэфармацыя кардынальна зьмянiла аблiчча Эўропы. Калi ў Сярэднявеччы паўночныя краiны былi без параўнаньня больш бедныя i адсталыя, чым Iталiя, Францыя, Гiшпанiя, то пасьля Рэфармацыi ўсё стала дакладна наадварот. Паўночныя краiны, прыняўшы Рэфармацыю, пачалi iмклiва разьвiвацца, i ня гледзячы на менш спрыяльныя прыродныя ўмовы, хутка багацелi, а краiны Паўднёвай Эўропы паступова ставалiся беднымi i адсталымi на фоне сваiх паўночных суседзяў. Шэраг нямецкiх земляў, а таксама Швайцарыя пачалi перажываць iмклiвы эканамiчны ўздым. Галяндыя, напалову затопленая, зьнiшчаная саракагадовай вайной за незалежнасьць, ужо празь пяцьдзесят гадоў становiцца цэнтрам мiжнароднага грашовага рынку, дзяржавай, зь якой усе мусяць лiчыцца. У Швэцыi ўцекачы-пратэстанты зь iншых краiнаў Эўропы сталi распачынальнiкамi эканамiчных i палiтычных пераўтварэньняў, якiя стварылi з краiны дзiкiх вiкiнгаў адну з самых уплывовых дзяржаваў. У Англii Слаўная рэвалюцыя 1648 году, асноўнай сiлай якой былi пурытане — ангельскiя кальвiнiсты, стала пачаткам сусьветнага панаваньня Брытанii. Пазьней рух мэтадыстаў прадухiлiў у Англii паўтарэньне падзеяў Францускай рэвалюцыi 1789 году i зрабiў Англiю "майстэрняй сьвету". Фэнамэнальная гiсторыя Злучаных Штатаў Амэрыкi непарыўна зьвязаная зь дзейнасьцю эвангельскiх мiсыянэраў i разьвiцьцём эвангельскiх цэркваў. Сацыёлягi сьцьвярджаюць, што фармаваньне рынкавай эканомiкi бярэ свой пачатак з Рэфармацыi, якая сфармавала так званую "пратэстанцкую этыку", паводле якой каштоўнасьць чалавека вызначаецца якасьцю яго працы. Такi падыход да працы стварыў падставы сёньняшняга дабрабыту заходняй цывiлiзацыi.


Станислав Акиньчиц читать все книги автора по порядку

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Залаты век Беларусi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Залаты век Беларусi (на белорусском языке), автор: Станислав Акиньчиц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.