My-library.info
Все категории

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

На электронном книжном портале my-library.info можно читать бесплатно книги онлайн без регистрации, в том числе Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке). Жанр: История издательство -, год 2004. В онлайн доступе вы получите полную версию книги с кратким содержанием для ознакомления, сможете читать аннотацию к книге (предисловие), увидеть рецензии тех, кто произведение уже прочитал и их экспертное мнение о прочитанном.
Кроме того, в библиотеке онлайн my-library.info вы найдете много новинок, которые заслуживают вашего внимания.

Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
-
ISBN:
-
Год:
-
Дата добавления:
27 январь 2019
Количество просмотров:
131
Читать онлайн
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Акиньчиц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки My-Library.Info
Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Акиньчиц

У савецкай гiстарычнай лiтаратуры пашырана меркаваньне, што галоўнай прычынай масавага прыняцьця Рэфармацыi беларускiмi магнатамi i шляхтай было прагненьне захапiць маёмасьць каталiцкай цi праваслаўнай царквы i жаданьне мець танную, невымагаючую царкву ў сваiх уладаньнях. Аднак нават павярхоўнага позiрку на сытуацыю ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм у сярэдзiне XVI стагодзьдзя дастаткова, каб абвергнуць такое цьверджаньне. Зямельныя ўладаньнi далёка ня самых заможных беларускiх магнатаў, такiх як Гарнастаi цi Тальвашы, нашмат перавышалi ўладаньнi каталiцкiх бiскупстваў. Праваслаўная царква жыла пераважна за кошт дапамогi заможных апекуноў i практычна ня мела больш менш сур'ёзнай уласнасьцi. У той жа час будаўнiцтва новых збораў, распаўсюджваньне iдэяў Рэфармацыi, увогуле стварэньне новага вобразу царквы патрабавала немалых фiнансавых выдаткаў. У дадатак рэфармаваныя цэрквы ад сваiх вернiкаў патрабавалi без параўнаньня большай пасьвячонасьцi, а самае галоўнае сапраўднай, жывой веры. Калi ж зьвярнуцца да дакумантаў таго часу, то асабiстая перапiска беларускай шляхты сьведчыць аб тым, што асноўнымi прычынамi iх падтрымкi Рэфармацыi былi асабiстая вера, народжаная слуханьнем Слова Божага, i жаданьне бачыць царкву, адпаведную вобразу царквы, апiсанай у Бiблii.

У 1556 годзе ўся Эўропа чытала адказ Мiкалая Радзiвiла Чорнага на адкрыты лiст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёiза Лiпамана. У студзенi гэтага году нунцы ў сваiм лiсьце абвiнавацiў вiленскага ваяводу ў спрыяньнi вераадступнiцтву i скрытыкаваў ягоныя погляды, заклiкаючы вярнуцца да каталiцкай царквы. Адказ Мiкалая Чорнага, напiсаны на лацiне i выданы ў Караляўцы ў кастрычнiку таго самага году, стаў сваеасаблiвай дэклярацыяй беларускай Рэфармацыi. Вiленскi ваявода фактычна першым сярод рэфармацыйных дзеячоў Вялiкага Княства сфармуляваў дактрыну эвангельскiх цэркваў у краiне.

Перш за ўсё Мiкалай Чорны абверг канцэпцыю паўсюднасьцi ўлады папы рымскага: "Мы цалкам згодныя з тым, што каралеўства Хрыстова мусiць быць, адпаведна са Сьвятым Пiсьмом, пашырана па ўсёй зямлi, ад мора i да мора, ад усiх рэк i аж да ўскраю сьвету. Але гэтае каралеўства зусiм не такое, як iмпэрыя Кiра цi Аляксандра, цi Цэзара Аўгуста, якiя славiлiся сваiмi незьлiчонымi багацьцямi. Каралеўства Хрыстова — гэта духоўная еднасьць людзей, дзе няма багацьцяў. Сам Хрыстос гаварыў: "Каралеўства Маё ня ёсьць падобным да гэтага сьвету"". Далей вiленскi ваявода выказаў праграму сваiх дзеяньняў дзеля рэформы царквы: "Закладаючы ў сваiх уладаньнях i там, куды сягае мая ўлада, зборы i алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртаньня сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскiх прыдумак i iдалапаклонства. Я скiнуў з алтароў багоў, апраўленых у золата i срэбра, i замкнёных у скрынках, годных найвялiкшай пагарды, якiх вы, як пагане, ушаноўвалi… Пры кожным, у духу праўдзiвай веры арганiзаваным зборы ёсьць прапаведнiцкая катэдра, зь якой вернiкам абвяшчаюцца не прыдумкi Скота, Эна, Пiгiуса, Вiцэлiуса i да iх падобных, але сапраўднае Слова Божае… Нашыя прапаведнiкi добра ведаюць праўдзiвую навуку Хрыстовую i прапаведуюць не каноны i дэкрэты, а слова вечна жывога Госпада Бога… Кнiгi, якiя сам чытаю i iншым чытаць раю, не герэтычныя хаця б таму, што iх папскi пасол зганiў. Яны адкрываюць людзям праўдзiвае Эвангельле. Некаторыя з тых кнiгаў я сваiм коштам друкаваў i друкаваць буду… Мы, прытрымлiваючыся старых канонаў, апостальскiх прыказаньняў i навукi iншых сьвятых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былi разлучаныя з жанчынамi, што i Сьвятое Пiсьмо раiць… Найсьвяцейшая i найдастойнейшая сьвятасьць цела i крывi Госпада майго Iсуса Хрыста, якая ўстаноўленая I м Самiм i праз збаўленых людзей нам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна i для нас сьвяцейшая за ўсе iншыя рэчы i няма нiякага iдалапаклоньнiцтва, калi спаўняецца праўдзiва i сваiм парадкам. Госпадзе Божа, зрабi так, каб мы, адкiнуўшы ўсе недарэчныя прыдумкi, зьвярнулiся ўрэшце да служэньня, што было прынята апосталамi i iснавала ў грэцкай царкве ў часы Залатавуснага i Васiля, а ў лацiнскай — у часы Амброзiя, Геранiма i Аўгустына". Асобна князь-рэфарматар спынiўся на пытаньнi мовы ў царкве: "Я так лiчу, што ўсе людзi, узносячы хвалу, малiтвы i падзякi Госпаду Богу за Яго дабрадзействы, павiнны рабiць тое з чыстымi думкамi i шчырым сэрцам. Таму неабходна, каб той, хто гэта чынiць, абавязкова ведаў мову i спасьцiгаў сэнс сказанага. Калi ж набажэнства адбываецца на лацiне, цi на грэцкай, цi на якой iншай, незразумелай простаму чалавеку мове, то ён i рады быў бы шчыра малiцца Госпаду Богу i хвалiць Яго, прыкладаючы да гэтага свае сэрца i розум, але, на жаль, ня можа зразумець сэнсу сваiх словаў i сутнасьцi ўчынкаў. Менавiта з гэтае прычыны я так лiчу: на якой мове кожны народ здольны спасьцiгаць таямнiцы Слова Божага, на той мове трэба праводзiць сьвятыя царкоўныя набажэнствы". Папскi пасол заявiў, што адной з рысаў прававернасьцi каталiцкай царквы ёсьць факт, што яна аб'ядноўвае большасьць хрысьцiянаў, дык сумнiўна, што ў такiм малым зборы, да якога належыць вiленскi ваявода, была б сапраўдная навука Хрыстовая. Мiкалай Чорны не абмiнуў увагаю i гэты закiд: "Ад пачаткаў сьвету праўдзiвая вера, празь якую Бог аб'яўляў людзям праўду, была заўсёды ў меншасьцi, уцiсканая. Падобна дзеецца i сёньня. Таму я лепш хачу быць у гэтай пагарджанай нунцыем царкве як герэтык, чым у рымскай царкве як сьвяты… Я апякуюся добрымi i пачцiвымi прапаведнiкамi, якiя надзвычай дасьведчаныя ў сапраўднай навуцы i добрых звычаях i ведаюць праўдзiвае набажэнства Хрыстовае. Яны мне адкрываюць праўду i распавядаюць пра вечнага i несьмяротнага Бога i Ягоную неабсяжную волю, аб'яўленую праз адзiнага Сына Iсуса Хрыста, i перададзеную праз апосталаў".

Дзеля ўкараненьня iдэяў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве, Мiкалай Радзiвiл Чорны пачаў паўсюль арганiзоўваць эвангельскiя цэрквы. Сьледам за Берасьцем i Вiльняй кальвiнскiя зборы паўстаюць у Нясьвiжы, Клецку, Iўi, Койданаве, Воршы. Iншыя магнаты дзейнiчалi па прыкладзе вiленскага ваяводы. Князi Пронскiя заснавалi збор у Iказьнi, Кiшкi — у Венгрове, Дарагастайскiя — у Ашмянах, i так у мностве гарадоў i мястэчак па ўсей Беларусi. Найчасьцей новыя зборы паўставалi ня коштам ужо iснуючых касьцёлаў цi праваслаўных цэркваў, але або будуючы свае храмы, або зьбiраючыся ў нейкiх грамадзкiх цi прыватных будынках, як, прыкладам, на замку ў Берасьцi цi ў палацы Радзiвiла ў Вiльнi. Да працы ў новапаўсталых зборах запрашалiся пастары i прапаведнiкi, ведамыя дзякуючы сваёй адукаванасьцi i аратарскiм здольнасьцям, часта з-за мяжы, бо ўласных служыцеляў не хапала. Дзейнасьць пастароў не абмяжоўвалася толькi правядзеньнем служэньняў i прапаведваньнем на iх. Мiкалай Чорны прагнуў, каб хрысьцiяне сталiся авангардам нацыi, таму вялiкую ўвагу надаваў адукацыi. Дзякуючы яго намаганьням пры кожным зборы былi адчынены пачатковыя школы, у якiх маладыя людзi вучылiся чытаньню, пiсьму, а таксама асновам хрысьцiянскай веры. Практычна ўся будучая элiта Вялiкага Княства, тыя людзi, якiя вызначалi жыцьцё краiны аж да пачатку XVII стагодзьдзя, вучылiся менавiта ў такiх школах. Кальвiнскiя школы, маючы прынцыпова iншую сыстэму навучаньня, давалi значна лепшую адукацыю, чым каталiцкiя школы таго часу, i гэтым таксама спрыялi хуткаму распаўсюджваньню Рэфармацыi. Вiленская школа, заснаваная Мiкалаем Радзiвiлам Чорным адначасова са зборам, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэмii, але з-за моцнага супрацьдзеяньня каталiцкай герархii i караля Жыгiмонта Вазы гэты праект не атрымалася рэалiзаваць.

Адзiн з галоўных дзеячоў рэфарматарскага руху ў Вялiкiм Княстве, князь Мiкалай Радзiвiл, выдатна разумеў неабходнасьць кнiгавыдавецкай дзейнасьцi для посьпеху Рэфармацыi ў краiне. Ён бачыў, як менавiта дзякуючы друкаванаму слову iдэi Лютара i Кальвiна сталi вядомымi ўсёй Эўропе i сур'ёзна паўплывалi на жыцьцё народаў. Таму амаль адначасова са зборам на замку ў Берасьцi вiленскi ваявода заклаў друкарню, у якой сваiм коштам друкаваў разнастайную эвангельскую лiтаратуру: катэхiзмы, сьпеўнiкi, падручнiкi, палемiчныя творы, камэнтары да Бiблii. Урэшце ў 1563 годзе Мiкалай Радзiвiл Чорны ажыцявiў грандыёзны выдавецкi праект — пераклад i выданьне Бiблii на польскай мове. Жывая размоўная мова жыхароў Вялiкага Княства была ў сваёй лексiцы больш падобнай да польскай мовы, чым да царкоўнаславянскай, таму гэтае выданьне было патрэбнае ня толькi хрысьцiянам Польскага Каралеўства, але магло быць выкарыстана i ў шматлiкiх зборах у Вялiкiм Княстве. Вiленскi ваявода запрасiў да сябе вядомых вучоных хрысьцiянаў, знаўцаў гебрайскай i грэцкай моваў, i даручыў зрабiць iм пераклад усёй Бiблii з моваў-арыгiналаў: Стары Запавет — з гебрайскай, а Новы Запавет — з грэцкай. Да канца 1562 году праца над рукапiсам перакладу была скончана, i 4 верасьня 1563 году зь берасьцейскай друкарнi Радзiвiла Чорнага выйшлi першыя асобнiкi шыкоўна выданай Радзiвiлаўскай, або Берасьцейскай, Бiблii з уласнай прадмовай князя-рэфарматара. На гэтае выданьне Мiкалай Чорны ахвяраваў вялiзарную суму — 10 тысячаў дукатаў — гадавы даход усiх сваiх уладаньняў.


Станислав Акиньчиц читать все книги автора по порядку

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки My-Library.Info.


Залаты век Беларусi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Залаты век Беларусi (на белорусском языке), автор: Станислав Акиньчиц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.