My-library.info
Все категории

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке). Жанр: История издательство -, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
-
ISBN:
-
Год:
-
Дата добавления:
27 январь 2019
Количество просмотров:
131
Читать онлайн
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Акиньчиц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info
Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Акиньчиц

Чаму гэта адбылося? Чаму Рэфармацыя, так хутка i так паўсюдна ахапiўшая Вялiкае Княства, пачала iмклiва губляць пазыцыi? Можна выказваць розныя меркаваньнi, але нават не праводзячы спэцыяльных дасьледваньняў магчыма назваць асноўныя прычыны падобнай сытуацыi. Па-першае, войны з Маскоўскай дзяржавай аслабiлi Вялiкае Княства i прымусiлi шукаць больш цеснага саюзу з Польскiм Каралеўствам, адкрываючыся такiм чынам на ўсялякiя ўплывы свайго саюзьнiка. Перамога Контррэфармацыi ў Польшчы прадвызначыла падобныя працэсы i ў Вялiкiм Княстве. Другой, ня менш важнай прычынай адступленьня Рэфармацыi была несалiдарнасьць рэфарматараў. Багаслоўскiя канфлiкты разьдзялялi эвангельскiх хрысьцiянаў, якiя часта лiчылi важнейшым давесьцi, што iншыя рэфарматары памыляюцца, чым у адзiнстве выступаць супраць агульнага працiўнiка. Акрамя таго ў грамадзкiх i палiтычных пытаньнях эвангельскiя хрысьцiяне, у адрозьненьнi ад iхнiх братоў па веры ў iншых краiнах Эўропы, не выступалi адзiным фронтам, i таму часта не маглi абаранiць свае правы або дамагчыся выгаднага для сябе рашэньня цi разьвiцьця падзеяў. Такая нязгода мiж прыхiльнiкамi Рэфармацыi кантраставала з багаслоўскiм i арганiзацыйным адзiнствам, якое дэманстравала каталiцкая царква i якое iмпанавала шляхце. Яшчэ адной прычынай перамогi Контррэфармацыi ў Вялiкiм Княстве стала малая ўвага, якую ў апошнiя дзесяцiгодзьдзi XVI стагодзьдзя рэфарматары надавалi сваiм служыцелям. Адукаваныя, сусьветна вядомыя мiнiстры, такiя як Волан, Судровiй, Ласiцкi, не пакiнулi пасьля сябе настолькi ж адукаваных i руплiвых настаўнiкаў. Езуiцкая прапаганда выстаўляла эвангельскiх служыцеляў нiкчэмнымi людзьмi, а самiм рэфарматарам не хапiла мудрасьцi сур'ёзна заiнвэставаць у тое, каб падняць статус мiнiстраў свайго вызнаньня ў грамадзтве. У вынiку на пачатку XVII стагодзьдзя рэфармацыйны рух адчуваў вялiзарную нястачу служыцеляў, i дзесяткi збораў былi зачыненыя з-за банальнай адсутнасьцi пастара. Вернiкi, ня маючы духоўнай апекi з боку сваiх мiнiстраў, лёгка знаходзiлi яе з боку каталiцкiх сьвятароў i прымалi вучэньне i практыкi каталiцкай царквы.

Вялiкае Княства ўсё больш адыходзiла ад бiблiйных прынцыпаў, i гэта выяўлялася на ўсiх узроўнях грамадзкага жыцьця. Перасьледваньнi дысыдэнтаў, распачатыя ў краiне, захiсталi мараль грамадзтва. Калi ты можаш рабаваць, зьбiваць, зьдзеквацца з суседа, бо ён верыць ня так, як ты, то што можа табе перашкодзiць рабiць тое самае ў адносiнах да любога iншага чалавека. Iмклiвае падзеньне маралi стала характэрнай рысай пачатку XVII стагодзьдзя. Усё гэта выклiкала крызыс палiтычнай сыстэмы краiны. Дзеячы Рэфармацыi XVI стагодзьдзя, якiя стварылi канстытуцыйны лад Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, маглi паўтарыць словы, сказаныя праз 200 гадоў Джэймсам Мэдысанам, адным са стваральнiкаў Канстытуцыi ЗША: "Мы паставiлi будучыню ўсiх нашых палiтычных установаў у залежнасьць ад здольнасьцi чалавецтва да самакiраваньня, ад здольнасьцi ўсiх разам i кожнага з нас кiраваць самiм сабою, стрымлiваць сябе, кiруючыся дзесяцьцю прыказаньнямi Божымi". Калi грамадзяне краiны ў значнай сваёй частцы кiравалiся ў жыцьцi Божым Словам, а не сваiмi жаданьнямi, краiна разьвiвалася i была прыкладам для ўсяго сьвету. Калi грамадзтва адыйшло ад Бiблii, ад Эвангельля, краiна пачала скатвацца ў хаос i бязладзьдзе. У 1573 годзе пад час першых выбараў караля на элекцыйным полi некалькi тыдняў стаяла 50 тысячаў збройнай шляхты, якая сабралася з усёй Рэчы Паспалiтай, каб выбраць сабе манарха. I за гэты час ня стрэлiла нiводная стрэльба, нiводзiн шляхцiч ня бiўся на шаблях з другiм. У канцы панаваньня Жыгiмонта Вазы не было такога сойму цi павятовага соймiку, калi б асабiстыя цi палiтычныя пытаньнi не вырашалiся з ужыцьцём сiлы. Кароль першы даў прыклад беззаконьня сваiм падданым, адкрыта парушаючы пастановы Варшаўскай канфэдэрацыi i падтрымлiваючы ўсякiя перасьледваньнi эвангельскiх хрысьцiянаў. Як зьнешняя, так i ўнутраная палiтыка Рэчы Паспалiтай характарызавалася тым, што iдэалёгiя Контррэфармацыi была ня толькi па-над маральлю, але i па-над здаровым сэнсам. Жыгiмонт Ваза, жадаючы пашырыць уладу каталiцкай царквы, распачаў вайну Рэчы Паспалiтай са Швэцыяй, вайну, непатрэбную нiкому, апрача Рыму. Палаючы гэтым жа жаданьнем, кароль падтрымаў маскоўскую авантуру Iлжэдзьмiтрыя, iдучы насуперак волi сэнату i грамадзтва Рэчы Паспалiтай. Безсэнсоўныя войны з суседзямi, рэлiгiйныя нецярпiмасьць унутры краiны, безадказнасьць на дзяржаўным узроўнi вось вынiкi караляваньня вялiкага князя i караля Жыгiмонта Вазы, "слугi дактрынаў", як назвалi яго сучасьнiкi. Калi ў 1632 годзе Жыгiмонт Ваза памёр, "увесь сойм, сэнат i народ больш занятыя былi змаганьнем са сваiмi суайчыньнiкамi, заражанымi герэзiямi, чым бясьпекай i цэласнасьцю Бацькаўшчыны, чым выбарамi новага валадара", — пiсаў да папы рымскага канцлер каронны Ежы Асалiнскi.

Залаты Век адыйшоў у гiсторыю…

У сярэдзiне XVII стагодзьдзя выбухнулi бомбы, закладзеныя недальнабачнай палiтыкай Жыгiмонта Вазы. Украiну ахапiла казацкае паўстаньне на чале з Багданам Хмяльнiцкiм, Польскае Каралеўства заатакавалi швэды, а Масква кiнула свае войскi на Вялiкае Княства. Рэч Паспалiтая, ня маючы грошаў у дзяржаўным скарбе, магла спадзявацца толькi на мужнасьць i пасьвячонасьць сваiх грамадзянаў, але панаваньне Жыгiмонта Вазы, а пасьля яго сына, Уладзiслава, зрабiлi тое, што гэтага акурат i не хапала. Падзеi вайны 1654–1667 гадоў былi катастрафiчнымi для Вялiкага Княства. Амаль уся краiна была акупаваная маскоўскiм войскам, Вiльня была захоплена i спалена. Брандэнбургскi пасол Лазар Кiтэльман, якi ў той час прыехаў да цара Аляксея ў Вiльню, убачыў жахлiвае вiдовiшча: "Усе гарады i вёскi былi спаленыя; кучамi ляжалi трупы пабiтага мiрнага лiцьвiнскага насельнiцтва, таксама жанчын i дзяцей, непахаваныя i загнiлыя". Маскоўская агрэсiя каштавала Беларусi стратай больш чым паловы жыхароў. Кожны другi беларус загiнуў у гэтай вайне, названай Патопам, на месцы гарадоў засталiся толькi попел i чорнае вугольле. Толькi на пачатку XIX стагодзьдзя колькасьць жыхароў Беларусi дасягнула ўзроўню першай паловы XVII стагодзьдзя. Вайна зьнiшчыла практычна ўсё мяшчанства. Зьнiк цэлы пласт рамесьнiкаў, прадпрыймальнiкаў, гандляроў. Калi ў Магiлёве ў 1645 годзе было каля 2 тысячаў рамесьнiкаў, дык у 1745 годзе iх было толькi 45. Дэмаграфiчная катастрофа i эканамiчны заняпад краiны суправаджалiся культурным крызысам ў грамадзтве. Магнаты i шляхта выракалiся свайго грунту запусьцелага краю, адкiнутага на стагодзьдзi назад. Усё цяжэй было гаварыць пра нейкую самастойнасьць Вялiкага Княства ў складзе Рэчы Паспалiтай. Усё часьцей, гаворачы пра сваё паходжаньне, беларуская арыстакратыя ўжывала словы "Gente Lithuanae, natione Polonae" (лiцьвiн родам, польскай нацыi). Урэшце пастанова сойму 1696 году надала польскай мове статус дзяржаўнай у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм.

Пачынаючы з Паўночнае вайны Расея адкрыта пачала ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалiтай. Гаспадарчы заняпад, грамадзянскi разлад i сваволя шляхты ператварылi некалi магутную дзяржаву ў "карчму заездную" для сваiх суседзяў. У 1796 годзе "тры каранаваныя разбойнiкi": Расея, Аўстрыя i Прусiя падзялiлi памiж сабою Рэч Паспалiтую Двух Народаў. Вялiкае Княства Лiтоўскае перастала iснаваць як дзяржава i было ўключана ў склад Расейскай iмпэрыi. Нацыянальная апатыя, якая ахапiла нашае грамадзтва ў XVIII–XIX стагодзьдзях прывяла да таго, што яно згубiла сваё iмя, а разам зь iм i гiсторыю. З другой паловы XIX стагодзьдзя жыхароў колiшняга Вялiкага Княства Лiтоўскага сталi называць беларусамi, а назву «Лiтва» пачалi адносiць да балцкай Жамойцi. Блытанiна, якая ўзьнiкла ў сувязi з гэтым, да сёньняшняга дня перашкаджае беларусам адказаць на пытаньне "хто мы?" i знайсьцi сваё месца ў гiсторыi.

Дарожныя знакi гiсторыi

XVI стагодзьдзе, стагодзьдзе Рэфармыцыi перамянiла гiсторыю i сталася крынiцаю прагрэсу i блаславенства ў жыцьцi многiх народаў. Увесь сьвет глядзiць на гэты пэрыяд як на час, калi былi закладзеныя падвалiны сучаснай эканомiкi, палiтыкi, навукi i культуры. Для нашай краiны гэта таксама выключнае стагодзьдзе. Большасьць найважнейшых для Беларусi падзеяў i зьяваў сабраныя менавiта ў гэты час. У пэўным сэнсе мы — нацыя XVI стагодзьдзя.

Прыняўшы iдэi Рэфармацыi, зьвярнуўшыся да Бiблii i асабiстых адносiнаў з Богам, беларускае грамадзтва перажыло вялiзарны ўздым у самых розных сфэрах свайго жыцьця. Пачалi шырока распаўсюджвацца школьнiцтва i кнiгадрукаваньне, юрыдычныя i палiтычныя набыткi нашых продкаў нават сёньня выклiкаюць захапленьне. Параўноўваючы разьвiцьцё розных краiнаў Эўропы XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Беларусь — Вялiкае Княства Лiтоўскае iшла ў тым самым накiрунку, што i Англiя: такое самае абмежаваньне ўлады манарха, такое самае разьвiцьцё мясцовага самакiраваньня, такое самае прыняцьцё Рэфармацыi вышэйшымi слаямi грамадзтва, такая самая эканамiчная актыўнасьць магнатаў i шляхты (у Англii — лордаў i сквайраў). На ўсходзе Эўропы паўставала краiна, па сваiм культурным, эканамiчным i палiтычным патэнцыяле здольная ўплываць на ўвесь кантынэнт. Чаго вартае хаця б змаганьне за рэлiгiйныя правы гугенотаў у Францыi.


Станислав Акиньчиц читать все книги автора по порядку

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Залаты век Беларусi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Залаты век Беларусi (на белорусском языке), автор: Станислав Акиньчиц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.