My-library.info
Все категории

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке). Жанр: История издательство -, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
-
ISBN:
-
Год:
-
Дата добавления:
27 январь 2019
Количество просмотров:
131
Читать онлайн
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Акиньчиц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info
Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Акиньчиц

У той самы час Ян Радзiвiл, малодшы брат Чорнага, паехаў на лячэньне ў Iталiю. Па дарозе ён заехаў у Вiтэнбэрг i пазнаёмiўся там зь Фiлiпам Мэлянхтонам, вучнем i наступнiкам Марцiна Лютара. Пабыўшы некаторы час у сталiцы Рэфармацыi, Ян Радзiвiл прыняў эвангельскае вучэньне i стаў гарачым яго вызнаўцам. Наступныя два гады, якiя ён правёў у Iталii, толькi ўмацавалi Яна ў слушнасьцi зробленага выбару. Вярнуўшыся на радзiму, Ян Радзiвiл пачаў прапаведваць вучэньне Лютара сярод усiх сваiх шматлiкiх сваякоў. I хоць вiленскi бiскуп Павал Гальшанскi крывым вокам глядзеў на дзейнасьць маладога рэфарматара, нiчога зрабiць яму ня мог. Тым больш, што да Рэфармацыi пачаў схiляцца дзядзька Радзiвiлаў, найбагацейшы магнат Вялiкага Княства, Станiслаў Кежгайла.

Але лявiна падзеяў, актыўным удзельнiкам якiх стаў Мiкалай Чорны, адцягнула яго ад прыняцьця акрэсьленай духоўнай пазыцыi. Напружаны Берасьцейскi сойм, агiтацыя за Жыгiмонта Аўгуста, пасада маршалка, пасольствы, паседжаньнi паноў рады, патаемны шлюб Жыгiмонта Аўгуста i Барбары Радзiвiл, сьмерць Жыгiмонта Старога i каранацыя Жыгiмонта Аўгуста, каранацыя Барбары, дзеля якой Мiкалай Чорны вымушаны быў больш за год пераадольваць супрацiў магнатаў Польскага Каралеўства, шлюб з Альжбэтай Шыдлавецкай, атрыманьне тытулу князя, выправа супраць крымскiх татараў на Валынь. Здаецца, што няма часу, каб спынiцца i задумацца.

У 1551 годзе раптоўна памiрае стрыечная сястра Мiкалая Радзiвiла, каралева Барбара. Празь некалькi месяцаў адыходзiць у вечнасьць малодшы брат Ян. Сьмерць блiзкiх людзей заўсёды прымушае чалавека думаць аб сэнсе жыцьця… Мiкалай Чорны затрымаўся ў сваёй дзейнасьцi. "Чалавек — як трава, i ўсякая слава ягоная — як краска травы, засохла трава, i краска апала; але Слова Госпада трывае вечна", — прыйшлi на памяць словы зь Бiблii, якая з новай сiлай пачала прыцягваць да сябе князя Мiкалая. З далёкага Вiтэнбэргу прыйшоў лiст, гэта Фiлiп Мэлянхтон прыслаў элегiю на сьмерць Яна Радзiвiла. Канцлер Вялiкага Княства зноў i зноў узгадваў словы брата, як той расказваў пра Марцiна Лютара, пра апраўданьне верай, пра малiтву, пра Бiблiю. Шукаючы адказу на свае пытаньнi, Мiкалай Чорны зьвяртаўся да збораў вялiкакняскай бiблiятэкi, у якой знаходзiлася шыкоўная Бiблiя ў перакладзе Лютара зь яго ўласным прысьвячэньнем Жыгiмонту Аўгусту, камэнтар Кальвiна да Пасланьняў апостала Паўла, прысьвечаны вялiкаму князю лiтоўскаму, мноства эвангельскай лiтаратуры, асаблiва той, што друкавалася ў Караляўцы па загаду прускага герцага Альбрэхта. Князя Мiкалая глыбока ўзрушыў палымяны "Зварот да хрысьцiянскай шляхты нямецкай нацыi" Лютара, прымусiлi сур'ёзна задумацца "Хрысьцiянскае выхаваньне" Кальвiна, iншыя творы айцоў Рэфармацыi. У кастрычнiку 1556 г. у адкрытым лiсьце да папскага нунцыя Лiпамана Мiкалай Радзiвiл напiсаў, што ён быў бы рады бачыць у Вялiкiм Княстве ня толькi Кальвiна, але i Мэлянхтона, i iншых рэфарматараў. Эвангельскае вучэньне захапляла князя Мiкалая. Жывая вера, непасрэдныя адносiны з Богам — гэта тое, чаго так прагнула яго душа, гэта тое, што было неабходна яго краiне.

Цёплым жнiвеньскiм вечарам 1552 году вiленскi ваявода ў атачэньне 30 вершнiкаў прыехаў у Берасьце, каб правесьцi рэвiзiю iнвэнтароў Берасьцейскага староства. Берасцейскi кашталян (камэндант замку), даючы справаздачу князю Мiкалаю, сярод пытаньняў, якiя неабходна вырашыць, узгадаў пра нейкага Сымона Зака, прапаведнiка, якога аб'явiлi герэтыком i якi шукае прытулку ў Берасьцi. Вiленскi ваявода ўжо чуў пра гэтага чалавека i пра ягоныя пропаведзi, таму неадкладна загадаў паклiкаць яго да сябе. Назаўтра ў Берасьцейскiм замку пачаўся банкет з нагоды прыезду князя Радзiвiла. Шляхта пiла вiно за здароўе шаноўнага госьця, але сам вiленскi ваявода адмаўляўся. Амаль увесь вечар ён размаўляў зь нейкiм сьцiпла апранутым мужчынам, якога нiхто з запрошаных ня ведаў. Празь некалькi дзён Мiкалай Чорны, сабраўшы ўсiх паважаных людзей староства, урачыста аб'явiў, што ў Берасцейскiм замку з гэтага часу будзе арганiзаваная эвангельская царква, мiнiстрам (прапаведнiкам) у якой будзе Сымон Зак, магiстар тэалёгii Кракаўскага ўнiвэрсытэту. Гледзячы на новага прапаведнiка, многiя пазналi таго незнаёмца, зь якiм доўга размаўляў на банкеце вiленскi ваявода.

Вясною 1553 году Мiкалай Чорны з пасольствам выправiўся да iмпэратара Фэрдынанда. Праяжджаючы празь Нямеччыну — калыску Рэфармацыi, вiленскi ваявода глядзеў на яе iншымi вачыма. Ён i раней быў у гэтых мясьцiнах, але цяпер, бачачы абноўленую нямецкую царкву, Мiкалай Радзiвiл канчаткова акрэсьлiў сваю пазыцыю як эвангельскага хрысьцiянiна. Вярнуўшыся ў Вiльню, канцлер Вялiкага Княства Лiтоўскага, вiленскi ваявода князь Мiкалай Радзiвiл Чорны публiчна абвесьцiў, што ён вызнае эвангельскую веру, вольную ад усялякага iдалапаклонства, i што закладае кальвiнскую царкву ў сваiм палацы на Лукiшках, запрашаючы туды ўсiх, хто жадае вызнаваць сапраўдную веру Хрыстовую. Вiленскага ваяводу глыбока ўзрушылi творы Жана Кальвiна, яго бачаньне хрысьцiянскага жыцьця як служэньня ўсемагутнаму Богу, разуменьне, што кожны чалавек прыйшоў на гэты сьвет не выпадкова, а каб споўнiць сваё прызначэньне. Князь Мiкалай знайшоў у жэнеўскага рэфарматара адказы на шматлiкiя пытаньнi, як асабiстыя, так i тыя, што хвалявалi яго як аднаго з кiраўнiкоў дзяржавы.

У тым жа годзе Мiкалай Чорны выдаў сваiм коштам у Берасьцi катэхiзм хрысьцiянскай веры для простага народу. Адначасова ва ўсiх сваiх вялiзарных уладаньнях ён адкрывае новыя цэрквы, цi, як iх тады называлi, зборы, дзе зьбiралiся месьцiчы i шляхта слухаць пропаведзь Слова Божага. Вiленскi ваявода не шкадаваў нi сiлаў, нi сродкаў, каб распаўсюдзiць веру ў жывога Бога па ўсiм Вялiкiм Княстве. Яго марай было зрабiць кальвiнiзм пануючым веравызнаньнем у нашай краiне. Празь некалькi гадоў у прадмове да кнiгi "Навучаньне аб сапраўдным i фальшывым пакаяньнi", зьвернутай да Мiкалая Чорнага, Лаўрын Дыскордыя пiсаў: "Бо гэта яўна кожнаму, i ня толькi ў Княстве Лiтоўскiм, што як толькi Госпад Бог у Сваёй мiласэрнасьцi Сваё слова i праўдзiвую навуку перад вачыма гэтага сьвету выявiў i аб'явiў, адразу Вашая княская мiласьць раней за iншых Слова Божае i сапраўдную хвалу Ягоную за справай Духа Сьвятога ўзьлюбiў i моцна ўхапiўся, i ня толькi сам, але як сапраўдны апостал або другi Карнэль, прывёў да гэтага многiх. Спачатку наймiлейшую жонку, якая на пачатку не згаджалася i доўга працiвiлася з прычыны некаторых сваiх прыяцеляў, Вашая княская мiласьць чыстай сваёй пропаведзьдзю i праз напамiны iншых хрысьцiянскiх людзей прывёў да прыняцьця Слова Божага разам зь дзецьмi, слугамi i служанкамi, i падуладнымi сваiмi. I цяпер кожны яўна бачыць i чуе, што практычна ўсе знакамiтыя дамы ў Княстве Лiтоўскiм, i ў Жамойцi, i на Русi, гледзячы на прыклад i напамiны Вашай княскай мiласьцi, часта слухаючы Слова Божае ад сваiх прапаведнiкаў, прыйшлi i сёньня надалей прыходзяць, паводле волi i мiласэрнасьцi Божай, да пазнаньня Слова Ягонага".

Мiкалай Чорны зь вялiкiм энтузыязмам падтрымлiваў кожную iнiцыятыву рэформы царквы ў Вялiкiм Княстве. Аднак задача, якую паставiў сабе вiленскi ваявода, не была простай, ня гледзячы на тое, што ён меў вялiзарную ўладу i немалыя сродкi. Сутыкаючыся з рознымi праблемамi ў ажыцяўленьнi пераўтварэньняў, князь Мiкалай вёў сталую перапiску зь нямецкiмi i швайцарскiмi рэфарматарамi: Кальвiнам, Булiнгерам, Вольфам, Мэлянхтонам, i раiўся зь iмi ў шматлiкiх практычных i багаслоўскiх пытаньнях.

Мiкалай Радзiвiл ня быў адзiным, хто прагнуў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве. Лiтаральна празь месяц пасьля Мiкалая Чорнага аб сваiм навярненьнi абвясьцiлi Геранiм Хадкевiч i Станiслаў Кiшка. Не прайшло i году, як пасьлядоўнiкамi Рэфармацыi сталi Валовiчы, Глябовiчы, Сапегi, Вiшнявецкiя, Войны, Пацы, Зяновiчы, Агiнскiя, Пронскiя, Нарушэвiчы, Шэметы i iншыя. Шляхта, як католiкi, так i праваслаўныя, масава пераходзiлi ў кальвiнiзм, а месьцiчы актыўна прымалi вучэньне Лютара. Па-рознаму адбывалiся гэтыя навярненьнi. У князя Паўла Друцкага-Сакалiнскага, цiвуна троцкага, жонка пачала хадзiць на кальвiнскiя набажэнствы. Князь спачатку злаваўся, крычаў, што здрадзiла веры, потым перастаў зьвяртаць увагу. Аднойчы, пад час банкету ў вiцебскага судзьдзi гродзкага Ольбрыхта Вiльчка, дом якога стаяў па суседзтву, нехта з гасьцей выказаў генiяльную iдэю, што рабiць зь непакорнай жонкаю: узяць кiй, i выгнаць яе ад тых кальвiнаў, а зборышча iхняе разагнаць. Поўны праведнага гневу на крыўдзiцеляў праваслаўнай веры, князь Друцкi-Сакалiнскi разам з узброенымi кiямi слугамi, пайшоў на другi канец Вiцебску шукаць кальвiнскi збор. Калi, аднак, увайшоў у хату, дзе iшло набажэнства, прапаведнiк ня толькi не спужаўся загневанага князя, але, наадварот, прапанаваў яму сесьцi на лаўку i паслухаць пропаведзь. Пазьней цiвун троцкi ўзгадваў, што яго такi страх i пашана агарнулi, што нават калi б яму месца пад лаўкай паказалi, ён бы i там сеў безь нiякага супрацiву. Неўзабаве князь Павал пакаяўся, а празь некалькi гадоў вiцебскi судзьдзя гродзкi зацьвярджаў наданьне на вiцебскi кальвiнскi збор: "Я, князь Павел Друцкiй-Соколiнскiй, маршалок его королевской мiлостi, тiвун i городнiчый троцкiй, мiлуючы правдiвое слово Божое у зборе светом евангелiцком проповеданое i для размноженiя i розшыренiя в нем верных Панскiх, ку вечной чэстi i фале Пана Бога Вшэхмогонцого i Сына Его едынаго Хрыста Пана i Духа Светого, ку збудованню збору светого власным коштом своiм надал i на вечность од давного часу запiсал пляц i огород свой, лежачый в Замку Нiжнем вiтэбском".


Станислав Акиньчиц читать все книги автора по порядку

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Залаты век Беларусi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Залаты век Беларусi (на белорусском языке), автор: Станислав Акиньчиц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.